цэнтр міжнар. грамадска-паліт. і культ.-асв.слав. руху, які дзейнічаў на тэр.СССР у 1941—47. Утвораны 5.10.1941 паводле рашэння 1-га Усеслав. мітынгу (Масква, 8—11.8.1941). Мэты: устанаўленне сувязі з антыфаш. нац.-вызв.рухам Супраціўлення ў слав. краінах, з замежнымі прагрэс. (на погляд кіраўніцтва СССР) слав. арг-цыямі; збор і распаўсюджанне матэрыялаў і дакументаў пра барацьбу слав. народаў супраць фашызму і пра злачынствы ням.-фаш. акупантаў; садзейнічанне падрыхтоўцы і арганізацыі чэш., польскіх і інш.вайск. часцей, што фарміраваліся на тэр.СССР. Старшыня к-та — сав.ген.-лейт. А.С.Гундараў. Паводле Палажэння аб У.к. ад 6.4.1942, ён складаўся з Прэзідыума (у яго складзе Я.Купала) і 6 нац. секцый: рус. (кіраўнік А.М.Талстой), укр. (А.Е.Карняйчук), бел. (Я.Колас), польскай (В.Л.Васілеўская), чэш. (З.Неедлы), паўднёваслав. (Б.Масларыч); бюро абслугоўвання слав. прэсы за мяжой; арганізац.-масавага аддзела. Дзейнасць У.к. падтрымлівалася кіраўніцтвам СССР, камуніст. і рабочымі партыямі слав. краін. З 1942 выдаваўся час. У.к. «Славяне» (1942—58). Формы работы к-та: агітацыя і прапаганда, арганізацыя Усеслав. антыфаш. мітынгаў у Маскве (4—5.4.1942, 9 і 16.5.1943, 14.3 і 6.4.1944) і радыёмітынгаў (больш за 70 у 1943—44), распаўсюджванне праз друк, у т. л. замежны, адозваў, зваротаў і інш. дакументаў, арганізацыя штотыднёвых радыёперадач на ўсе слав. краіны на ўкр., бел., польскай, чэш., славацкай, сербскай, харвацкай, славенскай і балг. мовах; наладжванне вечарын слав. культуры, лекцый, выставак, сустрэч з партызанамі і воінамі. К-т падтрымліваў сувязі са слав. арг-цыямі ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, краінах Лац. Амерыкі. У 1944—45 у вызваленых ад фашызму слав. краінах узніклі нац.слав. к-ты. Да канца 1945 У.к. устанавіў сувязі са 130 замежнымі слав. арг-цыямі. У снеж. 1946 у Бялградзе створаны новы міжнар.слав. цэнтр — Агульнаславянскі к-т, а У.к. у 1947 пераўтвораны ў Славянскі к-тСССР (скасаваны ў 1962, функцыі перададзены Сав. к-ту абароны міру).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЁРНА-ТАВА́РНАЯ РЫ́БНАЯ ГАСПАДА́РКА,
арганізацыйна-гасп. форма вядзення рыбнай гаспадаркі на натуральных вадаёмах. Асн. задачы: максімальнае змяншэнне колькасці драпежных (шчупак і вял.акунь звычайны) і малакаштоўных рыб (не менш як 80% запасу); зарыбленне вадаёмаў каштоўнымі відамі рыб (сазан, карп, пелядзь, карась, амуры, таўсталобікі, судак, вугор еўрапейскі і інш.) у адпаведнасці з іх асаблівасцямі і падрыхтаванасцю; тэхн. і біял. меліярацыя; рацыянальны адлоў таварнай рыбы; арганізацыя барацьбы з браканьерствам, забруджваннем вадаёмаў прамысл. і быт. сцёкамі, ядахімікатамі і інш. Таварную рыбу вырошчваюць на натуральных і штучных кармах. На Беларусі існуе з 1970-х г. Выхад прадукцыі з 1 га воднай пл. зарыбленых вадаёмаў да 50—600 кг, незарыбленых 10—12 кг.
Лоўля рыбы ў Браслаўскай азёрна-таварнай рыбнай гаспадарцы.
грамадская арганізацыя ў Літве. Існавала з лют. 1932 да 1935 (?). Асн. мэта дзейнасці — пашырэнне бел. асветы і культуры на роднай мове. У 1933 налічвала больш за 1000 чал. У прэзідыум т-ва ўваходзілі М.Матач, К.Плескачэўская, С.Якавюк і інш. Мела Алаіцкае, Бразельскае, Вількамірскае, Гялвойскае, Мярэцкае аддзяленні; прадстаўніцтвы ў Троках і Зарасаі; жаночы аддзел у Коўне. Пры т-ве працавалі перасоўны Бел.нар.ун-т, Бел.нар. тэатр (у Коўне, з 1932), хары ў Коўне і пры Бразельскім аддзяленні, з 1933 — дзіцячы сад, бібліятэка-чытальня. Уваходзіла ў ініцыятыўны камітэт Міжнар. асацыяцыі бел. арг-цый (г. Коўна), супрацоўнічала з аб’яднаннем студэнтаў-беларусаў Літоўскага ун-та.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕНЦ Аляксандр Карлавіч (17.5.1882, Пецярбург — 16.6.1952),
бел. антраполаг і псіхіятр. Д-рмед.н., праф. (1923). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1907) і Ваенна-мед. акадэмію (1913). З 1923 у БДУ; нам. дырэктара псіхіятрычнай клінікі і кабінета па вывучэнні злачыннасці. З 1926 старшыня антрапалаг. камісіі Інбелкульта (пазней кафедра антрапалогіі АНБССР). З 1930 заг. кафедры псіхіятрыі Мінскага мед. ін-та. З 1934 у Ленінградзе. Арганізатар першых экспедыцый па шырокім антрапалаг. вывучэнні беларусаў, займаўся псіхіятрыяй і крымінальнай псіхіятрыяй.
Тв.:
Высшая рефлекторная деятельность при прогрессивном параличе. Мн., 1928;
Матэрыялы да арганізацыі антрапалагічных даследаванняў на Беларусі // Зб. артыкулаў: Этнаграфія. Антрапалогія. Псіхалогія, псіхатэхніка і навук.арганізацыя працы. Гісторыя мастацтва. Мн., 1928;
Антропологічні досліди на Білорусі // Антропологія. Річник Кабінету Антропології, 1928. Київ, 1929.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРША́НСКІ МЕХА́НІКА-ЭКАНАМІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ.
Засн. ў 1954 у г. Орша Віцебскай вобл. як вячэрні тэкстыльны тэхнікум. У 1973 пераўтвораны ў механіка-тэхнал. тэхнікум. Сучасная назва з 2002. Навучанне дзённае і завочнае. Прымаюцца асобы з базавай і сярэдняй агульнай адукацыяй. На бюджэтнай аснове рыхтуе спецыялістаў сярэдняй кваліфікацыі па спецыяльнасцях: машыны і апараты лёгкай, тэкстыльнай прам-сці і быт. абслугоўвання; першасная апрацоўка лубяных культур; тэхналогія пражы, нятканых матэрыялаў, тканін і тканых вырабаў; тэхналогія машынабудавання; дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання. На бюджэтнай і камерцыйнай аснове ажыццяўляецца навучанне па спецыяльнасцях: бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль; банкаўская справа; эканоміка і арганізацыя вытв-сці; правазнаўства. З 1995 дзейнічае аддзяленне павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па спецыяльнасцях: бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль, аператар і карыстальнік персанальных ЭВМ.