адна з германскіх моў (зах.-германская падгрупа); мова фрызаў. Пашырана ў правінцыі Фрысландыя (Нідэрланды) і ў некат. раёнах Германіі (Паўн.-Фрызскія а-вы, в-аў Гельгаланд і інш.). Функцыянуе пераважна ў вуснай форме. Мае дыялекты: зах. (Фрысландыя, дзе вылучаюць таксама т. зв. гар. фрызскі), усх. (Затэрланд) і паўн. (Шлезвіг). Ф.м. ўласцівы: у фанетыцы — багаты вакалізм, 26 дыфтонгаў, 6 трыфтонгаў, насавыя галосныя; у марфалогіі — наяўнасць у назоўніка 2 родаў (агульны і ніякі), скланенне фактычна згублена (абмежавана выкарыстоўваецца родны склон), адрозніваюцца моцныя і слабыя дзеясловы. Першыя пісьмовыя помнікі з 14 ст. Пісьменства на аснове лацінкі.
Літ.:
Берков В.П. Фризский язык // Введение в германскую филологию. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ра́цыяIж.
разм. (падстава, сэнс) Räson [-´zɔ̃] f -, Grund m -(e)s, Gründe, Bewéis m -es, -e, Sinn m -(e)s,Vernúnft f -;
вы ма́еце ра́цыю Sie háben recht
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сялі́ба, ‑ы, ж.
Населены пункт у сельскай мясцовасці (пасёлак, сяло і пад.). О, дзядзька спосабаў меў многа Даняць праціўніка малога! Пайсці ў грыбы ці ў тую ж рыбу, Або паехаць у сялібу Ці ў млын малоць на хлеб збажынку.Колас.Хаты ішлі з сялібы аж да самай невялічкай рэчкі Проні, паабапал якой раскідаліся лазні ды гумнішчы, а далей — нешырокае поле з межамі, узгоркамі, раўчакамі.Каваль.[Кастусь:] — З якое вы, дзядзька, сялібы? Відаць, заблудзіліся вы?..Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эмо́цыя, ‑і, ж.
Пачуццё, перажыванне чалавека. Эмоцыя радасці. Эмоцыя гневу. □ — Вы разумееце, што ўсё гэта азначае? — Ці, як легкадумны хлапчук, вы, акрамя сваіх эмоцый, нічога ведаць не хочаце? — гаварыў Рымар.Арабей.І .. [салдату] хоць бы на гадзіну ў тыдзень-другі неабходна забыцца, перавесці свой зрок і слых на іншае, што выклікала б у яго больш прыемныя эмоцыі...Ракітны.//Разм. Знешняе праяўленне пачуццяў, перажыванняў. Чалавек эмоцый, Шыковіч не стрымаўся — і ўголас вылаяўся, калі прачытаў гэта.Шамякін.
[Фр. émotion.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апа́д, ‑у, М ‑дзе, м., зб.
Плады, што апалі з дрэў ад ветру, непагоды. Цябе любіў я і люблю, Мой звонкі лістапад, Вы ў грудзі, грукае ў зямлю Антонавак апад.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кло́ун, ‑а, м.
Цыркавы артыст-комік. Выступленні вядомага клоуна.//перан. Пра чалавека, які ў кампаніі разыгрывае ролю камедыянта. Адчуваючы сябе ў пакоі неяк збоку, Кучынскі сказаў: — Ведаеце, хто вы? Клоуны!Карпюк.
[Англ. clown.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малакаво́з, ‑а, м.
1. Аўтамашына з цыстэрнай для перавозкі малака.
2. Той, хто займаецца перавозкай малака. [Пракоп:] — Вы хочаце, каб я з трактара ды перайшоў на вала? Можа, малакавозам мяне паставіце?Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́йна, ‑ы, ж.
Народная лірычная песня румын і малдаван. Мне зноў на сэрцы неспакойна, яно да вас ляціць, сябры, ледзь толькі я пачую дойну, што вы спявалі на Днястры.А. Вольскі.
[Рум. doină.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плаце́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да плацяжу. Плацежнае абавязацельства. □ — Дык у вас жа няма грошай, — сказаў.. [Собіч]. — Вы нават перабралі ў нас. Можа сёння пералічылі, дык давайце ваша плацежнае даручэнне.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́кі, прысл. і злучнік.
Абл. Пакуль. — Адцягнем покі што брычку, а перадок няхай тут пабудзе. Жыва, хлопцы, жыва.Колас.І покі ў магілу не лягу — Вы ў сэрцы, Ільіч дарагі.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)