НІКІ́ЦІН (Яраслаў Георгіевіч) (6.2.1942, в. Малая Плотніца Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д мед. н. (1992). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1964), з 1970 працаваў у ім. З 1985 у Бел. НДІ кардыялогіі (заг. лабараторыі). Навук. працы па распрацоўцы і ўдасканаленні методык абследавання і лячэння хворых з сардэчнымі арытміямі, распрацоўцы партатыўных аўтам. устройстваў для аналізу рытму сэрца і яго парушэнняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.

Тв.:

Мониторирование электрокардиограммы // Инструментальные методы исследования в кардиологии. Мн., 1994;

Клиника, диагностика и лечение основных видов сердечных аритмий // Ишемическая болезнь сердца. Мн., 1997.

т. 11, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛЯШЧУ́К (Мікалай Мікалаевіч) (н. 7.5.1949, в. Галёва Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне вірусалогіі. Д мед. н. (1995). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1977). З 1980 у Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (з 1998 заг. аддзела). Навук. працы па дыягностыцы, патагенезе прыёнавых і спалучаных хламідыйна-вірусных інфекцый, эпідэміялогіі і імунапрафілактыцы інфекц. захворванняў.

Тв.:

Эффект инфицирования вирусами простого герпеса и кори высокодифференцированных астроцитов человека и морской свинки (у сааўт.) // Бюл. эксперимент. биологии и медицины. 1996. № 10;

Ранняя реакция астроглии на инфицирование вирусом кори in vitro (у сааўт.) // Здравоохранение. 1999. № 8.

т. 12, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАНЦЮШЭ́НКА (Ціхан Антонавіч) (н. 20.8.1921, г. Лебядзін Сумскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне анкалогіі, пісьменнік. Д мед. н. (1975), праф. (1982). Скончыў Харкаўскі мед. ін-т (1952). У 1966—75 і з 1978 у Бел. НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1969 заг. аддзялення). Навук. працы па дыягностыцы і лячэнні дысгарманальных гіперплазій і раку малочнай залозы, комплекснай тэрапіі раку страўніка і тоўстай кішкі. Аўтар раманаў “Мужчыны не плачуць” (1986), “Галоўны ўрач” (1990) і інш.

Тв.:

Неотложная хирургия при раке толстой кишки. Мн., 1980 (у сааўт.);

Дисгормональные гиперплазии и рак молочной железы. Мн., 1985.

т. 12, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАПО́Ў (Альберт Ільіч) (н. 5.10.1938, г. Архангельск, Расія),

бел. вучоны ў галіне уралогіі. Д мед. н. (1991). Скончыў Архангельскі мед. ін-т (1966). У 1976—79 і з 1995 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па сістэмах гемастазу пры хірург. лячэнні хворых з новаўтварэннямі мочапалавых органаў, прафілактыцы ўскладненняў.

Тв.:

Неферментативный фибринолиз крови и мочи при урологических заболеваниях (разам з Л.​А.​Ляпінай) // Сов. медицина. 1988. №12;

К патогенезу нераспознанных перитонитов у больных пожилого и старческого возраста с острой коронарной недостаточностью (разам з М.​М.​Стасевічам) // Вестн. хирургии. 1997. Т. 156, № 5.

т. 12, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАТАПНЁЎ (Міхаіл Пятровіч) (н. 8.6.1950, г. Гомель),

бел. вучоны ў галіне імуналогіі і анкагематалогіі. Д мед. н. (1996). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1974). З 1978 у Бел. НДІ гематалогіі і пералівання крыві, з 1997 у Рэсп. навукова-практ. цэнтры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі (нам. дырэктара). Навук. працы па біялогіі і імуналогіі, рака, ролі цытакінінаў у антыінфекц. і проціпухлінным імунітэце, экалагічнай імуналогіі.

Тв.:

Спид и оппортунистические вирусные нейроинфекции. Екатеринбург, 1993 (у сааўт.);

Функциональная недостаточность Т-клеточного иммунитета ликвидаторов через 10 лет после аварии на ЧАЭС (у сааўт.) // Докл. Над. АН Беларуси. 1998. Т. 42, № 4.

т. 12, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎЛО́ВІЧ (Іван Міхайлавіч) (7.3.1896, в. Старое Сяло Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 19.7.1944),

Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Вышэйшую паграншколу НКУС (1928), Школу ўдасканалення камсаставу НКУС (1938). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20, потым у пагранвойсках на Д.​Усходзе. У Вял. Айч. вайну з 1943 на Цэнтр., Бел., 1-м Бел. франтах, удзельнік Курскай бітвы 1943. Полк на чале з нам. камандзіра стралк. дывізіі палк. П. вызначыўся ў ноч 19.7.1944 на ПнЗ ад Брэста пры адбіцці масіраванай атакі больш за 60 фаш. танкаў; П. загінуў у гэтым баі.

І.М.Паўловіч.

т. 12, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІЛЬКО́ (Яўген Канстанцінавіч) (н. 8.3.1948, в. Рамейкі Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне фармацэўтыкі. Д фармацэўтычных н. (1993), праф. (1994). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1970). З 1978 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры), з 1999 у Мінскім ін-це кіравання. Навук. працы па даследаванні стабільнасці лек. прэпаратаў і шляхах яе павелічэння.

Тв.:

Спектрально-оптический метод определения примесей в препаратах тетрациклина (разам з А.​С.​Прышчэпавым) // Журн. прикладной спектроскопии. 1999. Т. 66, № 5;

Оптические спектры водных растворов ассоциатов глутамин-триптофана (з ім жа) // Там жа. 2000. Т. 67, № 4.

т. 12, с. 359

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРО́ТАС (Іосіф Ісакавіч) (н. 27.10.1925, Мінск),

бел. вучоны ў галіне нейраінфекцыйных хвароб. Д мед. н. (1979), праф. (1993). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1953). З 1965 у Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (кіраўнік аддзялення). Навук. працы па інфекц. захворваннях нерв. сістэмы: кляшчовым энцэфаліце, поліяміэліце, герпесвірусных інфекцыях ц. н. с., хранічных дэміэлінізуючых захворваннях, прыённых (павольных) інфекцыях, хваробе Лайма.

Тв.:

Запалный клещевой энцефалит. Мн., 1978 (разам з В.​І.​Вацяковым, В.​М.​Жданавым);

Амиотрофический лейкоспонгиоз. Мн., 1990 (у сааўт.);

Клинические проявления и течение генерализованной герпетической инфекции // Генерализованная герпетическая инфекция: Факты и концепция. Мн, 1992.

т. 13, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫСТРО́М (Мар’ян Станіслававіч) (н. 15.3.1944, в. Янкоўцы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне кардыялогіі і геранталогіі. Д мед. н. (1990), праф. (1992). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1966). З 1977 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1999 заг. кафедры). Навук. працы па метабалічных і гемадынамічных парушэннях у хворых ішэмічнай хваробай сэрца, клініцы і асаблівасцях лячэння хворых ішэмічнай хваробай сэрца і гіпертанічнай хваробай у герыятрычнай практыцы, прафілактыцы старэння.

Тв.:

Неотложные состояния: Диагностика, тактика, лечение: Справ. для врачей. Мн., 1995 (у сааўт.);

Практическая кардиология. Т. 1—2. Мн., 1997 (у сааўт.).

т. 13, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУ́РЫС (Барыс Ісаевіч) (н. 9.7.1937, г. Калінкавічы Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне гідрадынамікі. Д тэхн. н. (1991). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1960). З 1965 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац. АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні гідрадынамічных заканамернасцей абцякання восесіметрычных цел. Эксперыментальна пацвердзіў механізм уздзеяння палімерных дабавак на структуру турбулентнага патоку. Распрацаваў тэхнал. метады ачысткі вады ад дробных дамешкаў з выкарыстаннем гідрадынамічнай кавітацыі.

Тв.:

Некоторые эффекты крупномасштабных регулярных структур в пристенных турбулентных потоках (у сааўт.) // Процессы турбулентного переноса. Мн., 1985;

Интенсификация технологических процессов гидродинамической кавитацией (у сааўт.) // Процессы переноса в турбулентных течениях. Мн., 1988.

т. 13, с. 127

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)