маланкаадво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Прыстасаванне для аховы будынкаў ад прамых удараў маланкі. Паставіць маланкаадвод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маршаві́к, ‑а, м.

Спец. Ваеннаслужачы, які адпраўляецца з запасу ў дзеючую армію для яе папаўнення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

машна́, ‑ы, ж.

1. Уст. Мяшочак для грошай, скураны капшук.

2. перан. Разм. Грошы, багацце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

медаго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Машына для выдалення мёду з сотаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мерсерыза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Апрацоўка пражы растворам едкага натру для павышэння яе моцнасці і шаўкавістасці.

[Ад імя хіміка Джона Мерсера.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзёрназніма́льнік, ‑а, м.

Перадплужнік, які служыць для зразання дзёрну і скідвання яго на дно баразны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрывяны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да дроў. Дрывяны попел. // Прызначаны для дроў. Дрывяны склад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дубі́льны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з дубленнем; прызначаны для дублення. Дубільны цэх. Дубільны чан. Дубільныя рэчывы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кансультацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кансультацыі, прызначаны для яе. Кансультацыйная нарада. Кансультацыйны пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капялю́шны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да капелюша. Капялюшная вытворчасць. // Прызначаны для капелюша. Капялюшная стужка.