падасі́навік, -а, мн. -і, -аў, м.

Ядомы грыб з чырванавата-жоўтай шапкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падмо́чаны, -ая, -ае (разм.).

Сапсаваны, з заганамі, недахопамі.

Падмочаная рэпутацыя.

Падмочаная біяграфія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спако́н,

У выразе: спакон веку (вякоў)з даўніх часоў.

С. веку вядома.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сшыўны́, -а́я, -о́е.

Пашыты не з цэлага кавалка, са швом.

С. каўнер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самазва́нства, -а, н.

Незаконнае прысваенне сабе чужога імя, звання з мэтай абману.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самбрэ́ра, нескл., н.

У Іспаніі, Лацінскай Амерыцы: лёгкі капялюш з шырокімі палямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скорасшыва́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Папка з прыстасаваннем для змацавання папер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́мпа², -ы, ж. (кніжн.).

Непраўдзівая, паказная пышнасць.

Рабіць што-н. з помпай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пража́нка, -ы, ж.

Ежа, прыгатаваная з тушанага мяса і сала, падкалочаная мукой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

многасеры́йны, -ая, -ае.

Які складаецца з некалькіх або многіх серый.

М. фільм.