1. Уласцівасць моцнага; моц, трываласць. — Гэта ж квас, як вада. У ім жа мацунку ўсяго, можа, адзін градус, — заспакоіў Косцік.Сабаленка.Дваццаць пяць год не кранулі перабродаўскіх будынкаў .. Яшчэ і да самай Айчыннай вайны яны захавалі свой мацунак і свежы колер гладка вычасанага бярвення.Чорны.Ядранымі зорнымі начамі набіраў мацунак мароз.Марціновіч.
2. Тое, чым можна падмацавацца, чаго можна пад’есці. Хлеб чорны, хлеб жытні, — Мацунак здаровы.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́бік, ‑а, м.
Разм. Пагардлівая назва паліцаяў, якія былі на службе ў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у часе Вялікай Айчыннай вайны. Толя саскочыў з Сівача, дапамог Максіму, падсадзіў яго на свайго каня, а сам — па-маладому неразумна, толькі прыкленчыўшы, але весела, у два ці ў тры націскі выпусціў на «бобікаў» увесь аўтаматы дыск.Брыль.Такіх, як Куцка, шмат. Што іх пазнала ў бобікі? Прыйшлі фашысты і прынеслі пошасць.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нялю́бы, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якога не любяць, да якога адносяцца непрыхільна. Аўгіння выходзіла за нялюбага Бусыгу.Адамовіч.Я вярнулася толькі з вайны, З той нялюбай чужой стараны.Броўка.// Які не адпавядае чыім‑н. схільнасцям, густам. Ліпачка і рада была, што бацька дазволіў адкараскацца ад гэтай нялюбай кніжкі.Сабаленка.
2.узнач.наз.нялю́бы, ‑ага, м.; нялю́бая, ‑ай, ж. Нямілы. Лепей горкую рэдзьку есці, як з нялюбым за стол сесці.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэмпера́ментны, ‑ая, ‑ае.
Які адрозніваецца жывой, гарачай энергіяй. Хаця ўнутраныя маналогі маюць ідэалагічны змест, праз іх выступае і псіхалогія Каліноўскага, яго магутная тэмпераментная натура.Калеснік.// Выкананы з тэмпераментам; жвавы, палкі. Тэмпераментная прамова. □ Цяпер Язэп думаў над тым, як часта да вайны і на першым часе адступлення ён чуў шмат прыгожых, тэмпераментных слоў, а па-сапраўднаму яны сталі ваяваць тады, калі пад раніцу ў іх траншэю прыйшоў камісар.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
успо́мніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што, пракаго-што і здадан.сказам.
Аднавіць у памяці, прыпомніць. Жанчына раптам успомніла ўчарашні дзень, і сэрца яе па-ўчарашняму заныла болем.Брыль.Міхась пачаў успамінаць, што ён чытаў пра партызан грамадзянскай вайны. Успомніў і пра дзеда Талаша.Якімовіч.Зося прыпамінала і ніяк не магла ўспомніць, дзе яна чула гэтае прозвішча.Хомчанка.
•••
Успомніш маё слова — збудзецца тое, аб чым гаворыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагарэ́цьсов., в разн. знач. погоре́ть;
мно́гія вёскі ў час вайны́ ~рэ́лі — мно́гие дере́вни во вре́мя войны́ погоре́ли;
кве́ткі ў са́дзе ~рэ́лі — цветы́ в саду́ погоре́ли;
ля́мпа ~рэ́ла і пату́хла — ла́мпа погоре́ла и пога́сла;
здае́цца, я ~рэ́ў на гэ́тай спра́ве — ка́жется, я погоре́л на э́том де́ле
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МІ́НСКІ АДДЗЕ́Л БЕЛАРУ́СКАГА ТАВАРЫ́СТВА ДАПАМО́ГІ ПАЦЯРПЕ́ЛЫМ АД ВАЙНЫ́,
дабрачынная арг-цыя для дапамогі бежанцам 1-й сусв.вайны; адзін з цэнтраў бел.нац. руху. Існаваў у Мінску ў ліп. 1915—17 як аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, створанага ў Вільні ў крас. 1915. Налічваў каля 50 чал. (снеж. 1916). У к-т праўлення аддзела ўваходзілі: В.І.Чавусаў (старшыня), А.І.Лявіцкі (Ядвігін Ш., нам. старшыні), У.І.Голуб (У.Галубок, сакратар), А.С.Астрамовіч (А.Зязюля), В.А.Лявіцкая, Л.А.Сівіцкая (З.Верас), Э.Л.Сівіцкая, У.С.Фальскі. Адкрыў некалькі начных прытулкаў для бежанцаў, дзіцячы прытулак у Ратамцы (каля Мінска), 2 бясплатныя сталовыя і 1 платную — «Беларускую хатку», заснаваў 2 майстэрні — ткацкую і па рамонце ваен. абмундзіравання. У крас.—маі 1916 дзейнічалі курсы па садаводстве, агародніцтве і пчалярстве. Пасля Лют. рэв. 1917 аб’явіў сябе Часовым Бел.нац. к-там і пачаў арганізац. і прапагандысцкую працу ў новых умовах.
Яго прадстаўнік П.А.Аляксюк увайшоў у склад Выканаўчага к-та грамадскай бяспекі г. Мінска, быў выбраны нам. старшыні К-та прапаганды на вёсцы асноў новага грамадскага ладу. У час агульнагар. маніфестацыі 6.3.1917 адбылося першае выступленне членаў Бел.к-та з паліт. лозунгамі. 25—27.3.1917 склікаў у Мінску з’езд бел.нац. арг-цый, які выбраў Беларускі нацыянальны камітэт.