мута́цыя, -і, ж. (спец.).

1. Рэзкае змяненне спадчынных уласцівасцей арганізма.

2. Пералом голасу ў падлеткаў.

|| прым. мутацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мутна-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. мутны, напр.: мутна-белы, мутна-блакітны, мутна-малочны, мутна-шызы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мутнава́ты, -ая, -ае.

Крыху мутны, не зусім празрысты.

Мутнаватае люстра.

Мутнаватая вада.

|| наз. мутнава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мутне́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не́е; незак.

1. Рабіцца мутным.

Вада мутнее.

2. перан. Станавіцца няясным, зацямняцца.

У галаве мутнее.

|| зак. памутне́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

му́тны, -ая, -ае.

1. Пра вадкасці: непразрысты, нячысты, каламутны.

М. раствор.

Мутная вада.

2. Пацямнелы, замутнены.

Мутныя вочы.

Мутнае шкло.

3. перан. Недастаткова выразны, незразумелы, неабгрунтаваны (разм.).

Мутная размова.

|| наз. му́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

му́фта, -ы, ДМ -фце, мн. -ы, муфт і -аў, ж.

1. Прыналежнасць жаночай вопраткі: род адкрытага з двух бакоў цёплага мяшочка з футра для сагравання рук.

2. Прыстасаванне для злучэння цыліндрычных частак машын, механізмаў, стальных канатаў (спец.).

М. счаплення.

|| прым. му́фтавы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

му́фтый, -я, мн. -і, -яў, м.

Асоба вышэйшага мусульманскага духавенства, вучоны-багаслоў, тлумачальнік Карана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

му́ха, -і, ДМ му́се, мн. -і, мух, ж.

Агульная назва шырокараспаўсюджаных двухкрылых насякомых.

Асеннія мухі.

З мухамі ў носе — капрызны, з норавам.

Пад мухай (разм.) — у стане ап’янення, быць п’янаватым.

Рабіць з мухі слана — значна перабольшваць што-н.

|| памянш. му́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

|| прым. мушы́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мухае́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Насякомае сямейства рыючых або пясочных вос, якое корміць сваіх лічынак мухамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мухало́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ло́вак, ж.

1. Прыстасаванне для лоўлі мух.

2. Невялікая птушка сямейства мухалоўкавых, якая харчуецца насякомымі.

Шэрая м.

3. Членістаногая жывёліна-мнаганожка, якая ловіць мух і іншых насякомых.

|| прым. мухало́ўкавы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Сямейства мухалоўкавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)