ГЕЛЬМІНТАЛО́ГІЯ (ад гельмінты + ...логія),
навука аб паразітычных чарвях — гельмінтах і хваробах (гельмінтозах), што імі выклікаюцца. Вывучае пашырэнне, жыццёвыя цыклы, хваробатворнае дзеянне гельмінтаў, распрацоўвае спосабы дыягностыкі і прафілактыкі гельмінтозаў у чалавека, жывёл і раслін. Даследаванні вядуцца па
Першыя звесткі пра гельмінты вядомы са старажытнасці (Гіпакрат, Арыстоцель, Авіцэна).
На Беларусі вялікі ўклад у гельмінталогію зрабілі Х.С.Гарагляд, І.В.Меркушова, Ц.Г.Нікулін, Р.С.Чабатароў, І.С.Жарыкаў, В.Ф.Літвінаў, В.А.Шчарбовіч і
Літ.:
Чеботарев Р.С. Очерки по истории медицинской и ветеринарной паразитологии.
Меркушова И.В., Бобкова А.Ф. Гельминты домашних и диких животных Белоруссии.
Романенко Н.А. Санитарная гельминтология.
Гельминтозы человека: (Эпидемиология и борьба).
Р.Г.Заяц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)



