паўсярэ́дні, ‑яя, ‑яе.

1. Які займае прамежкавае становішча паміж лёгкім і сярэднім (пра вагавую катэгорыю ў спорце).

2. Які знаходзіцца паміж крайнім і цэнтральным ігракамі нападзення ў футбольнай, хакейнай і пад. камандзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахварэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць хворым — пра ўсіх, многіх. Дзеці пахварэлі.

2. Хварэць некаторы час. Пахварэла яна адну зіму, а пад вясну памерла. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праліўны́, ‑ая, ‑ое.

Вельмі моцны, вялікі (пра дождж). Дзве гадзіны цягнулася навальніца, дзве гадзіны ішоў праліўны дождж, што, здавалася, мог заліць які хочаш пажар. Маўр. Наскрозь прамоклі шынялі Пад праліўным дажджом. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пранасі́цца, ‑носіцца; зак.

1. Прадрацца ад доўгага нашэння; вынасіцца (пра адзенне, абутак). Чаравікі пранасіліся. □ І не знае, што надзець, Зося — гожая паненка. Проста сорамна глядзець, Пранасілася сукенка. Зарыцкі.

2. Насіцца некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раско́лвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да раскалоцца.

2. Разм. Моцна балець (пра галаву). На наступны ўрок .. [Сцёпа] не застаўся. Сказаў: — Галава ажно расколваецца — і пайшоў дадому. Курто.

3. Зал. да расколваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́ссю, прысл.

1. Алюрам, сярэднім паміж галопам і шагам (пра каня). Конь бяжыць рыссю, і колы аж глушаць вуліцу. Баранавых.

2. Разм. Хутка, бягом. Па дарозе ад Нёмана рыссю ідзе сувязны. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

састрачы́ць, ‑страчу, ‑строчыш, ‑строчыць; зак., што.

1. Злучыць строчкай. Састрачыць кавалкі матэрыялу.

2. Зрасходаваць, шыючы на швейнай машынцы (пра ніткі).

3. Пакрыць строчкай пры шыцці. Састрачыць каўнер.

4. Спісаць. Састрачыць аркуш паперы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

светлабо́кі, ‑ая, ‑ае.

Са светлымі бакамі (пра жывёлу, птушак, дрэвы). Андрэй з начальнікам штаба і камандзірамі атрадаў Павольна ішоў між стромкіх, светлабокіх соснаў і аглядваў тых, каму ўдалося вырвацца з блакады. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сія́мскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Сіяма (старой афіцыйнай назвы Таіланда), сіямцаў.

•••

Сіямскія блізняты — а) зрослыя блізняты, якія нарадзіліся ў Сіяме ў пачатку 19 ст.; б) перан. (жарт.) пра неразлучных сяброў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрэ́бены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скрэбці (у 2, 3 знач.).

2. у знач. прым. Такі, што скрэблі, чысцілі. Скрэбеная падлога.

3. у знач. прым. Чышчаны, абчышчаны (пра гародніну, рыбу).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)