Вузлава́ты (БРС, Грыг., Бяльк.), укр.вузлува́тий, рус.узлова́тый, польск.węzłowaty. Утворана пры дапамозе складанага суфікса ‑αβ‑ατ‑, вядомага пераважна на паўночнаславянскай тэрыторыі, ад вузел (гл.) са значэннем ступені пэўнай якасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нацуркава́ць ’упэўніць, пераканаць’ (кап., Жыв. сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне, у якасці асновы можна дапусціць цокаць, цыркаць ’журчаць, цвыркаць’ ад гукапераймальнага цур! або цыр!, што перадаюць шматразовае паўтарэнне аднастайных гукаў і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
муля́ж
(фр. moulage)
злепак або мадэль прадмета ў натуральную велічыню, які выкарыстоўваецца ў якасці нагляднага дапаможніка пры выкладанні, а таксама для афармлення вітрын, у музейных экспазіцыях і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аксіёма
(гр. aksioma)
1) палажэнне, якое не патрабуе доказу і прымаецца ў якасці зыходнага прынцыпу якой-н. тэорыі;
2) перан. відавочная, агульнавядомая ісціна.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
díenenvi
1) (als N, zu D) служы́ць (у якасці каго-н., чаго-н., для чаго-н.)
2) (zu D) служы́ць для чаго́-н., быць прыда́тным да чаго́-н.;
als Béispiel ~ служы́ць у я́касці пры́клада;
wómit kann ich (Ihnen) ~? чым магу́ служы́ць [быць кары́сным]?
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БЛО́КІНГ-ГЕНЕРА́ТАР,
рэлаксацыйны генератар з глыбокай трансфарматарнай адваротнай сувяззю. Выпрацоўвае імпульсы малой працягласці, якія паўтараюцца праз параўнальна вял. прамежкі часу. Можа працаваць у аўтавагальным або чакальным рэжыме.
Асн.якасці блокінг-генератара: прастата будовы, лёгкая сінхранізацыя і стабілізацыя ваганняў, магчымасць атрымаць вял. магутнасць у імпульсе пры малой сярэдняй магутнасці. Для павелічэння стабільнасці ў схему блокінг-генератара ўключаюць вагальны контур. Блокінг-генератар выкарыстоўваецца ў імпульснай тэхніцы, тэлевізійных і радыёлакацыйных устаноўках, дзялільніках частаты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАНО́ЎСКІ (Міхаіл Васілевіч) (н. 9.10.1949, в. Рухча 2-я Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1992), праф. (1995). Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1971). З 1975 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па тэхналогіі атрымання малака высокай якасці, ачыстцы малака ад радыенуклідаў, машыннага даення кароў.
Тв.:
Производство кормов из поукосных и пожнивных культур. Мн., 1985 (у сааўт.);
Интенсивная технология производства молока. Мн., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯНШЧЫ́К,
1) у мінулыя часы ў шэрагу армій (герм., аўстра-венг., італьян., франц., рас. і інш.) салдат (матрос), які знаходзіўся пры генерале, адмірале, афіцэру або ваен. чыноўніку ў якасці прыслугі. У Расіі Дз. з’явіліся пры цару Міхаіле Фёдаравічу і прызначаліся для выканання розных даручэнняў на адзін дзень (адсюль назва); з канца 17 ст. пастаянная прыслуга. На караблях рас.ВМФ абавязкі Дз. фактычна выконваў веставы.
2) Афіцэр світы Пятра I, які выконваў яго асобыя даручэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГАРЫ́НЬ»,
завод абліцовачнай фасаднай керамікі ў р.п. Рэчыца Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Дзейнічае з 1939 як сезоннае прадпрыемства. У час Вял.Айч. вайны часткова разбураны, у 1946 адноўлены як з-д і рэканструяваны, устаноўлена кальцавая печ для абпальвання вырабаў. З 1968 працуюць тунэльныя печы (3, на вадкім паліве). Сучасная назва з 1973. У якасці сыравіны выкарыстоўвае тугаплаўкія гліны радовішча Столінскія хутары. Асн. прадукцыя (1996): камяні керамічныя абліцовачныя і сценавыя, цэгла, пліты подавыя, жывёлагадоўчыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІБН ФАДЛА́Н Ахмед ібн Абас, арабскі падарожнік і пісьменнік 1-й пал. 10 ст. У 921—22 у якасці сакратара пасольства абасідскага халіфа Муктадзіра здзейсніў падарожжа праз Бухару і Харэзм да цара волжскіх балгар, якое апісаў у кнізе, дзе прывёў цікавыя звесткі пра гарады і народы, у т. л. Харэзм, агузаў, башкір, балгар, русаў, змясціў багаты фальклорна-этнагр. матэрыял. Першапачатковы тэкст кнігі І.Ф. страчаны, скарочаная рэдакцыя гэтага твора знойдзена ў г. Мешхед у 1923.