заглыну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Увабраць у сябе глытком; праглынуць (звычайна пра рыбу). Шчупак заглынуў жыўца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бляя́ць, бляе; незак.

Крычаць (пра авечак). То там, то сям з саней падавала свой прарэзлівы голас свіння, бляяла авечка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадалю́б, ‑а, м.

1. Вадзяны жук атрада цвердакрылых.

2. Пра расліну, якая спажывае многа вады, любіць расці ў вільготных мясцінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

варката́ць, ‑коча; незак.

1. Муркаць (пра ката).

2. Буркаваць. На хібах стрэх, на вешалах пад стрэхамі хат варкаталі галубы. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лясу́н, лесуна, м.

У славянскай міфалогіі — жыхар лесу, лясны дух. Міжвольна прыгадаліся страшныя казкі пра чарцей, лесуноў і ведзьмаў... Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засячы́ся і засе́кчыся, ‑сячэцца; пр. засекся, ‑лася; зак.

Параніць нагу, зачапіўшы яе на хаду другой нагой (пра каня). Конь засекся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мармыту́н, ‑а, м.

Разм. Той, хто часта мармыча. З дабрадушнага мармытуна.. пан Ясь рабіўся захопленым расказчыкам пра слаўныя справы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матарызава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад матарызаваць.

2. у знач. прым. Аснашчаны механічным транспартам (пра войска). Матарызаваны полк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жо́ўта,

1. Прысл. да жоўты.

2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць жоўтага колеру. Вясною на лузе жоўта ад красак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надабра́ць, надбяру, надбярэш, надбярэ; надбяром, надбераце; што і чаго.

Разм. Зменшыць колькасць чаго‑н. (пра сыпкія, вадкія і інш. рэчывы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)