span2 [spæn] v.

1. перакрыва́ць (пра арку), наво́дзіць мост, перапра́ву; злуча́ць берагі́ (пра мост); запаўня́ць (прамежак);

The Thames is spanned by many bridges. Праз Тэмзу перакінута шмат мастоў.

2. уключа́ць, ахо́пліваць;

Ніs knowledge spans many different areas. Ён мае шматбаковыя веды.

3. ме́раць, вымяра́ць пя́дзяю;

Can you span an octave on the piano, please. Вазьмі, калі ласка, актаву (адной рукою).

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ацо́ўкнуць ’пачаць кіснуць, быць нясвежым (пра малако)’ (Сцяц.), ацоўкнуць, сцоўкнуць (слонім., Арх. Бяльк.), ацоўклае ’якое пачало кіснуць, але яшчэ не скісла (малако)’ (Сцяц., Арх. Бяльк.), цоўклое і цаўклое (малако) (КСТ). Хутчэй за ўсё рэгіянальны наватвор ад соўкнуць ’сунуць, стукнуць, піхнуць’ (семантыка, звязаная з ’біць, стукаць, піхаць, сунуцца’, тыповая для назваў пракіслага малака, параўн. осовуватэ ’абрызглае (пра малако)’ (драг., Вешт., дыс., магчыма, ад соваць); да фанетыкі параўн. цок сок’, цыроп ’сіроп’ (Сцяшк.). Менш верагодна ад цоўт (цовт) ’від печыва’ (Сцеп., 169); адпаведныя яму словы ў іншых славянскіх мовах могуць мець значэнне ’грудка, камяк’, параўн. укр. цовта ’груда’, чэш. calta masla (на сценках посуду); пра іх паходжанне гл. Махэк₂, 80; Брукнер, 55, і асабліва Хінцэ, ZfSl, 8, 733; тады ацоўклае < ацоўтлае ’малако, якое зрабілася камянямі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяршы́ць ’казытаць, скрэбці, раздражняць (у горле)’ (ТСБМ; астрав., Сл. ПЗБ), ’пячы, свярбець’ (паст., брасл., Сл. ПЗБ), ’пыліць’ (Ласт.), пяршэ́ць ’казытаць, непакоіць (у горле)’ (Шат.), рус. перши́ть ’тс’, польск. pierszeć ’сыпацца, парашыць (пра снег, іскры, пыл)’, pierszyć ’тс’, чэш. pršeti ’імжэць, сыпацца (пра дождж, снег і інш.)’, славац. pršať ’тс’, славен. pršẹ́ti ’тс’, серб.-харв. pr̀šiti ’тс’, балг. пършо́ли (< *пърши, гл. БЕР, 6, 114) ’тс’. Прасл. *pьršeti, *pьršiti ’сыпаць, рассыпаць’ (Махэк₂, 487; Сной₂, 589; Банькоўскі, 2, 559 — без усходнеславянскіх слоў). Да семантыкі параўн. папярэдняе слова (гл.), а таксама літ. peršė́ti ’шчымець, свярбець’, per̃ši gérklę ’пяршыць у горле’, якія разам з perštė́ti ’тс’ лічаць (гл. Сл. ПЗБ) крыніцай запазычання беларускіх слоў, што па лінгвагеаграфічных прычынах цяжка давесці; паралелі, хутчэй за ўсё, сведчаць пра гукапераймальны (імітацыйны) характар слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

салёны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўтрымлівае ў сабе соль, насычаны соллю (пра вадаёмы) і проціл. прэсны. Салёнае мора. Салёнае возера. □ Увесь час пытай зямлю, чаго яна хоча: кіслага ці салёнага? Кулакоўскі. // Якому ўласцівы спецыфічны смак солі (пра вільгаць). Салёныя пырскі. □ У салёнай белай пене Шэпты галькі навакол, Бы Манахава маленне Ціха падае на дол. Крапіва. Хвалі салёныя — чыстыя слёзы, Мо ў твае рэчкі плакалі лозы? Кавалюк. / Пра паветра, вецер. Салёны вільготны вецер дзьмуў.. [хлопчыкам] у твар, свістаў ля вушэй, упіраўся ў грудзі. Бяганская.

2. Прыпраўлены соллю, занадта пасолены. Салёная страва. Салёная зацірка. □ Навечна будзь благаславёны, Запрацаваны ў поце хлеб — Не квашаны і не салёны, Для важных спечаны патрэб! Глебка. / Пра смак крыві, слёз, поту. Салёны пот. □ Мірошкін адчуў салёны смак у роце і зразумеў, што гэта слёзы Галі — апошняе адчуванне, звязанае з гэтай прыгожай, каханай дзяўчынай. Пятніцкі. / у перан. ужыв. Развітаўся з салёнаю службай марской, Месцам вахты працоўнай Стаў ціхі пакой. Жычка.

3. Прыгатаваны ў запас з соллю, у салёным растворы (пра харчовыя прадукты). Салёная рыба. Салёныя агуркі. □ Грыбную ікру можна прыгатаваць з сушаных або салёных грыбоў. «Звязда».

4. перан. Разм. Дасціпны да рэзкасці, непрыстойнасці. Салёнае слоўца. Салёны анекдот. □ Пры рабоце адпускалася многа жартаў, салёных і смешных. Лужанін. Размаўлялі .. [рыбакі] паміж сабой вольна, нярэдка перасыпаючы гаворку салёнымі слоўцамі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узмацні́цца, ‑моцніцца; зак.

1. Павялічыцца ў сіле, стаць больш інтэнсіўным (пра вецер, дождж і пад.). Я адчуў, што сапраўды вецер узмацніўся, і пад яго павевамі звініць сухое .. лісце на маладых дубках. Навуменка. На дварэ зусім праяснілася, мароз узмацніўся, і вясёлыя зоркі ўсеялі ўсё неба. Чарнышэвіч.

2. Стаць больш выразным у сваім праяўленні, больш інтэнсіўным (пра якія‑н. уласцівасці, якасці, працэсы). Па шашы каля возера яшчэ болей узмацніўся рух. Броўка. Спачатку Андрэй трываў. Але зуб не хацеў сціхаць. Закурыў — не перастае, залажыў ватку, змочаную ў адэкалоне, — боль толькі ўзмацніўся. Хадановіч. / Пра гукі, голас і пад. Потым выразней пачуліся гукі — чуфффы, чушш! — і ўзмацніліся так, што лёгка можна было распазнаць заўзятую бойку. Маўр. / Пра думкі, пачуцці і пад. Інстынктыўна недавер да Віктара яшчэ больш узмацніўся. Машара. // Стаць больш актыўным па характару працякання, ажыццяўлення; набыць большую выразнасць. Асабліва ўзмацніліся ў зборніку [А. Вярцінскага] «Тры цішыні» тыя роздумнасць і філасафічнасць, якія ў першай кнізе досыць выразна адчуваліся толькі ў лічаных творах. Бугаёў.

3. Стаць больш моцным, эфектыўным, дзейсным (пра ваенныя дзеянні). Атака ўзмацнілася. □ Агонь варожай артылерыі ўзмацніўся. Кавалёў.

4. Папаўняючыся, стаць больш баяздольным. Часці ўзмацніліся новымі байцамі. // Стаць больш магутным, уплывовым (у эканамічных, палітычных і пад. адносінах). Пасля вядомай Крэўскай уніі 1385 г. узмацніліся палітычныя, гаспадарчыя і культурныя сувязі паміж беларусамі і палякамі. Гіст. лекс. бел. мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́яцца ’здзекавацца’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк.). Укр. коїти ’рабіць штосьці нядобрае’, коїтися ’адбывацца (пра штосьці нядобрае)’, польск. koić się ’тс’. Магчыма, да чын (гл.) (ЕСУМ, 2, 501–502).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́тшта ’вельмі многа, мноства’ (Шат., Жд. 1), нётшто ’многа’ (Жд. 1). Відаць, з нет (гл.) і што, параўн. до нет, на нетпра вышэйшую ступень чаго-небудзь’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пась ’пашча’ (шум., Сл. ПЗБ). З формы пасць (гл.) < прасл. pasťb < pad‑tь < ipasti, padę — гл. пасці і, у якой сʼц’ > сʼс’ (пра гэта гл. Карскі, 1, 360).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашы́цца ’пабегчы’, ’падлезці’, ’панамятацца (пра снег)’ (ганц., Сл. ПЗБ). Укр. поши́тися ’лезці, праслізгваць, нырнуць’, польск. pomknąć ’паімчацца’, ’убіцца, зашыцца паміж чым-н.’ Да па‑ і шыць, шы́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нары́йніца ’эпітэт свінні і мянушка неахайнай жанчыны’ (Кліх). Відаць, да нарыць (гл. рыць); назва ўтворана, магчыма, з мэтай ахоўнай магіі, параўн. рыкання, рыкуха, рыкёля (пра карову) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)