раз’я́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раз’ярыць.

2. у знач. прым. Які прыйшоў у ярасць, ахоплены ярасцю. — Што вы робіце, дурні?! — крыкнуў .. [Лабановіч] раз’яраным байцам і стаў паміж імі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаво́льнік, ‑а, м.

Разм. Чалавек, які вылучаецца самавольствам. — Што вы, суседзі, падумалі? Цэлаю вайною на нас [дымаўцаў] ідзяце. Што ж мы, самавольнікі якія, ці што? Мы па закону, сілаю не бяром [луг]. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́шня, ‑і, ж.

Памяшканне, дзе сушаць снапы збожжа ці лёну; асець. Вы паглядзіце, гумно ў вас там стаяла добрае з сушняй. Ермаловіч. У сушні .. [Зося і Міхалка] прытуліліся адпачыць і паснулі на кастрыцы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юна́чы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і юнацкі. Юначы запал. □ Арлы маладыя, Юначая кроў, І радасць вы наша, І наша любоў. Колас. Дай жа, сынку, наглядзецца На юначы воблік твой. Прыходзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выйма́ць ’вымаць’ (Нас., Гарэц., Касп., Бяльк.). Рус. дыял. выйма́ть, укр. вийма́ти, польск. wyjmować, в.-луж. wujimać, чэш. vyjmouti, славац. 1‑я асоба vyjme. Утвораны з дапамогай прэфікса вы‑ ад праславянскага дзеяслова j‑ьmǫ, ‑ęti або ад формы незакончанага трывання гэтага дзеяслова — emi̯ǫ, jьmati, пасля имать; параўн. літ. imù, im̃ti, ст.-прус. imma, īmt, лац. emō, ēmi ’бяру’ (Траўтман, 103 і наст.; Фасмер, 2, 19; Махэк₂, 231; Шанскі, 1, В, 227 і наст.). Параўн. узяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wünschen vt жада́ць, зы́чыць;

Sie ~? што Вы жада́еце?;

das lässt viel zu ~ übrig гэ́та пакіда́е жада́ць (нашма́т) ле́пшага

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вунь, часц.

1. указ. Ужыв. для ўдакладнення месца ці месцазнаходжання каго-, чаго-н.

Вунь там, каля лесу.

А вунь, што гэта за дрэва?

2. вылуч. Вылучае або падкрэслівае значэнне таго ці іншага слова ў сказе.

Вунь нядаўна мы іх бачылі тут.

3. узмацн. У спалучэнні з займеннікамі ўказвае на меру або ступень якасці чаго-н.

Вунь колькі ягад вы набралі.

Вунь якая глыбокая яма.

4. у знач. прысл. У тым месцы, не тут.

Вунь відаць вёска.

◊

Вунь (яно) што або вунь (яно) як (разм.) — вокліч для выказвання здзіўлення або ўсведамлення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

idea [aɪˈdɪə] n.

1. ідэ́я, ду́мка;

Where did you get that idea? Адкуль вы гэта ўзялі?

2. уяўле́нне;

I have no idea. Не маю (аніякага) уяўлення.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

low tide [ˌləʊˈtaɪd] n. (таксама low water) адлі́ў;

You can walk across to the island at low tide. Вы можаце дайсці да вострава ў час адліву.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

reconsider [ˌri:kənˈsɪdə] v. перагляда́ць, мяня́ць (рашэнне, планы і да т.п.); пераду́маць;

He wants you to reconsider your decision. Ён хацеў бы, каб вы памянялі сваё рашэнне.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)