1.указ.Служыць для выдзялення, падкрэслівання таго ці іншага слова ў сказе.
Г. мы прыйшлі.
2. Удакладняе сэнс выказніка, які выражаны назоўнікам, прыметнікам, інфінітывам ці прыслоўем.
Праца — г. крыніца нашага багацця.
Жыццё — г. барацьба.
3.узмацн. Узмацняе сэнс, значэнне папярэдняга займенніка, прыслоўя, часціцы ў пытальных, клічных і даданых сказах.
Ці г. ты яшчэ з работы ідзеш?
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
далуча́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для далучэння. Далучальны ланцуг.
2. У граматыцы — які з’яўляецца дапаўненнем, дадаткам да чаго‑н. Далучальныя сказы.//Якіслужыць для далучэння. Далучальны злучнік.// Заснаваны на спосабе далучэння, прыбаўлення. Далучальная сувязь сказаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дварэ́ц, ‑рца, м.
Будынак, якіслужыць жыллём і пастаянным месцазнаходжаннем цара, караля ці іншага кіраўніка дзяржавы, а таксама членаў іх сямей. Царскі дварэц. Каралеўскі дварэц.// Будынак, які вылучаецца пышнасцю, хараством, раскошай; палац. Мармуровыя дварцы Венецыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
семафо́рны, ‑ая, ‑ае.
1.Які мае адносіны да семафора (у 1 знач.). Семафорныя агні.
2.Якіслужыць для падачы сігналу семафорам (у 2 знач.); звязаны з выкарыстаннем семафора (у 2 знач.). Семафорны флажок. Семафорная азбука.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спектра́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да спектра; уласцівы яму. Спектральныя лініі.//Якіслужыць для атрымання спектраў. Спектральныя прылады.//Які мае адносіны да ўспрымання розных колераў спектра. Спектральная адчувальнасць вока.
•••
Спектральны аналіз — вызначэнне хімічнага саставу цел, якія свецяцца, па іх спектрах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фі́шка
(фр. fiche)
кружок або кубік, якіслужыць для падліку ачкоў у розных гульнях, перасоўвання па клетках і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
пісьмо́вапрысл.гл. пісьмовы
1.пісьмо́вы
1. schríftlich;
у пісьмо́вай фо́рме schríftlich;
пісьмо́вы іспы́т schríftliche Prüfung;
2. (якіслужыцьдляпісання) Schreib-;
пісьмо́вы стол Schréibtisch m -es, -e;
пісьмо́выя прыла́ды Schréib¦utensili¦en pl;
пісьмо́вы прыбо́р Schréibzeug n -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Трва́лы ‘моцны, які можа вытрымаць’, трваць ‘працягвацца, існаваць (пра звычай)’, ‘быць ва ўжытку, доўга служыць (пра хамут і інш.)’ (Нас.), трва́ла пагода ‘добрае надвор’е’ (свісл., ЛА, 5), ст.-бел.трвалый ‘моцны, надзейны, стойкі’, трвати ‘трываць’ (1507 г., ГСБМ). Са ст.-польск.trwały ‘моцны, устойлівы, сталы’, ад trwać ‘трываць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 197). Параўн. таксама трыва́лы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДО́МЕННЫ ПРАЦЭ́С,
выплаўка ў доменнай печы чыгуну з жалезарудных матэрыялаў.
У працэсе плаўкі зыходная сумесь — шыхта (жал. руда, агламерат або акатышы, флюсы і паліва — кокс) рухаецца зверху ўніз насустрач гарачым газам, што ўтвараюцца ў горне печы. Пры ўзаемадзеянні гэтых патокаў аксіды жалеза, якія ёсць у рудзе, узнаўляюцца вугляродам і аксідам вугляроду, што ўтвараюцца пры гарэнні коксу. Атрыманае жалеза пры ўзаемадзеянні з коксам насычаецца вугляродам, у выніку атрымліваецца чыгун (сцякае ў горан печы). Расплаўленая пустая парода руды, попел коксу і флюсы ўтвараюць шлак, што ўсплывае над вадкім чыгуном. Праз асобныя ляткі чыгун і шлак перыядычна выпускаюцца. Атрыманы доменны чыгун бывае ліцейны (адрозніваецца высокай цякучасцю, выкарыстоўваецца ў вытв-сці коўкага, высокатрывалага і шэрага чыгуну, для вырабу фасонных дэталей), пераробны (перарабляецца ў сталь, бывае мартэнаўскі, тамасаўскі, бесемераўскі) і спецыяльны. Доменны газ, які ўтвараецца ў Д.п., — пераважна прадукт няпоўнага згарання вугляроду; служыць палівам у паветранагравальніках, коксавых і мартэнаўскіх печах і інш.