абагачэ́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абагачаць — абагаціць і абагачацца — абагаціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аба́к, ‑а, м.

Спец. Верхняя частка галоўкі калоны звычайна ў форме чатырохвугольнай пліты.

[Ад грэч. abax (abakos) — стол, лічыльная дошка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвапно́ўванне, ‑я, н.

Спец. Адкладанне солей вапны на паверхні чаго‑н. Абвапноўванне тканак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кісло́ўка, ‑і, ДМ ‑слоўцы, ж.

Спец. Тое, што і кіславанне. Кіслоўка тканіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кло́пфер, ‑а, м.

Спец. Тэлеграфны апарат для прыёму сігналаў азбукі Морзе на слых.

[Ням. Klopfer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрферо́метр, ‑а, м.

Спец. Аптычны вымяральны прыбор, дзеянне якога заснавана на з’яве інтэрферэнцыі.

[Ад лац. inter — узаемна, ferens, ferentis — які нясе, пераносіць і metreo — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інфіцы́раванне, ‑я, н.

Спец. Унясенне інфекцыі куды‑н. (у арганізм, рану і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камедзецячэ́нне, ‑я, н.

Спец. Хвароба раслін, якая выяўляецца ў багатым выдзяленні камедзі; гумоз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канкарда́нс, ‑а, м.

Спец. Поўны паказальнік слоў з ілюстрацыямі да пэўнага літаратурнага тэксту.

[Фр. Concordance.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́кіс, ‑у, м.

Спец. Ніжэйшая ступень акіслення хімічнага элемента. Закіс азоту. Закіс медзі.