паліндро́м

(гр. palindromos = які вяртаецца)

слова або словазлучэнне, якія маюць аднолькавы сэнс пры чытанні злева направа і справа налева (напр. казак, дом мод).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

па́льпы

(ад лац. palpare = гладзіць, абмацваць)

1) прыдаткі прастоміума кольчатых чарвей, якія выконваюць функцыю органаў дотыку і нюху;

2) прыдаткі каўнерыка хабатка кляшчоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пе́дымент

(англ. pediment, ад лац. pes, pedis = нага)

перадгорныя скалістыя раўніны, якія ўтвараюцца ў выніку змывання верхніх пухкіх адкладаў і адступання крутых схілаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

персістэ́нтны

(ад лац. persistere = прабываць)

які існуе на працягу доўгага часу;

п-ыя формы — арганізмы, якія захоўваюцца ў працэсе эвалюцыі ў нязменным выглядзе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

перыфіто́н

(ад перы- + гр. phyton = расліна)

сукупнасць арганізмаў, якія пасяляюцца на падводных прадметах і раслінах (напр. прасцейшыя, чэрві, малюскі, губкі і інш.); абрастанне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

плазмо́н

(ад плазма)

сукупнасць пазахрамасомных спадчынных элементаў клетак (плазмагенаў), якія змяшчаюцца ў цытаплазме на яе арганоідах; складаецца з пластома і цытаплазмона (параўн. геном).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пратубера́нцы

(ням. Protuberanzen, ад лац. protuberare = уздымацца)

яркія патокі распаленых газаў, якія вывяргаюцца паверхняй Сонца на вышыню да 500 000 км і больш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псеўдатэра́сы

(ад псеўда- + тэрасы)

выраўненыя, гарызантальныя або слабанахільныя паверхні на схілах, паходжанне якіх звычайна не звязана з прычынамі, якія выклікаюць утварэнне рачных тэрас.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

птэрыдаспе́рмы

(н.-лац. pteridospermae)

клас вымерлых дрэвавых, ліянападобных і травяністых раслін аддзела голанасенных з папарацепадобным лісцем, якія існавалі ў познім дэвоне — раннім меле.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пуцала́ны

(іт. pozzolana, ад Pozzuoli = назва гары каля Неапаля)

горныя пароды вулканічнага паходжання (попел, пемза, туфы; якія ўтвараюцца пры вывяржэнні лавы, багатай крэменязёмам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)