хема..., хемі...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае словам: «хімія», «хімічны», напрыклад: хемасінтэз, хематрапізм, хемілюмінесцэнцыя.

[Ад грэч. chēmeia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлеба...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «хлеб», «хлебны», напрыклад: хлебазавод, хлебапрадукты, хлебабулачны, хлебапастаўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрона... (а таксама храна...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны іх да часу, напрыклад: хронаметраж.

[Ад грэч. chrónos — час.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чорна... (а таксама чарна...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «чорны», напрыклад: чорнагаловы, чорнарабочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чырвона... (а таксама чырвана...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «чырвоны», напрыклад: чырвонаармейскі, чырвонагаловы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экстра...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «звыш», «па-за», «дадаткова», напрыклад: экстраардынарны, экстрапаляцыя.

[Ад лац. extra — звыш, па-за.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ясна...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «ясны» (у 1 знач.), напрыклад: яснавокі, ясназорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zupa

ж.

1. суп;

zupa ogórkowa — расольнік;

2. першая страва;

zupa chmielowa — піва

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

бела... і бела-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. белы (у 1, 3 і 4 знач.), напр.: белагаловы, белавусы, беламармуровы, беласнежны, бела-блакітны, бела-зялёна-чырвоны, белагвардзеец, белаэмігрант.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

квазі... (кніжн.).

Першая састаўная частка складаных слоў; тое, што і ілжэ... (у 1, 2 і 4 знач.), напр.: квазіактыўны, квазівучоны, квазікласічны, квазімагнітны, квазінавуковы, квазіполюс, квазісапраўдны, квазіспецыяліст, квазізорка, квазіімпульс, квазічасціца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)