саза́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прамысловая рыба сямейства карпавых з буйной луской.

|| прым. сазано́вы, -ая, -ае і (прыгатаваны з сазана) саза́навы, -ая, -ае.

Сазановая галава.

Сазанавая юшка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праро́к, -а, мн. -і, -аў, м.

У рэлігіі: тлумачальнік волі багоў; прадказальнік будучыні.

|| ж. праро́чыца, -ы, мн. -ы, -чыц (уст.).

|| прым. праро́чы, -ая, -ае і праро́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

працэ́сар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Цэнтральнае ўстройства ЭВМ, якое выконвае зададзеныя праграмай пераўтварэнні інфармацыі, кіруе вылічальным працэсам і каардынуе працу перыферыйных устройстваў.

|| прым. працэ́сарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́ба, -ы, ж.

1. Выпрабаванне, праверка.

П. механізма.

П. галасоў.

П. агнём.

2. Частка матэрыялу, ежы, узятая для праверкі, вызначэння якасці.

Узяць на пробу.

|| прым. про́бны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыва́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. прываліць¹.

2. Прыпынак у дарозе для адпачынку, а таксама месца прыпынку.

Зрабіць п.

|| прым. прыва́льны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прызёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Удзельнік спаборніцтва, які атрымаў прыз¹.

П. рэспубліканскага першынства.

|| ж. прызёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. прызёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́ляр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Рабочы, які будуе што-н. з каменю або цэглы.

2. Пячнік, спецыяліст па кладцы печаў.

|| прым. муля́рскі, -ая, -ае.

М. інструмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

муро́г, -рагу́, м.

1. Сухадольная сакавітая трава высокай кармавой якасці.

Авечкі прагна шчыпалі м.

2. Сена з такой травы.

Духмяны м.

|| прым. муро́жны, -ая, -ае.

М. пах мядункі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мусо́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

Устойлівы сезонны вецер, які летам дзьме з мора на сушу, а зімой з сушы на мора.

Трапічныя мусоны.

|| прым. мусо́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мусульма́нін, -а, мн.а́не і (з ліч. 2, 3, 4) мусульма́ніны, -ма́н, м.

Паслядоўнік мусульманства.

|| ж. мусульма́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. мусульма́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)