Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
marine
[məˈri:n]1.
adj.
1) марскі́
marine animals — марскі́я жывёліны
marine power — марска́я сі́ла, сі́ла на мо́ры
2) су́днавы
marine supplies — су́днавыя прыпа́сы
3) падво́дны
2.
n.
1) флёт -у m.; караблі́
merchant marine — гандлёвы флёт
2)
а) салда́т марско́е пяхо́ты
б) мара́к вае́нна-марско́га флёту
3) карці́на з марскі́м краявідам, мары́на f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Бо́льшы, больш, бале́й. Прасл.*bolьjь (м. р.), *botьši (ж. р.), *bolʼe (н. р.) роднаснае ст.-інд.bálīyan ’мацнейшы’, bálam ’сіла’, лац.dē‑bilis ’слабы’ і г. д. Падрабязна гл. Фасмер, 1, 191. Адсюль узнікае самастойны ўсх.-слав. прыметнік са значэннем ’вялікі’; бел.бальшы́, рус.большо́й (гл. Шанскі, 1, Б, 160). Ад гэтага апошняга ўтворана лексема бел.бальша́к (БРС, Сцяшк. МГ, Касп.), рус.больша́к ’дарога’ (спачатку ’вялікая дарога’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нячы́сты, -ая, -ае.
1. Брудны, неахайны.
Н. пакой.
2. Неаднародны, з дамешкамі чаго-н.; забруджаны.
Нячыстая вада.
3. Неахайна выкананы, неакуратны (разм.).
Нячыстая апрацоўка.
4. Невыразны, не зусім дакладны, правільны (пра гукі, выказванне думак; разм.).
Н. голас.
5.перан. Які не вызначаецца сумленнасцю, здольны да махлярства; заснаваны на махлярстве.
Нячыстая справа.
6. Звязаны са злым духам, чараўніцтвам; д’ябальскі (разм.).
Нячыстае месца.
7.у знач.наз.нячы́сты, -ага, м. Злы дух, чорт.
Вось табе і смяльчак, а нячыстага баіцца.
◊
Нячыстая сіла (разм.) — чорт, д’ябал.
Нячысты дух — чорт, д’ябал, нячысцік.
|| наз.нечыстата́, -ы́, ДМ -стаце́, ж. (да 1—5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
might
I[maɪt]
v., p.t. of may I
II[maɪt]
n.
1) магу́тнасьць, моц f.
2) энэ́ргія, сі́лаf.
with might and main — з усяе́ сі́лы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
KdF = Kraft durch Freude – «Сіла праз радасць» (арганізацыя ў фаш. Германіі, якая займалася турызмам, спартыўнымі мерапрыемствамі і г.д.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Schwúngkraftf -
1) фіз. цэнтрабе́жная сі́ла
2) эне́ргія, дух (войска);
der Erfólg gab ihm néue ~ по́спех натхні́ў яго́ [нада́ў яму́ но́вую сі́лу]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АВІЯНО́СЕЦ,
баявы надводны карабель, асн. ўдарная сіла якога — палубныя самалёты і верталёты. Упершыню выкарыстаны ў канцы 1-й сусв. вайны. У 2-ю сусв. вайну складалі аснову флоту ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі і Францыі. Найб. развіццё атрымалі ў ЗША. Паводле водазмяшчэння і прызначэння адрозніваюць авіяносцы: лёгкія, цяжкія; мнагамэтавыя, процілодачныя, ударныя, эскортныя; звычайныя і атамныя. Водазмяшчэнне сучасных авіяносцаў 20—100 тыс.т, скорасць 18—35 вузлоў (33,3—64,8 км/гадз). Нясуць 25—100 самалётаў і верталётаў, якія пад’ёмнікамі падаюцца на палётную палубу і апускаюцца ў ангар, дзе абсталяваны месцы для рамонту і падрыхтоўкі іх да вылету. На палубе размешчаны катапульты (забяспечваюць узлёт з інтэрвалам 30 с), пасадачная паласа на вуглавой палётнай палубе з аэрафінішорам і аварыйным бар’ерам (нейлонавыя сеткі). Узлёт і пасадка забяспечваюцца спец. радыётэхн. і аптычнымі сістэмамі і індыкатарамі. Для самаабароны выкарыстоўваюцца зенітныя ракетныя і арт. комплексы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ГІ,
1) англійская палітычная партыя ў 17—19 ст. Узнікла ў канцы 1670-х г. як групоўка, што адлюстроўвала інтарэсы часткі дваранскай арыстакратыі і буйной гандл. і фін. буржуазіі, якая процістаяла аднаўленню каралеўскага абсалютызму. Гал. рухаючая сілат.зв. слаўнай рэвалюцыі 1688—89 (гл.Англійскія рэвалюцыі 17 стагоддзя). Змагаліся за падпарадкаванне каралеўскай улады парламенту, увядзенне канстытуцыйнага праўлення і грамадз. свабод, правялі «Біль аб правах». У 1714—83 і 1830—74 правячая партыя. У 1832 правялі парламенцкую рэформу. Чаргаваліся ва ўладзе з партыяй торы. У сярэдзіне 19 ст. аб’ядналіся з інш.паліт. партыямі і стварылі ліберальную партыю Вялікабрытаніі.
2) Паліт. партыя ў ЗША у 1834—54. Выступалі супраць узмацнення федэральнай улады, за развіццё прам-сці і падтрымку банкаў на Пн і Пд. У 1840 і 1848 перамаглі на прэзідэнцкіх выбарах. У 1854 партыя распалася: паўн. вігі перайшлі ў новаствораную Рэсп. партыю, а т.зв. баваўняныя вігі — у Дэмакратычную.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЭЛЕКТРЫ́ЧНАЯ ПРАНІКА́ЛЬНАСЦЬ,
велічыня, якая характарызуе здольнасць дыэлектрыка палярызавацца ў знешнім эл. полі. Уваходзіць у Кулона закон як велічыня, што паказвае, у колькі разоў змяншаецца сіла ўзаемадзеяння эл. зарадаў пры пераносе іх з вакууму ў дыэлектрык пры нязменнай адлегласці паміж імі. Для ізатропных дыэлектрыкаў Д.п. ε вызначаецца адным лікам (ε—скаляр), для анізатропных — сукупнасцю лікаў (ε—тэнзар). Нараўне з Д.п. ўласцівасці дыэлектрыкаў апісваюць дыэлектрычнай успрыімлівасцю x, якая звязана з ёй суадносінамі: ε = x + 1.
Д.п. — адна з асн. характарыстык дыэлектрыка, вызначаецца механізмам яго палярызацыі і залежыць ад палярызаванасці часціц (атамаў, малекул, іонаў), што ўваходзяць у яго склад. У непалярных дыэлектрыках Д.п. слаба залежыць ад т-ры; у палярных — залежнасць істотная, асабліва для сегнетаэлектрыкаў. Найб. пашыраныя метады вымярэння Д.п. заснаваны на вымярэнні ёмістасці кандэнсатара, запоўненага даследаваным дыэлектрыкам. Для газаў Д.п. роўна 1,0001—1,006, для вадкасцей — 1,8—81, для сегнетаэлектрыкаў — да 50000.