БІ́ТВА ЗА АТЛА́НТЫКУ 1939—45,

барацьба Вялікабрытаніі і ЗША супраць фаш. Германіі і Італіі за камунікацыі ў Атлантычным акіяне, Міжземным, Нарвежскім, Паўночным і інш. морах у час 2-й сусв. вайны. Германія разлічвала, што дзеянні яе падводных лодак, надводных караблёў і самалётаў перарвуць жыццёва важныя для Вялікабрытаніі камунікацыі ў Атлантыцы і прымусяць яе выйсці з вайны. Вялікабрытанія і ЗША імкнуліся абараніць свае водныя камунікацыі і дасягнуць перавагі на атлантычным тэатры ваен. дзеянняў. У вер. 1939 — чэрв. 1941 у баях удзельнічалі з абодвух бакоў нязначныя сілы. Аднак атакі нават малой колькасці ням. падлодак былі эфектыўныя, бо процілодачныя сістэмы саюзнікаў аказаліся недастаткова падрыхтаваныя. У ліп. 1941 — сак. 1943 асн. сілы ням. авіяцыі і надводных караблёў дзейнічалі супраць СССР. Цяжкія страты вермахта на сав.-герм. фронце паспрыялі саюзнікам, яны значна ўмацавалі свае сілысак. 1943 мелі каля 3000 караблёў і 2700 самалётаў супраць 100—130 ням. падлодак) і нанеслі праціўніку значныя страты. Гэтыя абставіны, а таксама выхад з вайны Італіі ў вер. 1943, высадка саюзнікаў у Паўн. Францыі ў чэрв. 1944, колькасны і якасны рост сіл і сродкаў іх процілодачнай абароны рэзка зменшылі эфектыўнасць дзеянняў ням. падлодак у 1943—45. Агульныя страты саюзных і нейтральных дзяржаў у бітве за Атлантыку склалі 4245 транспартаў. Германія і Італія страцілі 705 караблёў і 81 падлодку. Яны не здолелі парушыць камунікацыі Вялікабрытаніі і ЗША у Атлантыцы і нанеслі адчувальныя страты іх ваен.-эканам. патэнцыялу.

т. 3, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гі́льберт

[англ. W. Gilbert = прозвішча англ. фізіка (1544—1603)]

адзінка магнітарухальнай сілы і розніцы магнітных патэнцыялаў у СГС сістэме адзінак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

віталі́зм

(фр. vitalisme, ад лац. vitalis = жыццёвы)

плынь у біялогіі, якая дапускае наяўнасць у жывых арганізмах асобай нематэрыяльнай жыццёвай сілы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

emasculate

1. [ɪˈmæskjəleɪt]

v.t.

1) рабі́ць жанчы́нападо́бным; кастрава́ць; лягча́ць, вылягча́ць (жывёліну)

2) аслабля́ць (прамо́ву, скараціўшы ва́жнае)

2. [ɪˈmæskjələt]

adj.

пазба́ўлены сі́лы; асла́блены; жанчы́нападо́бны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

геркуле́с, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а (з вялікай літары). Лацінскай назва старажытнагрэчаската міфічнага героя-асілка Геракла.

2. ‑а. Пра чалавека вялікай фізічнай сілы і атлетычнага складу.

3. ‑у. Назва аўсяных круп спецыяльнага прыгатавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блінда́ж, ‑а, м.

Фартыфікацыйнае збудаванне для ўкрыцця жывой сілы ад агню зброі масавага паражэння. На подступах да лагера партызаны нарабілі бліндажы. Сіняўскі. Расколатыя прыступкі.. вядуць у .. бліндаж, засыпаны ігліцай і сасновымі шышкамі. В. Вольскі.

[Фр. blindage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрыганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-чаго.

1. Прыгнаць, прымусіць прыйсці, прыслаць у вялікай колькасці. Напрыганяць кароў на пашу. Напрыганяць рабочай сілы.

2. Разм. Едучы на чым‑н., кіруючы чым‑н., даставіць. Напрыганяць машын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўмёртвы, ‑ая, ‑ае.

1. Блізкі да смерці, амаль мёртвы. // перан. Амаль бязлюдны, пусты. Паўмёртвая вуліца. // Часткова засохлы, завялы (пра расліны).

2. перан. Які страціў сілы ад якога‑н. непрыемнага адчування, пачуцця. Паўмёртвы ад страху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

błękitny

błękitn|y

блакітны;

~e hełmy — блакітныя каскі (міратворчыя сілы ААН);

~a krew — блакітная кроў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

flog [flɒg] v.

1. лупцава́ць, біць (каго-н. бізуном, пугай і да т.п.)

2. BrE, infml упе́рці, прада́ць, навяза́ць (што-н. каму-н.)

flog a dead horse BrE, infml марнава́ць сі́лы і час

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)