Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цяку́чы, -ая, -ае.
1. Вадкі, здольны цячы.
Цякучыя і сыпучыя целы.
2. Які працякае, дзіравы.
Цякучае вядро.
3. Які знаходзіцца ў руху; праточны (пра ваду).
4.перан. Які часта мяняецца; непастаянны, няўстойлівы.
|| наз.цяку́часць, -і, ж. (у 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чо́ртаў, -ава.
1.гл. чорт.
2. Вельмі дрэнны, непрыемны (разм.).
Ч. мароз.
Чортава работа.
3. У спалучэнні са словамі, якія абазначаюць вялікую колькасць, ужыв. для іх узмацнення (разм.).
Чортава процьма.
◊
Чортава вока — акно ў балоце.
Чортаў тузін — пра лічбу 13.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шкіле́т, -а, М -лёце, мн. -ы, -аў, м.
1. Сукупнасць касцей, якія ствараюць цвёрдую аснову цела чалавека і жывёл.
Ш. чалавека.
На яго страшна глянуць: ш. (пра вельмі худога чалавека).
2.перан. Аснова, каркас.
Ш. будынка.
|| прым.шкіле́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ядаві́ты, -ая, -ае.
1. Які з’яўляецца ядам (у 1 знач.), які выклікае атручэнне.
Ядавітыя рэчывы.
Я. грыб.
Я. газ.
2.перан. Зласлівы, з’едлівы.
Ядавітая іронія.
Я. чалавек.
Ядавіта (прысл.) сказаць.
3.Пра колер, пах: непрыемны, рэзкі (разм.).
|| наз.ядаві́тасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
леге́нда1, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Народнае паданне аб якой‑н. гістарычнай падзеі, асобе, якое выдаецца і ўспрымаецца як верагоднае. Героі ніколі не паміраюць. Ім вечна жыць у легендах, песнях.«Звязда».Шмат злажылі казак, І легенд, і песень Людзі пра балота, Пра сваё Палессе.Купала.// Выдуманы, перабольшаны расказ аб кім‑, чым‑н. Па вёсках — бясконцыя чуткі і легенды пра «атамана Муху».Таўлай.
2. Вымысел, што‑н. неверагоднае. Разбіць легенды аб чым-небудзь.
3. Выдуманыя звесткі пра сябе (аб тым, хто выконвае сакрэтнае заданне). Стала відавочна, што легенда, якую .. [Косця] расказаў гестапаўцам, няўдалая.Новікаў.
[Ад лац. legenda — тое, што павінна быць прачытана.]
леге́нда2, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Спец.
1. Сукупнасць умоўных знакаў і тлумачэнняў да карты, плана і пад.
2. Надпіс на манеце.
[Ад лац. legenda — тое, што павінна быць прачытана.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касма́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. З доўгай густой поўсцю; лахматы. Касматы сабака. Касматы мядзведзь. □ На загнетку, прыпёршыся да засланкі, дрэмле касматая, падобная на лісу, кошка.Чыгрынаў.// Зроблены са шкуры з доўгай і густой поўсцю (пра адзенне). Касматая шапка. Касматы кажух.
2. Аброслы доўгімі валасамі; валасаты. Касматая галава. □ [Адам Блецька] аброс і схуднеў, стаў касматы і страшны.Чорны.// Растрапаны, ускудлачаны (пра валасы). Касматая барада. Касматыя валасы.
4.перан. З густым, няроўным лісцем, веццем. Глухой сцяной .. касматага хвойніку пачынаўся балотны лес.Галавач.Глуха шумелі, стагналі касматыя яліны.Лынькоў.// Які мае выгляд шматкоў, касмыкоў, з краямі ў выглядзе шматкоў (пра туман, воблакі і пад.). Узрываліся самалётныя бакі, высока ўскідваючы касматыя лапы агню.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ці́ха,
1.Прысл.да ціхі.
2.безас.узнач.вык.Пра наяўнасць цішыні дзе‑н., ціхае надвор’е. Было ціха і цёпла. Здавалася, яшчэ дзень-другі — і ў ліловых алешніках зацёхкаюць галасістыя салаўі.Ігнаценка.
3.безас.узнач.вык.Пра спакойнае, мірнае жыццё. Гора ў прорву нябыту сплыло. Шчасце зведалі дзеці. Толькі б ціха на свеце было, Толькі б ціха на свеце...Гілевіч.//Пра адсутнасць спрэчак, сутыкненняў паміж кім‑н. [Жанчына:] — Маўчыць [Пятро], як вады ў рот набраўшы. Кажа: «Абы ў хаце ціха было».Пальчэўскі.//перан.Пра душэўны спакой, уціхаміранне. На душы было ціха.
4.узнач.вык. Ужываецца як загад не шумець, замаўчаць. — Ціха-а, — шапнуў Косцік, — гэта вавёрка.Брыль.— Ціха, хлопцы! Памаўчыце хоць адну хвіліну.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)