І́ТКІНА Марыя Лявонаўна (н. 3.5.1932, г. Смаленск, Расія),
бел. спартсменка і трэнер (лёгкая атлетыка, бег). Засл. майстар спорту СССР (1960), засл. трэнер БССР (1971), засл. дз. фіз. культуры БССР (1973). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1957). Чэмпіёнка Еўропы ў бегу на 200 м і ў эстафеце 4 × 100 м (1954, Берн), у бегу на 400 м (1958, Стакгольм; 1962, Бялград). Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы ў бегу на 200 м (1958, Стакгольм). Пераможца Кубка Еўропы ў бегу на 400 м (1965, г. Касель, ФРГ), матчаў СССР—ЗША (1957), СССР—ФРГ (1958), СССР—Англія (1962, 1964). Чэмпіёнка СССР у бегу на 100 м (1960—63), 200 м (1954, 1956—58, 1960—62), 400 м (1958—60, 1963—65), у эстафеце 4 × 100 м (1964). 11-разовая рэкардсменка свету, рэкардсменка СССР у бегу на 400 м. З 1967 трэнер Бел. савета «Дынама». З 1991 ПрэзідэнтБел. саюза спартсменаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБІНЕ́Т МІНІ́СТРАЎ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,
вышэйшы выканаўчы і распарадчы орган, урад дзяржавы ў 1994—96. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь 1994 быў створаны пры Прэзідэнце для рэалізацыі паўнамоцтваў выканаўчай улады. Кампетэнцыя і парадак дзейнасці Кабінета Міністраў вызначаліся Канстытуцыяй, законам аб Кабінеце Міністраў ад 30.1.1995 і інш.заканад. актамі. Быў правамоцны самастойна вырашаць усе пытанні дзярж. кіравання, што знаходзіліся ў яго веданні. Яго рашэнні з’яўляліся абавязковымі для выканання ўсімі мін-вамі і інш.цэнтр. органамі дзяржавы, мясц. выканаўчымі і распарадчымі органамі, прадпрыемствамі, арг-цыямі, установамі і грамадзянамі на тэр. Беларусі. У склад Кабінета Міністраў, які зацвярджаў Прэзідэнт, уваходзілі прэм’ер-міністр, яго намеснікі, міністры, старшыня Камітэта дзярж. бяспекі, кіраўнікі інш.цэнтр. органаў кіравання. У выніку прыняцця на рэферэндуме 24.11.1996 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі) Кабінет Міністраў скасаваны, функцыі цэнтр. органа дзярж. кіравання перайшлі да Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЦЮ́Г Валянцін Афанасьевіч (9.6.1931, г. Юхнаў Калужскай вобл., Расія — 10.1.1997),
расійскі хімік-арганік. Акад.Рас.АН (1979; чл.-кар. 1968). Замежны чл.АН Беларусі (1995). Герой Сац. Працы (1986). Скончыў Маскоўскі хім.-тэхнал.ін-т (1954), дзе і працаваў. З 1959 у Ін-це арган. хіміі Сібірскага аддз.Рас.АН (з 1987 дырэктар), адначасова ў Новасібірскім ун-це (у 1978—80 рэктар). З 1980 віцэ-прэзідэнтРас.АН і старшыня яе Сібірскага аддзялення. Навук. працы па вывучэнні механізмаў рэакцый ізамерызацыі замешчаных араматычных злучэнняў, выкарыстанні ЭВМ для рашэння структурных задач арган. хіміі. Устанавіў асаблівасці будовы і заканамернасці пераўтварэння карбакатыёнаў, што паслужыла асновай колькаснай тэорыі малекулярных перагруповак. Распрацаваў новыя спосабы атрымання і выкарыстання арган. злучэнняў розных тыпаў (для інгібіравання акісляльнай дэструкцыі палімераў, як дабаўкі для паляпшэння рэалагічных уласцівасцей нафтаў і інш.). Ленінская прэмія 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́БСКІ КРЫ́ЗІС 1962, Кубінскі крызіс,
канфлікт паміж ЗША і СССР вакол Кубы; адзін з найб. небяспечных для міжнар. міру эпізодаў «халоднай вайны». Выкліканы тайным размяшчэннем з чэрв. 1962 сав.ядз. ракет сярэдняй далёкасці на в-ве Куба. 16.9.1962 амер. разведвальны самалёт У-2 выявіў сав. ракеты на Кубе. Прэзідэнт Дж.Ф.Кенэдзі абвясціў марскую блакаду вострава (ажыццяўлялася 24.10—21.11.1962 сіламі 183 караблёў ВМС ЗША) і запатрабаваў ад СССР вывесці ракеты з Кубы. Абодва бакі прывялі ў стан баявой гатоўнасці свае стратэг.ядз. сілы, што пагражала выбухам ядз. вайны ў свеце. СССР пагадзіўся на вывад ракет у абмен на гарантыі бяспекі для Кубы і абяцанне вывесці амер. ракеты з Турцыі. Дагаворы аб гэтым дасягнуты ў канцы кастр. — пач.ліст. 1962 на сав.-амер. перагаворах з удзелам кубінскіх прадстаўнікоў і ген. сакратара ААН. У выніку К.к. была наладжана пастаянная прамая тэлеф. ўрадавая сувязь («гарачая лінія») паміж Масквой і Вашынгтонам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́НЕРГЕЙМ (Mannerheim) Карл Густаў Эміль (16.6.1867, Вільняс, каля г. Турку, Фінляндыя — 28.1.1951),
фінскі дзярж. і ваен. дзеяч. Маршал Фінляндыі (1933 1942), барон. Скончыў Гельсінгфорскі ун-т (1887) і Мікалаеўскае кав. вучылішча (Пецярбург). У 1889—1917 на службе ў рас. арміі, ген.-лейт. (1917). Удзельнік рус.-яп. і 1-й сусв. войнаў. У снеж. 1918 — ліп. 1919 рэгент Фінляндыі. З 1931 старшыня Савета абароны краіны, намагаўся ўзмацніць абарончую моц Фінляндыі, у т. л. з дапамогай фартыфікацыйных збудаванняў і загарод (гл.«Манергейма лінія»). З 1939 галоўнакамандуючы фін. арміяй, дзеяннямі якой кіраваў у савецка-фінляндскую вайну 1939—40, а таксама ў 1941—44 у 2-ю сусв. вайну як саюзнік фаш. Германіі. У 1944—46 прэзідэнт Фінляндыі. У вер. 1944 прыняў рашэнне аб выхадзе краіны з Берлінскага пакта 1940 і з вайны. Аўтар кн. «Праз Азію з Захаду на Усход» (1940), мемуараў (1951).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЭ́ХЭН (Mahan) Альфрэд Таер (27.9.1840, г. Уэст-Пойнт, штат Нью-Йорк, ЗША — 1.12.1914),
амерыканскі ваен.марскі тэарэтык і гісторык. Контр-адмірал (1906). Скончыў ваен.-марскую акадэмію ЗША (1859). Удзельнік грамадз. вайны 1861—65 на баку федэральных сіл (паўночнікаў). У 1886—89 і 1892—93 прэзідэнтваен.-марскога каледжа ў г. Ньюпарт. З 1893 камандаваў крэйсерам, з 1896 у адстаўцы. У час ісп.-амер. вайны 1898 чл. Марскога к-та па стратэгіі. У 1899 член амер. дэлегацыі на 1-й Гаагскай канферэнцыі (гл.Гаагскія канвенцыі). У сваіх творах, у т. л. «Уплыў марской магутнасці на гісторыю, 1660—1783» (1890), «Марская моц у яе адносінах да вайны 1812» (т. 1—2, 1905), даказваў вырашальнае значэнне перавышаючай марской магутнасці ў сусв.-паліт. канфліктах новага часу, выказваўся за ўзмацненне марскіх узбраенняў ЗША і набыццё імі ваен.-марскіх баз. Тэорыя М. значна паўплывала на знешнюю палітыку і стратэгію ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і Японіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІК (Pieck) Вільгельм (3.1.1876, г. Губен, Германія — 7.9.1960),
германскі паліт. і дзярж. дзеяч. З 1895 чл.С.-д. партыі Германіі (СДПГ). Адзін з заснавальнікаў «Спартака саюза» (1918) і Камуніст. партыі Германіі (КПГ; 1919), чл.ЦК КПГ. З 1921 дэп. ландтага Прусіі, у 1928—33 дэп. рэйхстага, у 1930—32 чл. прускага Дзярж. савета. Пасля прыходу да ўлады нацыстаў эмігрыраваў у Францыю (1933), потым у СССР, дзе з 1935 быў старшынёй КПГ у выгнанні. У 1928—43 чл. Выканкома Камуністычнага інтэрнацыянала. У 2-ю сусв. вайну адзін з заснавальнікаў (1943) і кіраўнікоў антыфаш. Нацыянальнага камітэта «Свабодная Германія». У 1945 вярнуўся ў Германію (сав.акупац. зона). У 1946—54 сустаршыня (разам з О.Гротэвалем) Сацыяліст. адзінай партыі Германіі (створана ў выніку аб’яднання ва Усх. Германіі КПГ і СДПГ). З 11.10.1949 першы прэзідэнтГерм.Дэмакр. Рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВЯРНЁЎ Міхаіл Максімавіч (н. 21.11.1921, в. Север Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Акад. УАСГНІЛ (1978, чл.-кар. 1972), Рас. акадэміі с.-г. навук (1992), Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Д-ртэхн.н. (1966), праф. (1969). Скончыў БПІ (1951). У 1954—72 і ў 1976—83 у мінскім Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (з 1965 і з 1976 дырэктар). У 1972—76 нам. Старшыні СМБССР. З 1992 віцэ-прэзідэнт, з 1996 саветнік прэзідыума Акадэміі агр. навук Беларусі. Навук. працы па праблемах эксплуатацыі с.-г. тэхнікі, узнаўляльных крыніц энергіі і энергарэсурсазберажэння. Распрацаваў навук. асновы надзейнасці і даўгавечнасці с.-г. машын, метады іх аднаўлення, выкарыстання традыц. і нетрадыц. энерганосьбітаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Работоспособность и сохранность сельскохозяйственной техники. Мн., 1980 (у сааўт.);
Энергосберегающие технологии в сельскохозяйственном производстве. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЭ́СІЛ.
Сесіл (Cecil) Эдгар Олджэрнан Роберт Гэскайн (14.9.1864, Лондан — 24.11.1958), брытанскі дзярж. дзеяч. Скончыў Оксфардскі ун-т (1886), юрыст. З 1906 дэпутат брыт. парламента. З пач. 1-й сусв. вайны ў Міжнар. к-це Чырв. Крыжа. У 1915—16 нам., у 1916—18 міністр замежных спраў Вялікабрытаніі. У вер. 1916 выдаў мемарандум з прапановай стварэння пасля вайны міжнар. трыбунала для вырашэння міждзярж. спрэчак: многія палажэнні мемарандума пакладзены ў аснову праекта стварэння Лігі Нацый. Удзельнік Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20, адзін са стваральнікаў статута Лігі Нацый. У 1920—23 прадстаўляў у Лізе Нацый Паўд.-Афр. Саюз. У 1923—45 прэзідэнт Лігі Нацый. Імкнуўся ператварыць яе ў моцную арг-цыю, здольную ўтаймоўваць агрэсараў; выступаў супраць яп. агрэсіі ў Кітаі, італьян. — у Эфіопіі, Мюнхенскага пагаднення 1938; адстойваў спыненне гонкі ўзбраенняў, але не сустрэў падтрымкі ад урадаў краін — чл. Лігі Нацый. Нобелеўская прэмія міру 1937.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЁНАЎ Юрый Паўлавіч (н. 20.4.1935, г. Таропец Цвярской вобл., Расія),
расійскі вучоны ў галіне ракетна-касм. тэхнікі. Акад.Рас.АН (2000, чл.-кар. 1987). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1958). Працаваў у КБ М.К.Янгеля. З 1964 у КБ С.П.Каралёва. З 1989 гал. канструктар, з 1991 ген. дырэктар НВА «Энергія». З 1994 прэзідэнт і гал. канструктар ракетна-касм. карпарацыі «Энергія». Кіраўнік рас. часткі работ па стварэнні Міжнар.касм. станцыі. Навук. працы па касм. тэхніцы і энергетыцы пілатуемых касм. комплексаў. Удзельнічаў у стварэнні касм. апаратаў для даследавання Месяца, арбітальных станцый і пілатуемых касм. караблёў для працяглых палётаў. Узначальваў работы па стварэнні касм. карабля шматразовага выкарыстання «Буран». Ленінская прэмія 1978. Дзярж. прэмія СССР 1985. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР (1987).
Тв.:
Новые российские технологии в ракетно-космической технике последних лет // Вестн. РАН. 2000. Т. 70, № 8.