разадзе́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разадзець.

2. у знач. прым. Вельмі прыгожа, па-святочнаму адзеты. Услед за .. [дзедам], разадзетая, быццам у самае ўрачыстае свята, ехала Маня. Васілевіч. [Манечка:] «Якое сягоння свята, што так шмат людзей ходзіць разадзетых па вуліцы». Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбу́хлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які павялічыўся ў аб’ёме, набраўшыся вільгаці; разбраклы. Адной ноччу, па-веснавому цёмнай, бяззорнай, мы пакінулі акопы і пайшлі на захад па лясных разбухлых дарогах. Хомчанка. // Які наліўся сокам; набухлы. Разбухлыя бутоны.

2. перан. Непамерна павялічаны; раздуты. Разбухлыя штаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раста́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які падтаў, растаў пад уздзеяннем цяпла. Доўга хадзілі рудабельцы па пуцях, хлюпаючы па расталым снезе. Грахоўскі.

2. Які ўтварыўся ад раставання. Было гэта ранняй вясной, калі снег размяк і вакол журчалі мутныя і імклівыя ручаіны расталай вады. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшы́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расшырыць.

2. у знач. прым. Павялічаны, больш поўны па складу, па зместу. Расшыраны сход. Расшыраная праграма.

3. у знач. прым. Залішне свабодны, які дапускае адступленне ад літаральнага разумення. Расшыранае тлумачэнне закона.

•••

Расшыранае ўзнаўленне гл. узнаўленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

струча́сты і стручы́сты, ‑ая, ‑ае.

Абл. Такі, у якога многа струкоў. А стручасты! Струкі — па дванаццаць гарошын! Дубоўка. Казачнік вельмі добра ведае, што казка абавязкова патрабуе добрай выдумкі, перабольшання. Таму ў яго калі стручысты гарох — дык абавязкова, па дванаццаць гарошын у струку. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчэ́нная,

Цяжарная (пра сабаку, ваўчыцу, лісу і пад.). Праз нейкі момант з-за хлява, аблізваючыся, выйшаў сабака, узбег па сумёт, які пабраўся шараном, і тады Усціння ўбачыла, што гэта была шчэнная сучка — вялікі жывот свой яна ледзь не валачыла па снезе. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

speciality [speʃiˈæləti] n. BrE

1. фі́рменны тава́р;

a speciality of the house фі́рменная стра́ва

2. галіна́ спецыя́льнасці;

Her speciality is Greek poetry. Яна спецыялізуецца па грэчаскай паэзіі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

substantially [səbˈstænʃəli] adv.

1. у гало́ўным, у агу́льным, па су́тнасці;

I substantially agree with you. У агульным я з вамі згодны.

2. грунто́ўна;

dine substantially до́бра пае́сці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

humanly [ˈhju:mənli] adv.

1. у ме́жах чалаве́чых сіл;

It is humanly impossible. Гэта вышэй за чалавечыя сілы.

2. па-чалаве́чы;

be humanly fallible мець уласці́выя чалаве́ку сла́басці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

intent1 [ɪnˈtent] n. fml or law наме́р; мэ́та;

with good/evil intent з до́брым/благі́м наме́рам

to all intents and purposes BrE факты́чна, па су́тнасці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)