рухавік унутранага згарання, які стварае рэактыўную цягу ў выніку выцякання з яго струменя рабочага цела. Кінетычная энергія струменя ствараецца выкідам праз сапло распаленых газаў у выніку гарэння рабочага цела (рэактыўнага і ракетнага паліва). У энергію рэактыўнага струменя можа пераўтварацца таксама ядз., эл. і сонечная энергія. Р.р. спалучае ў сабе ўласна рухавік і рухач, г. зн. з’яўляецца рухавіком прамой рэакцыі: сіла цягі прыкладзена непасрэдна да корпуса і забяспечвае перамяшчэнне яго ў бок, процілеглы напрамку выцякання струменя. Адрозніваюць рэактыўныя ракетныя рухавікі (сілкуюцца толькі палівам і акісляльнікам, што знаходзіцца на лятальным апараце) і паветрана-рэактыўныя рухавікі (выкарыстоўваюць таксама кампаненты навакольнага асяроддзя — кісларод атм. паветра). Бываюць і камбінаваныя Р.р. — ракетна-праматочныя, ракетна-турбінныя і інш.
Прынцып рэактыўнага руху вынайдзены Геронам Александрыйскім (1 ст.н.э.), першыя цвердапаліўныя Р.р. (парахавыя ракеты) з’явіліся ў Кітаі (каля 10 ст.). Ідэю шматступеньчатай ракеты, ракетных батарэй, тэхналогію вырабу порахаў і інш. пытанні рэактыўнай артылерыі абгрунтаваў бел. інжынер і вучоны К.Семяновіч (17 ст.). Схему лятальнага апарата з парахавым Р.р. склаў М.І.Кібальчыч (1881), Р.р. на вадкім паліве прапанаваў К.Э.Цыялкоўскі (1903). Стварэнню Р.р. спрыялі навук, працы М.Я.Жукоўскага, І.У.Мяшчэрскага, Б.С.Сцечкіна, франц. вучонага Р.Эно-Пельтры і інш. Р.р. розных канструкцый распрацавалі Ф.А.Цандэр, А.М.Люлька, С.П.Каралёў, В.П.Глушко, Г.Оберт, Р.Годард, Ф.Уітл (Вялікабрытанія) і інш.
Рэактыўны рухавік: а — паравы шар Герона Александрыйскага (1 — трубкі для падводу пары, 2 — выхлапныя трубкі, З — полы шар, які круціцца ад рэактыўных струменяў); б — парахавы рухавік на кітайскай вогненнай страле (1 — порах, 2 — папяровая гільза, З — запальны састаў), в — прынцыповая схема турбарэактыўнага рухавіка (у параўнанні з 4-тактавым поршневым рухавіком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вале́й ’пажаданы’ (Яруш.); ’лепей’ (КЭС, Гарэц., Шн.). Узыходзіць да польск.woleć ’аддаваць перавагу, жадаць, хацець’, але семантычна з’яўляецца ўласнабеларускім утварэннем, на што ўказвае Брукнер (630), адзначаючы, што слова сустракаецца ў пісьменнікаў з Беларусі (Ходзька, Сыракомля). Параўн., аднак, рус.вале́й, воле́й ’лепей’. Укр.воліти, волити ’жадаць, хацець’, волісь, воліся ’лепей, пажаданей’. Магчыма, таксама, што валейнепасрэдна ад воля, як рус. параўнальная ступень воре́й па якаснаму значэнню назоўніка вор. Словаўтваральная і семантычная паралель: рус.охотней (< *охотный) < хотеть.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Катыльён ’катыльён, бальны танец франц. паходжання’ (БРС). Параўн. рус.котильо́н, укр.котильйон ’тс’. Лічыцца запазычаннем з франц.cotillon ’тс’, якое узнікла на базе іншага франц. слова — cotillon ’сподняя спадніца’ (< cotte ’сукенка’). У рус. мове запазычана з франц. на пачатку XVIII ст. Бел. і ўкр. словы непасрэдна ўзяты з рус. Адносна франц.cotillon гл. яшчэ тлумачальны слоўнік Wahrig G. Deutsches Wörterbuch — Mosaik Verlag, 2229; Meyers Neues Lexikon, 2. Aufl., Bd. 8. 1974, S. 107.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
А́рышт (БРС), а́рэшт выгук — ’хопіць!’, арэ́шт ’затрыманне, забарона’ (Нас.). Арыштава́ць (БРС), арэштава́ць (Нас.), ст.-бел.арештовати (XVI ст. — Гіст. мовы, 1, 250). З польскай, дзе ў XVI ст. праз нямецкую ці чэшскую або непасрэдна з сярэдневяковай лацінскай arrestum (Брукнер, 6) ад arrestare ’затрымаць’ (Курс суч., 164). Пра няўстойлівасць форм з с/ш у арестъ, арештъ пісаў Булыка (Весці АН БССР, 1970, 6, 118). Пераход е > ы адбыўся ў складзе, не падмацаваным націскам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тара́нтул ’ядавіты павук, Lycosa Tarantula’ (ТСБМ), таранту́л ’тс’ (Некр. і Байк.). Укр., рус.тара́нтул, польск.tarantula. Праз рускую або польскую мову (гл. форму з націскам на канцы слова) з заходнееўрапейскіх або непасрэдна з с.-лац.tarantula ’тарантул’ < італ.tarantola ’тс’; апошняе — ад назвы горада Taranto < лац.Tarentum, дзе быў пашыраны гэты від павука (ЕСУМ, 5, 519; Фасмер, 4, 22; Голуб-Ліер, 477). Ластоўскі падае ў якасці народнага адпаведніка мізгі́р ’ядавіты земляны павук’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трамбава́ць ’шчыльна ўкладваць, закладваць, прыціскаючы, і выраўноўваць паверхню рыхлай масы’ (ТСБМ, Шат.; пух., Сл. ПЗБ), трэмбова́ті ’збіваць гліну’ (пруж., ЖНС). Са старога польск.trambować ’тс’, якое з нова-в.-ням.trampeln ’тупаць’, с.-н.-ням.trampen ’тупаць нагамі’, англ.tramp ’цяжка ступаць, тупаць’ (КЭСРЯ, 449). Рус.трамбова́ть таксама запазычана з польскай мовы ў XIX ст. — насуперак Фасмеру (4, 93), які рускую лексему выводзіць непасрэдна з нямецкай крыніцы. Паводле ЕСУМ (5, 618), з’яўляецца гукапераймальным утварэннем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэмп1 ‘ступень хуткасці, развіцця’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.), те́мпо ‘тс’ (Вруб.). Еўрапеізм, пранікненне праз рускую мову (темп), дзе з XVIII ст. выводзіцца з ням.Tempo ці непасрэдна з італ.tempo < лац.tempus ‘тс’ (Фасмер, 4, 41; Арол, 5, 59); беластоцкае слова праз польск.tempo ‘тс’ таго ж паходжання.
Тэмп2 ‘гатунак бульбы’ (Брасл. сл.), тэ́мпа ‘тс’ (слонім., Расл. св.). Ад рэгіянальных варыянтаў назваў гатунку, першапачаткова тэмп (БелСЭ, 2, 464), гл. тэмп1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
са́мы, -ая, -ае, займ.азнач.
1.Ужыв. пры ўказальных займенніках «той», «гэты» для ўдакладнення, а таксама пры асабовых займенніках у знач. менавіта.
Гэта той с. дом.
Дык гэта і ёсць твая сяброўка? — Яна самая.
2.Ужыв. для ўдакладнення месца і часу ў знач. прама, як раз, непасрэдна.
Ля самага лесу.
На самае дно.
З самай поўначы.
С. час касіць.
Самая пара гнаць кароў у поле.
3. У спалучэнні з якаснымі прыметнікамі служыць для ўтварэння найвышэйшай ступені, а пры назоўніках указвае на крайнюю ступень колькасці або якасці.
спосаб здабычы карысных выкапняў непасрэдна з паверхні зямлі. Ажыццяўляецца з вырабатак — кар’ераў. Складаецца з падрыхтоўкі паверхні, асушэння радовішчаў, горна-капітальных, раскрыўных і здабыўных работ. Падрыхтоўка паверхні звязана з ліквідацыяй перашкод, якія ўскладняюць адкрытыя распрацоўкі радовішчаў (планіроўка паверхні, выдаленне расліннасці і г.д.). Асушэнне радовішчаў — комплекс мерапрыемстваў для аховы радовішчаў ад прытоку вады, у т. л. шляхам адпампоўвання і водапаніжэння. Горна-капітальныя работы — пабудова капітальных траншэй для трансп. камунікацый кар’ера, разразных траншэй для першапачатковай работы і расстаноўкі абсталявання (экскаватараў, гідраманітораў і інш.), капітальнае раскрыццё першапачатковага агалення карыснага выкапня. Раскрыўныя работы — аддзяленне ад масіву і транспарціроўка ў адвалы покрыўных парод. Здабыўныя работы — працэс непасрэднага выбірання карыснага выкапня з горнага масіву. Адкрытая распрацоўка радовішчаў забяспечвае здабычу каля 75% цвёрдых карысных выкапняў, у т. л. да 100% прыродных буд. матэрыялаў, 75—80% бурага вугалю, 65—75% нярудных, 45—50% рудных выкапняў, большасць рассыпных карысных выкапняў. Прадукцыйнасць працы ў кар’ерах у 2—6 разоў вышэйшая, чым у шахтах, вытв. магутнасць у 3—5 разоў большая, буд-ва іх у 2—5 разоў хутчэйшае. На Беларусі адкрытая распрацоўка радовішчаў выкарыстоўваецца пры здабычы прыродных буд. матэрыялаў (буд. і абліцовачнага каменю, буд. пяску і пясчана-жвіровых матэрыялаў, сыравіны для керамічнай цэглы, лёгкіх запаўняльнікаў, шкла і цэменту, мелу і інш.). Дзейнічаюць буйнейшыя ў Еўропе кар’еры па здабычы даламітаў (радовішча Гралева ў Віцебскай вобл.) магутнасцю 6 млн.т у год, гранітаў (радовішча Мікашэвічы ў Брэсцкай вобл.) магутнасцю каля 5 млн.м³ у год і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ ВАЙСКО́ВАЯ КАМІ́СІЯ (БВК),
орган па фарміраванні бел. часцей у польскім войску ў 1919—21. Утворана 2.8.1919 у Вільні Цэнтр.бел. радай Віленшчыны і Гродзеншчыны паводле дамоўленасці з начальнікам Польскай дзяржавы Ю.Пілсудскім. Яго дэкрэтам ад 22.10.1919 дазвалялася фарміраванне бел. часцей і зацвярджалася БВК у складзе: П.Аляксюк (старшыня), А.Аўсянік, палкоўнікі Г.Канапацкі (камандуючы бел. войскам) і Д.Якубоўскі, штабс-капітаны Ф.Кушаль і А.Якубецкі, Ю.Мурашка, А.Прушынскі (А.Гарун), С.Рак-Міхайлоўскі. Камандаванне бел. войска падпарадкоўвалася непасрэдна польскай ваен. адміністрацыі. Сфарміраваныя часці меркавалася накіраваць на польска-савецкі фронт. У ліст. 1919 БВК пераехала ў Мінск. Падтрымлівала сувязь з Найвышэйшай радай БНР. Падзялялася на падкамісіі: вярбовачна-агітацыйную (узначальваў Аляксюк), кваліфікацыйную (Якубецкі), статутную (Прушынскі), культ.-асветную (Рак-Міхайлоўскі) і інш. У паветах БВК стварала бел. вярбовачныя бюро, сярод насельніцтва распаўсюджвала адозвы з заклікам уступаць у нац. войска. Перакладала на бел. мову польскія вайск. статуты, выдала зб. «Падарунак беларускаму жаўнеру» (1920). Вяла рэгістрацыю добраахвотнікаў (афіцэраў, салдатаў, ваен. чыноўнікаў, урачоў). У сак. 1920 распараджэннем ваен.мін-ва вярбоўка і адбор добраахвотнікаў выключаны з кампетэнцыі БВК і перададзены мясц. органам акупац. адміністрацыі, якія байкатавалі гэту справу. Удалося скамплектаваць толькі 1 бел. пяхотную роту. У ліп. 1920 у сувязі з наступленнем Чырв. Арміі БВК фактычна распалася. Адноўлена 3.10.1920 у г. Лодзь (Польшча) у складзе: Якубецкі (Старшыня), Кушаль, Ф.Умястоўскі, Э.Якабіні, Якубоўскі. Накіравала групу афіцэраў на дапамогу ўдзельнікам Слуцкага паўстання 1920. Займалася культ.-асв. працай сярод інтэрніраваных у Польшчы вайскоўцаў-беларусаў. Прапановы аб рээвакуацыі камісіі ў адзін з гарадоў Зах. Беларусі былі адхілены польск. ўладамі. 15.5.1921 скасавана.