ПО́ЯС,

пас, доўгая вузкая стужка (са скуры або плеценая, тканая, вітая з нітак) для падпяразвання. Вядомы з сярэдзіны 1-га тыс. н.э. ў многіх народаў свету. Неад’емная частка нац. адзення беларусаў. Бытавалі пераважна П. тканыя, плеценыя, вітыя, а таксама вязаныя пруткамі і кручком. Яны мелі даўж. 150—300 см, шыр. 1,5—30 см. Арнаментыка нар. П. вызначаецца разнастайнасцю геам. узораў: падоўжаныя, папярочныя і касыя палоскі, крыжыкі, ромбы і інш. Іх аздаблялі кутасамі, махрамі, бісерам, уплеценым паміж тканымі палоскамі, саламянымі ўстаўкамі, нашытымі кавалачкамі тканіны. Пераважала спалучэнне чырвонага колеру з белым фонам (у невял. колькасці ўводзіўся зялёны, сіні, жоўты і інш.). Паліхромнасць уласціва для П. Зах. Палесся. Сусветную вядомасць набылі шаўковыя слуцкія паясы. П. падпяразвалі кашулі і верхняе адзенне (мужчынскія П. былі звычайна шырэйшыя за жаночыя і дзіцячыя). Завязвалі іх вузлом спераду або збоку; у залежнасці ад памераў абкручвалі вакол стану 1—3 разы, падтыкалі па баках так, каб канцы звісалі на 20—40 см. На П. ці за П. насілі сякеру, нож, шабету, капшук, грабеньчык, ключы. У лес або ў поле на П. неслі збан з вадой, каробку, палатняную торбу, спарыш з абедам. Спец. П. — спавівачом — спавівалі немаўлят, вузкія ўзорыстыя П.-подвязкі служылі і аборамі. П.-крайкі прышывалі да спадніц і фартухоў, а вузкімі плеценымі або вітымі П. абшывалі каўняры, барты і рукавы світ, падолы спадніц. П. паўсюдна выраблялі да 1940-х г. У наш час вырабляюцца асобнымі майстрамі і некат. фабрыкамі маст. вырабаў.

В.​І.​Селівончык.

Беларускі народны жаночы касцюм з поясам. Вёска Ляхаўцы Маларыцкага раёна Брэсцкай вобл. 1900—20.
Паясы. Заходняе Палессе. Канец 19 — пач. 20 ст.

т. 12, с. 522

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шпале́ры

(ням. Spalier, ад іт. spalliera)

1) узорыстая папера для абклейкі сцен;

2) шарэнгі салдат па абодва бакі руху каго-н. або чаго-н.;

3) роўныя рады дрэў, кустоў па абодва бакі дарогі;

4) бязворсавыя насценныя дываны або абівачныя тканіны з сюжэтнымі або пейзажнымі выявамі, выкананыя ўручную.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бе́раг м.

1. Úfer n -s, -; Küste f -, -n, Strand m -es, Strände (марск.);

2. (суша) Land n -(e)s;

вы́садзіцца на бе́раг an Land géhen*;

выхо́дзіць з бераго́ў (пра раку і г. д.) áusufern vi (s);

3. (край тканіны) Kánte f -, -n;

4. (верхні край пасудзіны) Rand m -(e)s, Ränder

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Лахмо́тка 1 ’ануча’ (Грыг., ’кавалак тканіны’ (Бяльк., Ян.), ’старое адзенне, лахманы’ (Нас., Ян., Юрч., Вытв.;чачэр., Мат. Гом.), лахматы (пух., З нар. сл.). Бел.-рус. ізалекса, параўн. рус. лохмотка — пск., смал., разан., сарат. ’ануча, кавалак матэрыялу’, разан. свярдл. ’старое, парванае адзенне’, польск. сувалк. iaxmyta ’чалавек, нічога не варты, ветранік, свістун, які не выклікае давер’я ні са знешняга выгляду, ні маральна’. Утворана ад лохмотъ, якое да лохмьК < !!!охъта. Чаргаваннем галоснага асновы звязана з лах 1 (гл.). Гл. таксама Фасмер, 2, 524.

Лахмо́тка 2 ’распусная жанчына’ (Нас.), ’неахайная асоба’ (Гарэц., Др.-Падб.). Да лахмотка 1. Узнікла ў выніку семантычнага пераносу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́йка 1 ’казка, басня, небыль’ (Нас., Шат., Касп., Бяльк.), ’гаворка, мова’ (Хрэст. дыял., 333). Рус. ба́йка, укр. ба́йка і г. д. (гл. Шанскі, 1, Б, 12–13). Слав. bajьka, вытворнае з суфіксам ‑ьka ад *bajati ’гаварыць; вядзьмарыць’. Махэк₁, 22; Слаўскі, 1, 25. Ужо ў ст.-бел. мове: ’казка, басня, выдумка’ (Нас. гіст.), ’выдумка’ (Бярында, 5).

Ба́йка 2 ’саматканая спадніца’ (Бяльк.), спадніца, сатканая з ільну і сукна’ (ДАБМ, 934), ба́йка ’від тканіны’, рус., укр. ба́йка. Запазычанне з польск. baja, bajka ’тс’ (< гал., ням. baai, Boi < лац. badius светла-карычневы’). Гл. Фасмер, 1, 107; Шанскі, 1, Б, 12. Параўн. баёвік (баечка, баю́ўка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барка́н 1, парка́н ’плот, агароджа’ (Касп., Шушк., Шн., Маш., Інстр. II). Укр. барка́н, парка́н ’тс’. Запазычанне з польск. parkan ’тс’ (а гэта з венг. párkány, параўн. Брукнер, 396). Гл. яшчэ Булыка, Запазыч., 237.

Барка́н 2, барканчу́к ’дзіця незамужняй жанчыны’ (Маш.). Метафарычнае ўжыванне слова барка́н ’агароджа’? Першапачаткова, відаць, пейаратыўная назва (’дзіця, што нарадзілася пад плотам’). Але хутчэй зыходнай формай, зразумела, з’яўляецца барканчу́к (вытворнае суфіксам ‑чук ад барка́н ’агароджа’), адсюль скарачэнне барка́н.

Барка́н 3 ’від тканіны’ (Нас.). Рус. барака́н, барка́н. Першакрыніца — араб.-перс. barrakan. Форма барка́н, як лічыць Фасмер, 1, 123, зыходзіць да гал. barkaan. Гл. яшчэ Брукнер, 15.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махры́, махор, мохрыкі, махорчыкі ’свабодна звісаючыя ніткі, шнуркі па краях тканіны, адзення’, ’шматкі, абвіслыя касмылі’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Ян., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ’тонкія карэньчыкі ў раслінах’ (рас., петрык., Шатал., Мат. Гом.; Ян., Сл. ПЗБ), беласт. ’расткі, парасткі’ (Сл. ПЗБ), ’пялёсткі ў махрастых кветках’ (ТСБМ), махры́, махроцце ’лісце агародніны’ (Мат. Гом.), махроўка ’хустка з махрамі’ (там жа); мін., гродз. махрычка ’ручнік з махрамі’ (Нас.); махрасты, махрысты, махровы (ТСБМ). Рус. ма́хря́, махор, махры́, мохра́, мохо́р. Бел.-рус. ізалекса. Утворана ад мох (гл.) (Мацэнаўэр, LF, 10, 353; Фасмер, 2, 668; Сарокін, РР, 1969, 3, 81–87; Гарэцкі, Мовознавство, 1968, 6, 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зефі́р ’лёгкі ветрык’, ’гатунак тканіны’, ’гатунак цукеркі’. Рус. зефи́р, укр. зефі́р ’тс’. Ст.-рус. зефиръ ’вецер’ (з XII ст.) з грэч. ζέφυρος ’заходні вецер’. Націск у рус. з франц. zephir (< лац. zephyrus < грэч.) з канца XVIII — пачатку XIX ст. (Булахоўскі, РЯШ, 1954, 4, 12; Шанскі, 2, З, 91). Такі ж націск у першай бел. фіксацыі ў «Энеідзе навыварат»: зяхві́р (Шакун, Труды яз., 109). Фасмер, 2, 96; Гіст. лекс., 126; Блок–Вартбург, 673. Значэнне ’лёгкая тканіна’ (< ’адзенне’), верагодна, з зах.-еўрап. моў у XIX ст. у рус. > бел. Відаць, не раней і назва цукеркі. Абодва пераносы паводле лёгкасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плашч ’лёгкае паліто пераважна з непрамакальнай тканіны’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.). Укр., рус. плащ, польск. płaszcz, н.- і в.-луж. płasć, чэш., славац. plášť, славен. plášč, серб.-харв. пла̑шт, харв. чак. plašć, макед. плашт, балг. плашт(ът), ст.-слав. плащь ’плашч’. Прасл. *plaščь не зусім яснага паходжання. Праабражэнскі (2, 70), Брукнер (420) звязваюць гэтую лексему з плат; больш імаверна суадносіць з плоскі, пла́скі (гл.) (Ільінскі, ИОРЯС, 20, 3, 113; Міклашыч, 248; Фасмер, 3, 277; Бязлай, 3, 49). Банькоўскі (2, 618) звязвае з прасл. *plast‑ъ > пласт (гл.), да якога далучаўся суф. *‑jь > *plastjь ’пастухоўская апанча, густа сплеценая з пасмаў воўны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́лік 1 ’божая кароўка’ (гродз., Шат., З жыцця). Паводле Шаталавай (там жа, 171), звязана з палі́к (гл.), укр. пола́к ’вышыты наплечнік жаночай сарочкі’ (з-за стракатасці), параўн. по́лка ’кавалак тканіны’; хутчэй, фанетычна змененае Паўлюк (гл.), параўн. пётра‑паўла ’божая кароўка’, або да поле (гл.): калі пагода, ляці ў поля (там жа, 169).

По́лік 2 ’аб’ём у бутэльку’ (Нас.), ’мера спіртнога: паўлітровая бутэлька’ (смал.); параўн. рус. полишка ’палова чаго-небудзь; мера гарэлкі’. Ад *пол‑ ’палова’ (гл. паў-) з памянш. суф. ‑ік па тыпу ўтварэнняў ад лічэбнікаў сямік, асмік, параўн. аналагічныя славен. polič ’кубак’, харв. pòlić ’палова меркі’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)