Шыракаплечы. І ўсё ж мы знайшлі Барыса. Гэта быў хлопец гадоў шаснаццаці, дужы і плячысты.Жычка.Праз некалькі хвілін у хату зайшлі плячысты, дужы Алёша Кунцэвіч, з непакрытай чорнай чупрынай, і высачэзны Мікіта Маляўка.Дуброўскі.
•••
Плячысты на жывот — пра таго, хто многа есць. — Плячысты на жывот [Косця Шмыг], — жартам, мусіць, сказаў начальнік цэха Мамалыга.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпая́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
1. Прымацаваць, прырабіць паяннем. — Добрыя жарты... Абарвецца які правадок, чым цяпер яго прыпаяеш?..Паслядовіч.Там [на заводзе] на вашых вачах збяруць І матор, і сярэбраны радыятар, Да яго па малому зубру Прыпаяюць старанна дзяўчаты.Панчанка.
2.перан.Разм. Прызначыць якое‑н. пакаранне. Перад вайной Аркашку прыпаялі моцна — дзесяць гадоў за калектыўны крадзеж.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́ністы, ‑ая, ‑ае.
Стройны, прапарцыянальна і прыгожа складзены. [Яніна] мела лагодныя, мілыя рысы твару, і хоць была ростам невысокая, але станістая, відная, уся такая прывабная — на яе неаднойчы з замілаванасцю заглядаліся тыя, хто ссумаваўся па дзявочай пяшчоце.Кірэенка.На тэрасу падымаецца гнуткі і станісты стары ў мундзіры палкоўніка.Караткевіч.[Ксеня] — прыгожая і станістая, у самым росквіце гадоў кабета.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стра́снасць, ‑і, ж.
Уласцівасць страснага. Лірыка Петруся Броўкі ваенных гадоў была напоўнена вялікім пачуццём, страснасцю, гневам і болем.Звонак.Тут Генка з нечаканай для мяне страснасцю пачаў гаварыць, што за свабоду трэба змагацца.Рамановіч.Загорскі ачуняў. Зажылі раны. І жонка стрымала слова: перастала і заглядаць у малельню, усю страснасць перанесла на мужа, на яго аднаго.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпана́, ‑ы, ж., зб.
Разм.груб.
1. Злачынцы, бадзягі, беспрытульнікі. [Лукаш:] — Мы што хочам ядзім. І спім дзе хочам... Дрэнна толькі, што пачалі лавіць шпану ды ў прытулак забіраць.Лобан.
2. Дзеці, маладыя людзі, якія не прытрымліваюцца прынятых правіл паводзін, не могуць ацаніць свае ўчынкі. На задняй пляцоўцы тоўпілася шпака, смаркачы гадоў па шаснаццаць. Яны лаяліся.Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
míttlera
1) сярэ́дні, які́ ляжы́ць пасярэ́дзіне
2) праме́жкавы, сярэ́дні, уме́раны;
éine ~e Stadt го́рад сярэ́дняй велічыні́;
in den ~en Jáhren сярэ́дніх гадо́ў
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
It was one of my many mistakes. Гэта была адна з маіх шматлікіх памылак;
How many people are here? Колькі тут людзей?
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БРАДЫТЭЛІ́Я (ад грэч. bradys павольны + telos ажыццяўленне),
адносна павольны тэмп эвалюцыі. Тэрмін «брадытэлія» ўвёў амер. палеантолаг Дж.Г.Сімпсан (1944). Характэрна для філагенетычнага развіцця некаторых арганізмаў, напр. для асобных родаў пласціністашчэлепных малюскаў, якія спазналі за апошнія 400 млн.гадоў настолькі нязначныя змены, што сучасныя і выкапнёвыя формы могуць быць аднесены да адных і тых жа родаў. Брадытэлія забяспечваецца стабілізавальнай формай натуральнага адбору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́ІД,
дзеючы вулкан на в-ве Атласава, у Ахоцкім м., найвыш. ў В. Курыльскай градзе. Выш. да 2339 м. Падводная ч. ўтворана асновай уласна Алаіда, размешчанай на больш стараж. вулканічным конусе. Складзены з андэзітабазальтавых лаваў. Каля асновы амаль 30 пабочных конусаў. Схілы ўкрыты альхова-рабінавымі зараснікамі, высакатраўем. З выш. 700—800 м — палосы лёду і снегу. За 200 апошніх гадоў каля 6 вывяржэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІМПІ́ЙСКІ ГО́РАД,
горад, у якім праводзяцца Алімпійскія гульні. Паводле Алімпійскай хартыі такое права надаецца гораду, а не краіне. Выбіраецца сесіяй Міжнар. алімпійскага к-та не пазней як за 6 гадоў да пачатку гульняў. Заяўка на правядзенне алімпіяды павінна быць ухвалена Нац. алімпійскім к-там і падтрымана ўрадам краіны, які таксама дае пісьмовыя гарантыі аб выкананні спец. умоў для гарадоў-кандыдатаў.