Ка́длуб ’пасудзіна з суцэльнага кавалка дрэва, выдзеўбанага ўнутры’ (Гарб.), калдуб ’бочка з калоды для мёду’ (іўеў., З нар. сл.), калдубаначка ’маленькая дзежка з клёпак’ (глыб., З нар. сл.). Апошнія — метатэза з кадлуб, кадлубаначка. Усе адзначаныя словы з’яўляюцца па фармальных адзнаках паланізмамі, што пацвярджаецца яшчэ і семантычным крытэрыем, паколькі значэнне ’тулава’, характэрнае для польскай мовы, не зафіксавана ў бел., гл. аб усх.-слав. форме і значэннях пад кадоўб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патураві́ць ’падагнаць (прымусіць хутчэй ісці, рабіць што-н.’ (в.-дзв., Шатал.), патуры́ць ’пагнаць, выгнаць’ (ТСБМ), патурыцца ’пайсці, накіравацца’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). Рус. чарапавецк. туровить ’падганяць’. Да туры́ць, якое можа быць праславянскім (Скок, 3, 525). Маер (G. Mayer. Alban. Studien, 3, 1896) параўноўвае з ім алб. turr, turrem ’бегчы, рынуцца’. Аб пашырэнні дзеяслоўнай асновы з суфіксам ‑ав‑ (параўн. кладавіцца, садавіцца) гл. Карскі 2–3, 58.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ркаць ’тыкаць, пароць’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ’калупаць’, ’рыць, рыцца’ (Янк. 3., Нас.; брасл., Сл. ПЗБ), ’ныраць’ (ельск., Мат. Гом.), ’падкопваць бульбу, не вырываючы націння’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Імаверна, утворана з экспрэсіўным суфіксам ‑к‑ ад пораць, порацца (гл.), магчыма, аналагічнае да торкаць (гл.) ’капаць, калупаць, тыкаць’, параўн. гукапераймальныя варыянты *prk‑/*trk‑, для якіх зыходным падаецца семантычнае тлумачэнне Сноя (684) ’удар аб нешта цвёрдае’. Гл. по́ркацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́дак ’папярэднік у сям’і, родзе, племені’ (ТСБМ, Нас.). Паводле Вярхова (З жыцця, 67), да другой паловы XVI ст. ужывалася ст.-бел. предокъ, пасля — продокъ. З польск. przodek ’тс’ < przed ’перад’ (Карскі, 1, 178; Цвяткоў, Запіскі, 2, 63). Гл. таксама Брукнер, 442; там жа і аб пераходзе е > о. Параўн. прэдок (гл.) і рус. предок < ц.-слав. прѣдокъ < прѣдъ (Праабражэнскі, 2, 40; Фасмер, 3, 357).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́чкі ’пакіданне на некаторы час сваёй хаты, сям’і з прычыны нязгоды, неладоў’ (ТСБМ, Гарэц.; баран., Шн. 2, Др.-Падб., Сцяшк.; Растарг.), ісці ў проч (мін., Шн. 2; Нас.), ісці прочкі (калінк., З нар. сл.), ісці ў прочкі (лях., Сл. ПЗБ) ’тс’. Рус. смал. прочкі ’адсутнасць, адлучка’. Утворана ад проч2 (гл.) з суф. ‑кі; аб словаўтварэнні гл. Карскі 2–3, 69; Шуба, Прыслоўе, 62 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыдусі́ць ’прыціснуць (пра хваробу)’ (воран., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. przydusić ’тс’, прэфіксальнага ўтварэння ад dusić ’душыць; ціснуць’, якое ўзыходзіць да прасл. *dušiti. Адносна палемікі вакол зах.-слав. ‑sʼ‑ на месцы прасл. ‑šʼ‑ (архаізм ці наватвор?) гл. ЭССЯ, 5, 165, а таксама ў Брукнера, 104; Слаўскага, 1, 181. Параўн. рус. прабалт. дуси́ть ’душыць’, якое таксама, відаць, з польскай (Анікін, Этимология, 279; тут і меркаванне аб літоўскай крыніцы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́пахань ’здабытак’ (ТС). Да паха́ць ’разводзіць, атрымліваць’ (ТС). Сюды ж, безумоўна, ст.-бел. (зямля) на пры́паш ’зямля, якую можна дадаць да раллі, што ўжо апрацоўваецца’ (Даўгяла, Наш край, 1927, 1, 26). Рус. дыял. припа́х, при́пашь, припа́шек ’дадатковы (да надзелу) участак зямлі; прыараны да поля ўчастак цаліны’. Дэрываты ад *прыпахаць ’прыараць’ < пахаць (гл.) з рознымі суфіксамі: ‑ань (гл. аб гэтым суф. Карскі 2–3, 27), ‑ь (прыпаш).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прышчаўнік, прышчатнік, прышчынец ’казялец пякучы, Ranunculus flammula L.’ (Кіс.). Да прышч (гл.). Укр. прищинець, прищирник ’казялец’, рус. дыял. прыщенец ’расліна казялец’, чэш. pryskyřnik, польск. pryskirnikчэш.Махэк, Jména, 49), pryszczenica, pryszczniecукр.?), славац. pľuskiernik ’тс’ (< pľuskier ’прышч, пухір’). Назва дадзена паводле уласцівасці расліны, пры дотыку да якой узнікаюць пухіры на скуры. Гл. аб гэтым Махэк₂, 489; Банькоўскі, 2, 807; ЕСУМ, 4, 585.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радо́вішча ’месца нараджэння карысных выкапняў’ (ТСБМ), радо́вішчы ’нетры’ (Сцяшк. Сл.). Уведзена ў літаратурную мову стваральнікамі БелСЭ (Каўрус, Мова народа, мова пісьменніка, Мн., 1989, 230) як калька рус. месторождение ’тс’; аўтарства прыпісваецца Я. Казеку (Полымя, 1997, 12, 2000; Роднае слова, 1995, 1, 11). Параўн. аднак укр. родови́ще ’тс’, што побач з рус. родни́к ’крыніца’ сведчыць аб прадаўніх уяўленнях пра нараджэнне (корань род‑) усяго існага (Німчук, Давньорус., 14).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Райсто́пы мн. ’калготы’, расто́пы ’тс’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), растро́пы ’тс’ (Сл. рэг. лекс.). Відавочна, запазычанне з польск. rajstopy ’тс’, дзе, магчыма, на народны манер была адаптавана англійская канструкцыя rayon stockings, што азначае ’калготы ці шкарпэткі са штучнага шоўку’. Менавіта гэтае значэнне сведчыць аб нядаўнім запазычанні як у польскую, так і ў беларускую мовы. Бел. растопы, растропы, магчыма, пад уплывам растаптаць ’разнасіць’, растрапаць ’тс’ (магчыма, іранічныя ўтварэнні).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)