адкрытая, нахіленая да вады пляцоўка для будаўніцтва (рамонту) і спуску на ваду суднаў. Уваходзіць у склад верфі. Мае бетонны фундаментз высокімі апорамі (кільблокамі) для судна, а таксама грузападымальнае і інш. абсталяванне. Адносна размяшчэння ад берагавой лініі бываюць падоўжныя і папярочныя. Са С. судна спускаюць на ваду здапамогайспец. прыстасаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАПАЛАГІ́ЧНАЯ А́ЛГЕБРА,
раздзел алгебры, што вывучае розныя тапалагічныя сістэмы (групы, паўгрупы, кольцы, алгебры, вектарныя прасторы і інш.), якім нададзены тапалогіі, з неперарыўнымі алг. аперацыямі ў дачыненні да гэтых сістэм.Асн. пытанні, якія разглядаюцца ў Т.а., — існаванне тапалогій у алг. сістэмах, што пераўтварае іх у тапалагічныя алг. сістэмы, прадаўжэнні тапалогій на пашырэнні алг. сістэм, уласцівасці тапалогій алг. сістэм, напр., магчымасць задання тапалогій здапамогай метрыкі, нормы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРО́МЕГР (ад фера... + метр),
прылада для выпрабаванняў магнітамяккіх матэрыялаў у пераменных магн. палях. Прынцып дзеяння заснаваны на вымярэнні значэнняў эрс індукцыі ў абмотках, якія ахопліваюць асяродак, выраблены з даследаванага матэрыялу. Па атрыманых даных вызначаюць імгненнае значэнне магн. індукцыі ў асяродку, значэнне току падмагнічвання (г.зн. напружанасць магн. поля), будуюць дынамічную пятлю гістэрэзісу і інш.Здапамогай Ф. вызначаюць таксама страты на гістэрэзіс і віхравыя токі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРУ́Н АР-РАШЫ́Д, Гарун ар-Рашыд (766, г. Рэй, Іран — 24.3.809),
арабскі халіф [786—809] з дынастыі Абасідаў. Прыйшоў да ўлады здапамогай сям’і іранскай знаці Бармакідаў, што павялічыла ролю іранцаў у дзярж. справах. Пры ім араб.Халіфат ’дасягнуў найб. магутнасці. Дзякуючы яго асабістаму апякунству, Багдад ператварыўся ў найважн. цэнтр навукі, л-ры і мастацтва мусульм. свету. Памёр у час паходу супраць паўстаўшых жыхароў Маверанахра. Папулярны герой араб. фальклору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАЭНЕ́РГІЯ,
энергія электрычнага току. Найб. прыдатны для атрымання Э. пераменны ток.
Выпрацоўваецца на электрастанцыях, перадаецца і размяркоўваецца паміж спажыўцамі здапамогайліній электраперадачы, падстанцый, размеркавальных электрычных сетак. У тэхніцы і побыце тэрмін «Э.» пашыраны для вызначэння колькасці энергіі, якая аддаецца электрастанцыяй або атрымліваецца з сеткі спажыўцом. Адзінка Э. ў СІ — джоўль, пазасістэмная адзінка — кілават-гадзіна (1 кВт∙гадз = 3,6∙106Дж).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУГЛО́Ў Яўген Данілавіч (н. 29.10.1924, в. Стрыжанёва Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны-патафізіёлаг. Д-рмед.н. (1972). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1951). З 1955 у Бел.НДІ гематалогіі і пералівання крыві (з 1973 дырэктар). Працы па функцыянальных сувязях страўнікава-кішачнага тракту і печані, стабілізацыі донарскай крыві здапамогай валакністага сарбенту — фасфату цэлюлозы.
Тв.:
Получение бесцитратной крови с применением фосфата целлюлозы. Мн., 1971 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗААСПО́РА (ад заа... + спора), зоаганідый,
рухомая клетка (спора) водарасцей і некаторых грыбоў, якая служыць для бясполага размнажэння і рассялення. Утвараецца ў аднаклетачным органе — зоаспарангіі. У адрозненне ад тыповай расліннай клеткі пазбаўлена шчыльнай абалонкі. У многіх водарасцей З., акрамя храматафору, маюць таксама чырв. вочка і пульсуючыя вакуолі. У вадзе З. перамяшчаецца здапамогай жгуцікаў, якія праз некат. час губляе, утварае шчыльную абалонку і развіваецца ў новы арганізм водарасці ці грыба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГОЛКАЛЯЧЭ́ННЕ, акупунктура,
лячэнне ўколамі здапамогайспец. іголак; адзін засн. метадаў кіт.нар. медыцыны (у Кітаі вядомы з 2 ст. да н.э.). Робяць пры хваробах нерв. сістэмы, бранхіяльнай астмы, некат. хваробах унутр. органаў, страўніка, рэўматычных артрытах, алергіі, парушэнні менструальнага цыкла і інш. Кропкі для ўколаў (іх налічваецца больш за 600) выбіраюць у залежнасці ад характару хваробы.
Іголкі (залатыя, сярэбраныя, стальныя) уводзяць на пэўную глыбіню на 5—20 мін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНЦУГО́ВАЯ ПІЛА́,
піла для грубага папярочнага рэзання драўніны здапамогай бясконцага пілавальнага ланцуга з рэжучымі зубамі.
Мае бензінавы матор або электрарухавік, муфту счаплення, рэдуктар і кансольны рэжучы механізм у выглядзе накіравальнай шыны, па якой рухаецца пілавальны ланцуг. Бываюць спецыяльныя (для валкі дрэў, абрэзкі сучкоў) і універсальныя; цяжкага, сярэдняга, лёгкага і асабліва лёгкага класаў. Найб. пашыраны Л.п. з карбюратарным рухавіком (тыпу «Дружба») і электрапілы (для папярочнага раскрою леса- і піламатэрыялаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРУВАТДЭГІДРАГЕНА́ЗА,
поліферментны комплекс, што каталізуе акісляльнае дэкарбаксіліраванне піравінаграднай кіслатыз утварэннем ацэтыл-KaA у тканках чалавека, жывёл, раслін, а таксама ў аэробных мікраарганізмаў. Здапамогай гэтага працэсу вугляводы ўключаюцца ў трыкарбонавых кіслот цыкл. Мае ў сабе 3 ферменты (піруватдэкарбаксілаза, ліпаілтрансацэтылаза, ліпаілдэгідрагеназа) і кафактары, што ўтвараюць комплекс з малекулярнай масай 4,8—10 млн. Прымае ўдзел у найважн. працэсе забеспячэння клетак энергіяй, таму актыўнасць П. шырока рэгулюецца рознымі фактарамі.