самя́ціна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і саміна. А нам, малым, хочацца самяціны — аж зубы рыпяць. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сары́ч, ‑а, м.

Драпежная птушка сямейства ястрабіных; тое, што і канюк. Гэта адпачывала стэпавая птушка сарыч. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

семіётыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Тое, што і семіялогія.

2. Спец. Вучэнне аб прыкметах хваробы.

[Ад грэч. sēméion — знак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сівагра́к, ‑а, м.

Тое, што і сіваваронка. Маляўнічая афарбоўка сіваграка надае яму незвычайны, нетутэйшы выгляд. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сі́ўка-варо́нка, ‑і, ДМ сіўцы-варонцы; Р мн. сівак-варонак; ж.

Тое, што і сіваваронка; сіваграк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слайд, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Тое, што і дыпазітыў.

2. Спец. Рухомае сядзенне ў гоначнай лодцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смо́ква, ‑ы, ж.

1. Плод смакоўніцы; інжыр, вінная ягада.

2. Тое, што і смакоўніца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схудзе́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і схуднелы. [Карп] пачаў моўчкі пільна ўглядацца ў .. схудзелы, брудны твар [Таццяны]. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схудзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Тое, што і схуднець. Схудзеў прафесар, вочы ў яго ўваліліся. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счы́сціцца, ‑ціцца; зак.

Сысці пры чыстцы (пра тое, што пакрывае ці забруджвае паверхню чаго‑н.). Фарба счысцілася.