лабі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які належыць да лобі.

|| прым. лабі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лабі́сцкі гл. лабіст, лобі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лабіяліза́цыя, -і, ж. (спец.).

Вымаўленне некаторых гукаў з акругленнем выцягнутых губ.

|| прым. лабіялізацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лабія́льны, -ая, -ае (спец.).

Утвораны з удзелам губ; губны.

Лабіяльныя зычныя.

|| наз. лабія́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лабо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

1. гл. лоб.

2. Узвышэнне ў ніжняй частцы жывата на месцы зрашчэння пярэдніх касцей таза (спец.).

|| прым. лабко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́ва¹, -ы, мн. -ы, лаў, ж.

Прадмет сялянскай мэблі для сядзення ў выглядзе шырокай дошкі на ножках.

Сесці (трапіць) на лаву падсудных — пайсці пад суд.

|| прым. ла́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́ва², -ы, ж.

1. Расплаўленая вулканічная маса, якая вывяргаецца на паверхню зямлі.

Патокі лавы.

2. перан. Імклівая, нястрыманая маса каго-, чаго-н., суцэльны паток.

|| прым. ла́вавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́ва³, -ы, мн. -ы, лаў, ж. (разм.).

Вялікі абшар, шырокі аднастайны масіў чаго-н.

Л. жыта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́ва⁴, -ы, мн. -ы, лаў, ж.

Баявы парадак конніцы для адначасовай атакі з флангаў і тылу, а таксама атрад, пастроены для такой атакі.

Л. казакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́ва⁵, -ы, мн. -ы, лаў, ж.

Падземная горная вырабатка з доўгімі забоямі, у якой здабываюцца карысныя выкапні.