кавалак, кусок, дроб, драбок, крошка, крыха, крышан, абломак, ашчэпак, адшчэпак, уцінак, друзачка / чатырохкантовы: брус, брусок / ад разбітага посуду: чэрап / звычайна пра хлеб: луста, скіба / засохлы: асушак / з краю бохана: акраец; кус, аскабалак, скрыль, друзалак, ашкалёпак / звычайна пра сала: аполец, полаць, скрыгаль, дзялянка, штыглік / пра хлеб: карвега, гамёлка (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Прысця́жка ’ворчык, прыпрэжка’ (Нас.; міёр., Жыв. НС), прысцяжня́к ’прыпрэжаны конь’ (Мат. Гом.), прісьціжнэ́й ’прыпрэжаны (пра каня)’ (Мат. Маг.). Арэал слова, пагранічны з рускай і ўкраінскай тэрыторыяй, сведчыць пра пранікненне з рус.пристя́жка ці ўкр.пристя́жка ’прыпрэжка’, якія ад пристегнуть (гл. Фасмер, 3, 366).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
fiery
[ˈfaɪəri]
adj.
1) распа́лены, мо́цна нагрэ́ты, гара́чы (пра печ)
2) напа́лены; агні́сты, бліску́чы (пра во́чы)
a fiery red — агні́стая чы́рвань
3) па́лкі, гара́чы
a fiery speech — па́лкая прамо́ва
4) гара́чы, запа́льчывы
a fiery temper — запа́льчывы хара́ктар
5) лёгкі на загара́ньне (пра газ)
6) Med. запа́лены струп, бо́лька f.
a fiery sore — запа́леная ра́нка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)