collar

[ˈkɑ:lər]

1.

n.

1) каўне́р -яра́ m.

2) нашы́йнік -а m., абро́жак -ка m. (для саба́кі)

3) хаму́т -а́ m.

2.

v.t.

1) надзе́ць каўне́р (ашы́йнік, хаму́т)

2) схапі́ць за каўне́р

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

precedence

[ˈpresɪdəns]

n., pl. -cies

1) апярэ́джаньне n., пяршы́нства n.

2) вышэ́йшае стано́вішча; бо́льшае значэ́ньне

to take precedence over all others — перавыша́ць усі́х і́ншых, быць важне́йшым за і́ншых

3) пра́ва на пяршы́нства

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

senses

ро́зум -у m.; сьвядо́масьць f.

in one’s senses — пры сваі́м ро́зуме (у нарма́льным псыхі́чным ста́не)

to come to one’s senses —

а) прыйсьці́ да сябе́, апамята́цца, апрыто́мнець

б) узя́цца за ро́зум

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

БА́ЙДА,

герой укр. і бел. нар. песень-балад. Увасабляе ўяўленне народа пра мужнасць, адданасць радзіме, рыцарскую годнасць. За адмаўленне ажаніцца з турэцкай царэўнай павешаны за рабро на гак. Помсцячы за ганебнае для рыцара пакаранне, Байда забівае турэцкага цара, царыцу і царэўну.

Прататыпам Байды некаторыя даследчыкі лічаць чаркаскага і канеўскага старосту Дз.​Вішнявецкага, які ў час вайны з туркамі трапіў у палон і быў такім чынам пакараны смерцю. Бел. варыянт балады пра Байду вядомы па кн. А.​Рыпінскага «Беларусь» (Парыж, 1840).

т. 2, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВОДАЗАБЯСПЕ́ЧАНАСЦЬ,

1) удзельная забяспечанасць рачным сцёкам адзінкі плошчы тэрыторыі ці аднаго жыхара за пэўны перыяд. На Беларусі водазабяспечанасць мясцовым рачным сцёкам складае ў сярэднім 164 тыс. м³ за год на 1 км² ці 3,3 тыс. м³ за год на 1 жыхара; з улікам паступлення з суседніх краін — сумарным рачным сцёкам — водазабяспечанасць адпаведна 279 тыс. м³ і 5,6 тыс. м³ (1995).

2) Ступень задавальнення вадой водакарыстальніка ў параўнанні з разліковай аптымальнай патрэбнасцю ў вадзе. Вызначаецца праектам або планам водакарыстання.

А.​А.​Макарэвіч.

т. 4, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛАБА́ЛЬНЫ МАНІТО́РЫНГ,

назіранне за планетарнымі працэсамі і з’явамі ў біясферы, у т. л. за вынікамі антрапагеннага ўздзеяння на прыроду. Уключае вывучэнне, ацэнку стану і прагназаванне змен прыродных працэсаў, кантроль за энергет. і цеплавым балансам Зямлі, узроўнямі радыяцыі, вуглякіслага газу, кіслароду, міграцыяй хім. элементаў, станам Сусветнага акіяна, кліматычнымі зменамі, міграцыямі жывёл і інш. з’явамі прыроды. Ажыццяўляецца ў межах міжнар. праграм навук. даследаванняў на базе наземных станцый, навук.-доследных суднаў, штучных спадарожнікаў Зямлі, біясферных запаведнікаў і інш. Дапаўняецца і звязаны з інш. відамі маніторынгу.

т. 5, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАМБРА́КІС ((Lamprakēs) Грыгорыс) (3.4.1912, Керасіца, Грэцыя — 27.5.1963),

дзеяч грэч. і міжнар. руху прыхільнікаў міру. Па прафесіі ўрач. Удзельнік грэч. Руху Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну. З 1961 дэп. парламента Грэцыі. Выступаў за мір і ўсеагульнае раззбраенне, супраць атамнага ўзбраення. З 1963 нам. старшыні Усягрэч. к-та барацьбы за аслабленне міжнар. напружанасці і за мір. 22.5.1963 смяротна паранены паліт. праціўнікамі ў час сходу грэч. прыхільнікаў міру ў г. Салонікі. Сусв. Савет Міру засн. у 1963 Міжнар. прэмію Міру імя Г. Ламбракіса.

т. 9, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛО́ННА,

возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., на водападзеле рэк Лонніца (выцякае з возера) і Палата, за 18 км на ПнУ ад г. Полацк, за 1,8 км. на ПнЗ ад в. Узніцы, на тэр. біял. заказніка Лонна. Пл. 0,6 км², даўж. больш за 1 км, найб. глыб. 2,6 м, найб. шыр. 700 м, даўж. берагавой лініі 2,83 км. Пл. вадазбору 1,12 км². Схілы катлавіны невыразныя. Берагі тарфяністыя, сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Поўнасцю зарастае. З возера выцякае ручай у р. Палата.

т. 9, с. 344

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гурма́, ы́, ж.

Разм. Тое, што і гурба́. Адчыніліся дзверы і ў клуб увалілася цэлая гурма кабет і мужчын. Сачанка. Голыя дзеці за вёскай у рэчцы — скачуць, смяюцца нястомнай гурмой. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Разм. Гушкаць. У Каці вочы загарэліся: што гэта за пасылка Гарасіму? А ён і не збіраецца распакоўваць, гутае на руках, як малое дзіця. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)