абжа́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абжаць.
2. у знач. прым. Пра што‑н., вакол чаго ў непасрэднай блізкасці зжата збажына, трава і пад. Абжаты камень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
існу́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад існаваць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які ёсць цяпер, маецца ў рэальнасці. Існуючы парадак.
3. Дзеепрысл. незак. ад існаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зыхо́дзячы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад выходзіць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які спадае, убывае. Расставіць лічбы ў зыходзячым парадку.
3. Дзеепрысл. незак. да выходзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зату́каны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад затукаць.
2. у знач. прым. Разм. Запужаны, прыгнечаны, забіты. Князю было прыкра, што яго чалядзінец такі затуканы і баязлівы. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зацухмо́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зацухмоліць.
2. у знач. прым. Брудны, зашмальцаваны. Салдаты былі апрануты ў шынялі, у зацухмоленыя ватоўкі, папахі, кубанкі, зялёныя шапкі. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
добраўпара́дкаваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад добраўпарадкаваць.
2. у знач. прым. Добра зроблены, забяспечаны неабходнымі выгодамі. Сотні сем’яў рабочых і служачых усяляюцца ў добраўпарадкаваныя кватэры. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дублі́раваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад дубліраваць.
2. у знач. прым. Такі, у якім моўная частка заменена перакладам на іншую мову (пра гукавы фільм). Дубліраваны кінафільм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нату́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад натужыць.
2. у знач. прым. Тое, што і натужлівы. Чулася натужанае скагатанне нямазаных колаў, свіст пуг, фырканне коней. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
но́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад насіць (у 1, 2 і 4 знач.).
2. у знач. прым. Які быў ва ўжыванні, носцы; не новы. Ношаны касцюм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падагульня́ючы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. цяпер. ад падагульняць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які падагульняе, падводзіць вынікі. Падагульняючае паўтарэнне вучэбнага матэрыялу.
3. Дзеепрысл. незак. ад падагульняць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)