НЕЛІНЕ́ЙНАЯ СІСТЭ́МА,

вагальная сістэма, параметры якой (маса, жорсткасць, ёмістасць, супраціўленне і г.д.) залежаць ад працэсаў, што ў ёй адбываюцца. Напр., электрычны ланцуг, што складаецца з элементаў, параметры якіх залежаць ад сілы току і прыкладзенага напружання. У адрозненне ад лінейнай сістэмы працэсы ў Н.с. апісваюцца нелінейнымі дыферэнцыяльнымі ўраўненням.

т. 11, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЯВЫ́ЗНАЧАНЫЯ ЎРАЎНЕ́ННІ,

ураўненні ці сістэмы ўраўненняў, у якіх колькасць невядомых большая за колькасць ураўненняў. Як правіла, маюць бясконцую колькасць рашэнняў. У тэорыі лікаў адшукваюцца рашэнні Н.у., якія задавальняюць тыя ці інш. арыфм. ўмовы (звычайна шукаюць рашэнні Н.у. у цэлых ці рацыянальных ліках). Вывучаюцца ў тэорыі дыяфантавых ураўненняў.

т. 11, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кіно́, нескл., н.

1. Тое, што і кінамастацтва. Нарада па пытаннях кіно.

2. Тое, што і кінафільм. Глядзець кіно.

3. Разм. Тое, што і кінатэатр. Мне ёсць чым хваліцца І чым захапляцца і Савецкая вуліца Шлях на Маскву, — Тэатры і клубы, кіно і палацы. Броўка.

•••

Касетнае кіно — розныя сістэмы для дэманстравання кінафільмаў на экранах звычайнага тэлевізара з дапамогай спецыяльнага прыстасавання, у якое ўстаўляецца касета або дыск з запісам кінафільма.

Нямое кіно — неагучанае кіно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераключы́ць, ‑ключу, ‑ключыш, ‑ключыць; зак., што.

1. Адключыўшы ад якой‑н. сістэмы адны элементы, апараты, уключыць другія. Наўроцкі пераключыў хуткасць. Машына рванулася наперад. Чарнышэвіч. // Змяніць напрамак (патоку электрычнай энергіі, вадкасці, газу і пад.).

2. Перавесці на іншы від працы, выкарыстаць іначай. Пераключыць цэх на іншую вытворчасць. Пераключыць лабараторыю на іншую тэматыку.

3. перан. Падаць іншы папрамак чаму‑н. (размове, думкам і пад.). Пераключыць гутарку на іншую тэму. Пераключыць сваю ўвагу на іншы прадмет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стабіліза́цыя, ‑і, ж.

1. Прывядзенне чаго‑н. да ўстойлівага стану; стан устойлівасці, пастаянства. Стабілізацыя фронту. Стабілізацыя эканомікі.

2. Наданне якому‑н. целу, прадмету, прыстасаванню ўстойлівасці ў час руху. Стабілізацыя кіравальных механізмаў.

3. Забеспячэнне пастаянства якіх‑н. велічынь, сістэмнасці чаго‑н. Стабілізацыя напружання. □ Прымяненне літары «й» у значнай меры садзейнічала ўдасканаленню старабеларускай графічнай сістэмы і некаторай стабілізацыі правапісу. Булыка. // Забеспячэнне ўстойлівасці ўласцівасцей якога‑н. рэчыва пры дапамозе стабілізатараў (у 3 знач.). Стабілізацыя калоідаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фізіяло́гія, ‑і, ж.

1. Навука аб жыццёвых функцыях і дзейнасці жывога арганізма і яго частак. Параўнальная фізіялогія. // Спецыяльны прадмет, які вывучае гэту навуку. Лекцыі па фізіялогіі.

2. Сукупнасць жыццёвых працэсаў, якія адбываюцца ў жывым арганізме ці яго органах. Фізіялогія раслін. Фізіялогія жывёлы. Фізіялогія цэнтральнай нервовай сістэмы. // Характар, асаблівасці якіх‑н. жыццядзейных функцый. Фізіялогія дыхання. Фізіялогія кровазвароту. // перан. Грубая пачуццёвасць.

•••

Фізіялогія гукаў мовы — раздзел фанетыкі, які вывучае будову моўнага апарата і яго дзейнасць у працэсе маўлення.

[Грэч. phisis — прырода і logos вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кафеі́н

(ням. Koffein, ад англ. coffee = кава)

рэчыва, якое змяшчаецца ў зярнятах кофе, чайным лісці; выкарыстоўваецца ў медыцыне як стымулятар дзейнасці цэнтральнай нервовай сістэмы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кортыкаліза́цыя

(ад лац. cortex, -icis = кара);

к. функцый — узрастанне ў працэсе гістарычнага развіцця жывёл значэння вышэйшых аддзелаў цэнтральнай нервовай сістэмы ў рэгуляцыі функцый арганізма.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парасімпаты́чны

(ад пара- + сімпатычны);

п-ая нервовая сістэма — аддзел вегетатыўнай нервовай сістэмы, які разам з сімпатычнай нервовай сістэмай удзельнічае ў рэгуляцыі дзейнасці ўнутраных органаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэлякса́цыя

(лац. relaxatio = памяншэнне, аслабленне)

паступовае вяртанне ў стан раўнавагі фізічнай або фізіка-хімічнай сістэмы, якая была ў неўраўнаважаным стане пад уздзеяннем знешніх сіл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)