шафра́нны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і шафранавы (у 3 знач.). Залаты і шафранны захад шырокай паласой дагараў за ляснымі волатамі. Караткевіч. Сонца свет ліе шафранны, У небе воблакі-лябёдкі. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шква́лісты, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца шквалам, нагадвае шквал (у 1 знач.). Чуваць было, як за шклом ілюмінатара завывае шквалісты вецер. Лынькоў.

2. Са шквалам; які прадвяшчае шквал. Шквалістае надвор’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматпавярхо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае некалькі ці шмат паверхаў. — Вось гэта будыніна! — затрымаўся.. [Саня] каля шматпавярховага дома і, прытрымліваючы за брыль шапку, агледзеў яго некалькі разоў з нізу да верху. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экзеку́тар, ‑а, м.

1. Чыноўнік, які загадваў гаспадарчымі справамі і наглядам за знешнім парадкам у якой‑н. дзяржаўнай установе царскай Расіі.

2. Уст. Той, хто ўчыняў экзекуцыю або кіраваў ёю.

[Ад лац. exsecutor — выканаўца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпі́стала, ‑ы, ж.

1. Літаратурны жанр 18 — пачатку 19 стст. — пасланне ў форме пісьма.

2. Уст., цяпер жарт. Пісьмо. У эпістале за 1913 год Максім Багдановіч .. прыгадваў пушкінскія брамы. Клышка.

[Ад грэч. epistole — пісьмо.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпіту́ра, ‑ы, ж.

Дробны рачок, што водзіцца ў прэсных вадаёмах і фільтруе ваду. Эпітура за год фільтруе ў 10 разоў вады больш, чым яе наступае ў Байкал з усіх прытокаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куло́н2

[фр. Ch.Coulomb = прозвішча фр. фізіка (1736—1806)]

адзінка колькасці электрычнасці ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная колькасці электрычнасці, якая працякае праз папярочнае сячэнне правадніка за 1 с пры сіле току 1 ампер.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лаўрэа́т

(лац. laureatus = увенчаны лаўрамі)

1) пераможца якіх-н. спаборніцтваў, адзначаны лаўровым вянком у старажытных грэкаў і рымлян;

2) званне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, тэхнікі, мастацтва;

3) пераможца мастацкага конкурсу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гандзі́зм

[ад інд. M. Gandhi = прозвішча ідэолага нацыянальна-вызваленчага руху ў Індыі (1869—1948)]

сацыяльна-палітычная і рэлігійна-філасофская дактрына, якая ўзнікла ў перыяд барацьбы Індыі за незалежнасць у 20—40 гг. 20 ст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

федэралі́зм

(фр. fédéralisme, ад лац. foedus, -deris = дагавор, саюз)

1) форма дзяржаўнага ладу, заснаваная на аб’яднанні дзяржаў у адзін саюз з захаваннем пэўнай самастойнасці гэтых дзяржаў;

2) палітычны рух за стварэнне такога дзяржаўнага ладу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)