наклю́нуты, ‑ая, ‑ае.

1. Прабіты дзюбай (пра шкарлупіну яец, з якіх вылупліваюцца птушаняты).

2. Які пачаў прарастаць, распускацца. Наклюнутае зерне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напа́свіцца, ‑сецца; зак.

Наесціся на пашы; уволю, многа папасвіцца (пра жывёлу, птушак). І нічога.. кабылка не ела, відаць, напасвілася. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неабу́дны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі моцны (пра сон). Пасцель [яны] паслалі з сена і заснулі На ім, як дзеці, неабудным сном. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабмярза́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Абмерзнуць, абледзянець — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Плытнікі паабмярзалі. Тратуары паабмярзалі. Твары паабмярзалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабсма́львацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Крыху абгарэць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Паабсмальваліся людзі на пажары. Слупы паабсмальваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадзява́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Адзецца, убрацца — пра ўсіх, многіх. Паадзяваліся мужчыны на працу. Паадзяваліся дзяўчаты ва ўсё святочнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадшрубо́ўвацца, ‑аецца; зак.

Адшрубавацца ў многіх месцах — пра ўсё, многае. У адным буферы стакан аслаблы. Лапкі паадшрубоўваліся, — адказаў Сымонка. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паатры́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Атрымаць што‑н. ад каго‑н. — пра ўсіх, многіх. Паатрымліваць падарункі ад Дзеда Мароза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабо́ры, ‑аў; адз. пабор, ‑у, м.

Празмерныя, непасільныя падаткі. Мы слухалі доўга Суровыя былі Пра голад, бяспраўе, Галечу, паборы... Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыва́львацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Вываліцца, выпасці адкуль‑н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Павывальваліся кнігі з рук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)