ПЦІ́ЧКІН (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 14.8.1939, с. Чарнаполле Кастрамской вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне тэорыі сістэм аўтам. кіравання. Д тэхн. н. (1981), праф. (1982). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1962). З 1966 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1976—81 і 1986—97 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі аўтам. кіравання, тэорыі штучных нейронных сетак і сістэм кіравання. Распрацаваў адзіны падыход да аналізу сістэм кіравання розных класаў, у т. л. нейронных сетак і нейрасеткавых сістэм.

Тв.:

Анализ нелинейных стохастических систем методами уравнений моментов. Мн., 1980;

Анализ нейросетевых преобразований линеаризационными методами // Нейрокомпьютеры: разработка, применение. 1999. № 1.

т. 13, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯКА́РСКІ (Аляксандр Антонавіч) (н. 30.5.1952, в. Буда Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),

бел. матэматык. Д фіз.-матэм. н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1975). З 1982 у Гродзенскім ун-це, з 2000 у Бел. тэхнал.’ ун-це. Навук. працы па тэорыі функцыі рэчаіснай і комплекснай пераменных. Даказаў прамыя і адваротныя тэарэмы рацыянальнай апраксімацыі ў класічных функцыян. прасторах.

Тв.:

Чебышевские рациональные приближения в круге, на окружности и на отрезке // Матем. сб. Нов. сер. 1987. Т. 133, №1;

Hardy space niethods in rational approximation // Grundlehren der matheniatischen Wissenschaften. Berlin etc., 1996. Bd. 304.

т. 13, с. 156

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯТРО́ЎСКІ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 1.1.1953, в. Сноў Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д тэхн. н. (1989), праф. (1991). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1975). З 1975 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па праектаванні праблемна-арыентаваных электронных выліч. сродкаў для лічбавай апрацоўкі сігналаў у рэальным часе і іх выкарыстанні ў сістэмах апрацоўкі мовы, мультымедыя, медыцыне і вібраакустыцы.

Тв.:

Методы и микропроцессорные средства обработки широкополосных и быстропротекающих процессов в реальном времени. Мн., 1988;

Системное обеспечение микроЭВМ. Мн., 1990 (разам з У.​А.​Вішняковым).

т. 13, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАМА́НАВА (Таццяна Аляксандраўна) (н. 13.4.1925, г. Невель Пскоўскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне глебазнаўства. Д біял. н. (1979), праф. (1989). Засл. дз. нав. Беларусі (1981). Скончыла БДУ (1952). З 1958 у Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі (у 1968—88 заг. сектара). Навук. працы па генезісе глеб і заканамернасцях фарміравання глебавага покрыва, форм яго неаднароднасці і эвалюцыі пад уплывам прыродных, антрапагенных фактараў, меліярац. асаблівасцей глеб. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.

Тв.:

Структура почвенного покрова и типизация земель. М., 1992 (разам з І.​С.​Каурычавым, Н.​П.​Сарокінай);

Опыт количественной оценки биоразнообразия лесов Беловежской пуши // Природные ресурсы. 1997. № 3.

т. 13, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАМАНО́ЎСКІ (Мікалай Тарасавіч) (7.12.1919, Мінск — 7.1.1997),

бел. эканаміст і географ. Д эканам. н. (1971), праф. (1972). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1975). Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1938). З 1947 у БДУ (у 1947—56 і 1962—83 дэкан). Навук. працы па гісторыі развіцця нар. гаспадаркі і эканам. геаграфіі Беларусі. Удзельнічаў у складанні атласа Беларусі.

Тв.:

Развитие мануфактурной промышленности в Белоруссии (вторая половина XVIII — первая половина XIX в.). Мн., 1967;

Белоруссия. М.;

1967. (у сааўт.);

География Белоруссии. 2 изд. Мн., 1977 (у сааўт.);

Экономическая география Белоруссии. 3 изд. Мн., 1982 (у сааўт.).

т. 13, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́ЗАНАЎ (Леў Паўлавіч) (13.4.1888, Масква — 1.12.1959),

бел. і рас. вучоны ў галіне фізіялогіі, пачынальнік фізіял. даследаванняў на Беларусі. Д біял. н. (1935), праф. (1923). Скончыў Маскоўскі ун-т (1916). З 1922 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры), адначасова з 1929 у АН Беларусі. З 1935 у Ленінградзе. Навук. працы па пытаннях стрававання, абмену рэчываў, умоўных рэфлексаў. Аўтар «Дапаможніка па анатоміі і фізіялогіі чалавека» (1923), «Кароткага курса фізіялогіі чалавека» (1932).

Тв.:

Действие крови как пищевого материала на деятельность пепсиновых желез // Працы БДУ. 1923. № 4—5;

Об условных рефлексах // Бел. мед. мысль. 1924. №1.

т. 13, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РОТ (Лазар Артуравіч) (н. 13.12.1920, г. Курган, Расія),

бел. вучоны ў галіне тэарэт. фізікі. Д фіз.-матэм. н., праф. (1977). Скончыў Ваенна-паветраную інж. акадэмію (1944). З 1953 у Бел. тэхнал. ун-це (у 1964—92 заг. кафедры). Навук. працы па статыст. тэрмадынаміцы, механіцы суцэльных асяроддзяў, біяфізіцы, даследаванні крытычных з’яў і турбулентнасці, праблемах удасканалення падрыхтоўкі навук. кадраў. Стварыў метад умоўных размеркаванняў — новы метад статыст. механікі, які дазволіў адзіным чынам апісаць ўсе віды фазавых пераходаў I роду.

Тв.:

Статистическая теория молекулярных систем. М., 1979;

За спиной двадцатый век. Мн., 1999.

Я.​Г.​Міляшкевіч.

т. 13, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́ЎДА (Іван Сямёнавіч) (н. 13.6.1953, г. Мядзел Мінскай вобл.),

бел. мовазнавец. Д філал. н. (1996), праф. (2000). Скончыў БДУ (1975), з 1975 працуе ў ім (з 1996 нам. дэкана філал. ф-та, з 1999 заг. кафедры). Даследаванні па супастаўляльным мовазнаўстве, лексікалогіі, словаўтварэнні. Аўтар кн. «Рознаўзроўневая намінатыўная адпаведнасць беларускай і рускай моў» (1999), сааўтар кн. «Сучасная руская мова: Практыкум па арфаэпіі, арфаграфіі, пунктуацыі» (1989), «Слоўніка беларускай мовы» (2001), падручнікаў па бел. мове для пачатковай школы, падручнікаў і дапаможнікаў па рус. мове для сярэдняй школы і ВНУ і інш.

Тв.:

К вопросу об имплицитном аналитизме. Мн., 1994.

т. 13, с. 413

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУДЭ́НКА (Яўгенія Уладзіміраўна) (н. 16.1.1929, г. Стаўрапаль, Расія),

бел. вучоны ў галіне лугаводства. Д с.-г. н. (1976), праф. (1984). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1980). Скончыла Стаўрапольскі с.-г. ін-т (1950). З 1962 у Бел. НДІ меліярацыі і лугаводства (у 1976—84 заг. сектара). Навук. працы па пытаннях стварэння і рацыянальнага выкарыстання высокапрадукц. культ. сенажацей і пашы на розных тыпах глеб.

Тв.:

Повышение продуктивности культурных пастбищ. Мн., 1977;

Эксплуатация культурных пастбищ. Мн., 1982 (разам з С.​П.​Марчаўскасам, М.​Ф.​Башлаковым);

Организация лугового кормопроизводства в зоне животноводческих комплексов. Мн., 1983 (разам з М.​Ф.​Башлаковым).

т. 13, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНТАНЮ́К (Віталь Сцяпанавіч) (н. 10.10.1939, г. Крамянчуг, Украіна),

вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акад. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992), Акадэміі агр. навук Украіны (1992). Чл.-кар. УАСГНІЛ (1991). Д біял. н. (1985), праф. (1989). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1962). З 1974 дырэктар Бел. НДІ жывёлагадоўлі, ген. дырэктар НВА «Племэліта», з 1987 у Бел. ін-це механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. З 1991 старшыня Бел. аддзялення УАСГНІЛ, адначасова нам. міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. З 1992 прэзідэнт Акадэміі агр. навук Беларусі. Даследаванні па размнажэнні, развядзенні і біятэхналогіі с.-г. жывёл, тэхналогіях вытв-сці прадукцыі жывёлагадоўлі.

Тв.:

Биотехнические способы повышения эффективности оплодотворения сельскохозяйственных животных Мн., 1988;

Основы интенсивных технологий производства молока и мяса. Мн., 1990 (разам з В.​І.​Сапегам, П.​П.​Ракецкім).

В.С.Антанюк.

т. 1, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)