ю́ны, -ая, -ае.

1. Які не дасягнуў сталага ўзросту.

Ю. узрост.

Юнае пакаленне.

Ю. натураліст (юннат).

2. Уласцівы маладым, маладосці.

Юныя сілы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тарпа́н ’дзікі конь, які вадзіўся ў Еўропе і быў вынішчаны ў канцы XIX ст.’ (ТСБМ). Праз рус. тарпа́н з кірг. тарпан ’дзікі конь; конь, які не церпіць на сабе вершніка’, роднаснага да казах. тарпан ’наравісты конь’, тарпы ’біць пярэднімі нагамі’ (Фасмер, 4, 24; ЕСУМ, 5, 524).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Салёныякі ўтрымлівае ў сабе соль, насычаны соллю’, ’прыпраўлены соллю, занадта пасолены’, ’прыгатаваны ў запас з соллю, у салёным растворы’ (ТСБМ, ТС, Сцяшк. МГ). Рус. солёный ’тс’. Руск.-бел. інавацыя ад соль; параўн. салоны, або першапачатковы залежны дзеепрыметнік мін. ч. ад саліць, які потым стаў прыметнікам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сця́жыкі ’сляды гада’ (рагач., Сл. ПЗБ). Да сцягнуць < цягнуць, г. зн. ’след, які цягнецца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыці́нка ’адпачынак’; ’апірышча’; ’прадмет (рэч), які дае адпачынак і апірышча’ (Гарэц.). Да прыціна́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустахо́д ’чалавек, які ходзіць бязмэтна; валацуга’ (Варл.). Ад пусты ’бязмэтны’ і ход, хадзіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плыскі ’плоскі, які мае плошчу’ (Мядзв.). У выніку кантамінацыі лексем плоскі і плыткі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Набі́льнік, набыльнык ’пласт сена, які можна узяць на вілы’ (брэсц., Нар. лекс.). Гл. навільнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ненаві́сны ’змрочны, насуплены’ (ТС), ’які выклікае пагарду, агіду або выражае нянавісць’ (ТСБМ). Ад нянавісць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вясе́лячы (газ) ’закіс азоту, які ап’яняе чалавека’ (БРС). Запазычанне (калька) з рус. веселящий (газ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)