выбухны́гукфан. Explosívlaut m -es, -e, Verschlússlaut m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
лабія́льны
(лац. labialis = губны)
1) лінгв. утвораны з удзелам губ, губны гук (напр. «б», «п»);
2) які нагадвае сабой губы (напр. л-ыя органы пачуццяў у насякомых).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гало́сны, ‑ая, ‑ае.
Які ўтвараецца пры свабодным праходжанні паветра праз поласць рота (пра гукі мовы). Галосны гук./узнач.наз.гало́сны, ‑ага, м.; гало́сная, ‑ай, ж.Галосныя беларускай мовы. Правапіс галосных.
•••
Беглая галосная — у беларускай мове: галосныя гукі «о» і «е», якія маюцца ў адных формах слова і знікаюць у другіх, напрыклад: сон — сну, пень — пня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звяк1, ‑у, м.
Рэзкі металічны ці шкляны гук. У тры рады павозкі, На сотні вёрст абоз: Дубовых спіцаў лёскат, І звяк старых атос.Пушча.У пакой урываецца свежы подых паветра, востры пах зямлі і зеляніны, шкляны звяк кропель і — радасць.Скрыган.
звяк2, выкл.узнач.вык.
Разм. Ужываецца ў значэнні дзеясловаў звякаць і звякнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. У мовазнаўстве — вымаўляць ненаціскны гук «е» як «а» («я») пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам.
2.Разм. Выхваляючыся, вельмі часта паўтараць у размове «я». Не звык я змалку якаць, Ды ў справе важна — Якасць!Барадулін.[Яўген:] — Не тое што, як другі — каторы любіць выстаўляцца, штосьці якаць: — Я! я!Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
flick
[flɪk]1.
n.
1) лёгкі рапто́ўны ўда́р
2) пстрык -у m. (гук)
2.
v.t.
1) лёгка ўдара́ць; сьцяба́ць, хваста́ць
2) зма́хваць (пыл)
3.
v.i.
ху́тка ру́хацца, насі́цца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Вы́курстаць ’выселіць, выгнаць’ (КЭС, лаг.). Польск. уст. з Літвы kurstać ’будзіць, абуджаць, падганяць’. Запазычанне з літ.(pa)kìrsti ’абуджацца, адкрываць вочы (пасля сну)’, якое звязана абляутам з kar̃das ’паўторны гук’, kardìntis ’станавіцца прыметным’, апошнія словы ў сваю чаргу звязаны з kir̃sti ’біць, удараць, рубіць’ (параўн. слав.čersti ’рэзаць’) (гл. Фрэнкель, 258 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лусь! — гук пры расколванні, ламанні чаго-небудзь (Нас., Растарг.; мсцісл., Нар. лекс.), паст.лоп! (Сл. ПЗБ), ’пра хруст яйка, пра біццё па галаве, па лбе’ (полац., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Прасл.lusъ! (Слаўскі, 5, 354–355; Смаль-Стоцкі, Приміт., 164). Аўтары БЕР (3, 523) дапускаюць другаснасць узнікнення выклічніка з прасл.luskati > лу́скаць2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плесь ’хвалі’ (Гарэц., Др.-Падб.), ’хваля’ (Стан.), смал.плесь ’тс’, ’усплёск’, ’хваляванне’, плёсы ’хвалі’. Відаць, на базе плёскаць утворана гукапераймальнае плес- з прасл. суф. *‑ь з адцягненым значэннем, параўн. балг.плѐс, серб.-харв.пљес — пра гук падзення ў ваду, плёскат, параўн. паралельныя формы плясь (гл.), балг.пляс, серб.-харв.п/ьас ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
амбіяфані́чны
(ад лац. ambi = навокал + гр. phone = гук)
звязаны з сістэмай электронна-акустычных устройстваў, якія выкарыстоўваюцца ў тэатрах, канцэртных залах для забеспячэння добрай чутнасці ў любым пункце залы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)