ваенна-адм. адзінка, агульнавайск. аб’яднанне злучэнняў, часцей, ваен. устаноў на тэр. Смаленскай вобл. (РСФСР), БССР (на тэр. былой Зах. Асобай ваен. акругі) і Літ. ССР. Створана 15.10.1943 як БВА 2-га фарміравання (гл.Беларуская ваенная акруга) на тэр. Смаленскай вобл. з перспектывай уключэння тэр.БССР па меры яе вызвалення ад ням.-фаш. акупантаў. Упраўленне акругі з ліст. 1943 размяшчалася ў г. Смаленск, са жн. 1944 — у г. Мінск. У ліп. 1944 у склад акругі часова была ўключана тэр.Літ. ССР. З 1.1.1945 БВА стала наз. БЛВА. 9.7.1945 падзелена на Баранавіцкую ваенную акругу (гл. Дадатак) і Мінскую ваенную акругу. Камандуючыя: У.Ф.Якаўлеў (кастр. 1943—люты 1945), Т.І.Шавалдзін (люты—ліп. 1945).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зямля́цтва, ‑а, н.
1. Прыналежнасць па нараджэнню, жыхарству да адной мясцовасці (вобласці, сяла і пад.). Як і часта бывае між людзьмі, зямляцтва яшчэ больш зблізіла нас, гаворка пайшла шчыра і непасрэдна.Кулакоўскі.
2.Аб’яднанне землякоў, адарваных ад радзімы, для ўзаемнай дапамогі. Ліскоўскія.. гаварылі многа. Не абмінулі таксама і Кракаўскага універсітэта, дзе вучыцца не адна толькі [А]лаіза Пашкевіч (Цётка), але і шмат іншых беларусаў. Ім дапамагае беларуская грамада, беларускае зямляцтва.Колас.Дзейнасць зямляцтва заключаецца ў самаасвеце і дапамозе бедным студэнтам. Таму ёсць свая каса, узносы, свая бібліятэка.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кале́гія
(лац. collegium = таварыства, супольнасць)
1) адміністрацыйны, дарадчы або распарадчы орган (напр. к. міністэрства, рэдакцыйная к.);
2) аб’яднанне асоб некаторых прафесій (напр. к. адвакатаў).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
фі́рма
(іт. firma)
1) гандлёвае ці прамысловае прадпрыемства, вытворчае аб’яднанне (напр. замежная фірма);
2) перан. знешні выгляд, прыкрыцце чаго-н. (напр. пад фірмай добразычлівасці).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ка́федра
(гр. kathedra = сядзенне)
1) аб’яднанне выкладчыкаў аднаго або некалькіх навуковых прадметаў у вышэйшай навучальнай установе;
2) спецыяльнае ўзвышанае месца для прамоўцы, лектара, выкладчыка;
3) узвышэнне, з якога гаворацца пропаведзі ў хрысціянскай царкве.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
о́рдэн
(ням. Orden, ад лац. ordo = рад, разрад)
1) знак узнагароды за якія-н. заслугі;
2) каталіцкае манаскае аб’яднанне з пэўным статутам (напр. о. езуітаў);
3) назва некаторых тайных арганізацый (напр. масонскі о.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
федэра́цыя
(лац. foederatio = саюз, аб’яднанне)
1) саюзная дзяржава, якая складаецца з аб’яднаных у адно цэлае асобных дзяржаў, што валодаюць пэўнай юрыдычнай і палітычнай самастойнасцю;
2) саюз асобных таварыстваў, арганізацый (напр. Міжнародная шахматная ф.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АВА́РЫ,
саюз качавых мангола- і цюркамоўных плямёнаў. Паходжанне дакладна не вядома. У сярэдзіне 6 ст. авары ўварваліся з Азіі ў стэпы Зах. Прыкаспія, Паўн. Прычарнамор’е, на землі па Дунаі і на Балканы. Пасля разгрому гепідаў і міграцыі лангабардаў у Італію занялі тэр.Паноніі, дзе да 568 утварылі сваё дзярж.аб’яднанне — Аварскі каганат. На чале яго стаяў каган, якому падначальваліся ў ваен. адносінах плямёны. Авары чынілі набегі на Візантыю (581), франкаў (571 і 596), Ламбардыю (610) і інш.Найб. магутнасці каганат дасягнуў у час праўлення хана Баяна (п. 630). У 2-й пал. 8 ст. ў авараў шукалі дапамогі і саюзу саксонцы і баварцы супраць Карла Вялікага. У войнах з франкамі (791—803) Аварскі каганат быў знішчаны, пасля 822 звесткі пра авараў знікаюць з гісторыі. У рус. летапісах авараў называлі обрамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУСЬКА́ЛІЙ»,
вытворчае аб’яднанне ў Беларусі, у г. Салігорск. Утворана ў 1970 як Беларускі калійны камбінат на базе 1-га (працуе з 1963), 2-га (з 1965) і 3-га (з 1969) камбінатаў (рудаўпраўленняў). З 1975 ВА «Беларуськалій», у якое ў 1977 увайшоў 4-ы калійны з-д. Працуе на базе Старобінскага радовішча калійных і каменнай соляў. Выпускаў каля 20% сусв. вытв-сці калійных угнаенняў, здабываў больш за 40 млн.т калійнай руды, выпрацоўваў каля 5,7 млн.т калійных угнаенняў у пераліку на 100% K2O (1988). У 1994 выпушчана 2,54 млн.т угнаенняў. Асн. прадукцыя (1995): калій хлорысты дробназярністы і грануляваны, натрый хлорысты тэхнічны, соль калійная змешаная, соль кухонная і для жывёлагадоўлі. Супрацоўнічае з прадпрыемствамі і фірмамі Расіі, Германіі, Польшчы і інш. краін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДЗІЛО́ВІЧ Антон Сямёнавіч (24.5.1846, в. Коматава Гродзенскага р-на — 25.12.1908),
гісторык, філолаг і публіцыст. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1882). З сям’і уніяцкага святара. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, Літоўскай духоўнай семінарыі, скончыў Пецярбургскі ун-т (1867). З 1875 праф. Нежынскага гіст.-філал. ін-та, з 1892 рэктар Тартускага ун-та, з 1901 чл. савета мін-ванар. асветы. З 1907 рэдактар «Московских ведомостей». Выступаў за аб’яднанне славян пад эгідай Расіі, за ўмацаванне асноў самадзяржаўя і праваслаўя. Даследаваў стараж.слав. пісьменства, гісторыю, л-ру і мовы слав. народаў. Аўтар гіст. прац «Чэхія і Маравія» (1871, разам з А.П.Нарановічам), «Нарысы з сербскай гісторыі» (1877). Гісторыю правасл. царквы на Беларусі разглядаў у даследаваннях «Гістарычная нататка пра царкоўна-маёмасныя запісы ў Заходняй Расіі» (1871), «Парадак утварэння нерухомай уласнасці царкоўнай у Заходняй Расіі» (1882).