АНДАМА́НСКІЯ І НІКАБА́РСКІЯ АСТРАВЫ́ (англ. Andaman and Nicobar Islands),
саюзная тэрыторыя Індыі, на аднайменных а-вах паміж Бенгальскім зал. і Андаманскім м. Працягласць з Пн на Пд 750 км. Пл. 8,3 тыс.км². Нас. 278 тыс.чал. (1991). Адм. цэнтр — г.Порт-Блэр. Лесараспрацоўкі. Вырошчванне какосавай і каўчукавай пальмаў, рысу, садавіны. Рыбалоўства (лоў крэветак, трэпангаў), збіранне ракавін. Экспарт драўніны. Аб прыродзе гл. ў арт.Андаманскія астравы, Нікабарскія астравы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РНЕМ (Arnhem),
горад на У Нідэрландаў. Адм. ц. правінцыі Гелдэрланд. Засн. на месцы рым. паселішча. 128 тыс.ж.; з прыгарадамі 293 тыс. (1985). Порт на правым беразе Рэйна. Машынабудаванне, хім., фармацэўтычная, саляная, скураная прам-сць, вытв-сць штучных тканін. Нідэрландскі музей пад адкрытым небам (нар. архітэктура, дэкар. мастацтва), сафары-парк. Паблізу Арнема, у Атэрло — музей Кролер-Мюлер з калекцыяй карцін В. ван Гога. Арх. помнікі 14—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАГАВЕ́ШЧАНСК,
горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр Амурскай вобл.Засн. ў 1856. 215,7 тыс.чал. (1994). Порт на р. Амур пры ўпадзенні р. Зея. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Машынабудаванне (суднабудаванне і суднарамонт; абсталяванне для гарнаруднай і золатаздабыўной прам-сці; элеватарнае і млынавае абсталяванне, электрапрылады і інш.), дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая (запалкі, мэбля і інш.), лёгкая (швейная, бавоўнапрадзільная), харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 4 ВНУ. Драм. т-р. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЁТЭБАРГ, Ётэбарг (Göteborg),
горад на ПдЗ Швецыі, пры ўпадзенні р. Гёта-Эльв у прал. Катэгат. Адм. ц. лена Гётэбарг-Бохус. Засн. ў пач. 17 ст. 437,6 тыс.ж. (1993). Буйнейшы порт краіны. Вузел 5 чыгунак. Міжнар. аэрапорт. Другі пасля Стакгольма эканам. цэнтр краіны. Цэнтр суднабудавання, аўтамаб. прам-сці (канцэрн «Вольва») і вытв-сці падшыпнікаў. Нафтаперапр. і нафтахім. прам-сць. Ун-т. Марскі, мастацкі і інш. музеі. Сабор (1802—15).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІВІ́ЦЫ (Gliwice),
горад на Пд Польшчы, у Катавіцкім ваяв. Вядомы з 13 ст. 216 тыс.ж. (1992). Чыг. вузел, порт на Глівіцкім канале. Важны прамысл. цэнтр у Верхнесілезскай агламерацыі. Вугальныя шахты, чорная металургія, коксахімія, цяжкае і пад’ёмна-трансп. машынабудаванне, эл.-тэхн., хім., харч.прам-сць. Сілезскі політэхн.ін-т. Т-р аперэты. Музей. Касцёлы: гатычны (15 ст.), познагатычны (15, 16 ст.), барочны касцёл і кляштар рэфарматаў (17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭ́КСАНВІЛ (Jacksonvüle),
горад на ПдУ ЗША, у штаце Фларыда. Засн. ў 1816. 673 тыс.ж., з прыгарадамі 906,7 тыс.ж. (1994). Порт на р. Сент-Джонс паблізу ўпадзення яе ў Атлантычны ак. Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандлёва-фін. цэнтр с.-г. і ляснога раёна. Прам-сць: харчасмакавая (у т. л.вытв-сць цыгарэт, піва), цэлюлозна-папяровая, дрэваапр., хім., паліграф., шкляная. Суднабудаванне, чорная металургія, металаапрацоўка. 2 ун-ты. Маст. галерэя. Ваенная база.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ЙСБУРГ (Duisburg),
горад на З Германіі, у зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія, у Рурскім прамысл. раёне. Горад з 12 ст. 536,8 тыс.ж. (1994). Буйнейшы ў свеце рачны порт, на р. Рэйн і канале Рэйн—Герне. Вузел чыгунак і аўтадарог. Важны індустр. цэнтр Рурскага прамысл. раёна. Цэнтр чорнай і каляровай металургіі, цяжкага машынабудавання, рачнога суднабудавання, вытв-сці стальных канструкцый. Прам-сць: нафтахім. і нафтаперапр., вуглехім., харчасмакавая (піваварная, мукамольная, тытунёвая). Маст. музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУЛУ́Т (Duluth),
горад на Пн ЗША, у штаце Мінесота, на беразе воз. Верхняе. Каля 100 тыс.ж., з прыгарадамі (у т. л. ў штаце Вісконсін) каля 300 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гал.порт на Верхнім возеры. Вываз жал. руды, пшаніцы і лесаматэрыялаў. Прам-сць: металургічная, маш.-буд. (судны, буд. машыны, пад’ёмна-трансп. і прамысл. абсталяванне, інструменты і механізмы), харч., дрэваапр., паліграфічная. Ун-т. Музей, маст. галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́РЭС (Durrësi),
горад на З Албаніі, на ўзбярэжжы Адрыятычнага м.Адм. ц. рэці (адм. адзінка) Дурэс. Засн. ў 627 да н.э.грэч. каланістамі пад назвай Эпідамн, рым. назва Дырахій. 85,4 тыс.ж. (1993). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гал.порт краіны; паромная сувязь з Трыестам і Брындызі (Італія). База марскога рыбалоўства. Прам-сць: металаапр., суднабуд., харчасмакавая (у т. л. тытунёвая), гарбарная, гумавая. Прыморскі кліматычны курорт. Турызм. Гар. ўмацаванні 14 ст., мячэці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯАДУ́НСКІ ПАЎВО́СТРАЎ,
на ПнУ Кітая, паміж Ляадунскім і Зах.-Карэйскім залівамі Жоўтага м.Даўж. 225 км, шыр. 80—130 км. Берагі прамалінейныя, нізкія, на ПдЗ (на п-ве Гуаньдун) — рыясавага тыпу. Узгоркавая раўніна і нізкагор’і выш. да 1132 м (г. Буюньшань). Складзены пераважна з вапнякоў, сланцаў, кварцавых пясчанікаў; месцамі базальтавыя покрывы. Хмызнякі, участкі лясоў. Раўніны і пакатыя схілы апрацаваны (пасевы кукурузы, гааляну). Найб. парты: Далянь (Дальні) і Люйшунь (Порт-Артур).