1) музычны твор, абазначаны парадкавым нумарам у шэрагу іншых твораў дадзенага кампазітара;
2) іран. усякі твор, праца якога-н. аўтара.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
секстэ́т
(ням. Sextett, ад лац. sextus = шосты)
1) музычны твор для шасці галасоў або інструментаў;
2) калектыў выканаўцаў з шасці чалавек; аркестр з шасці інструментаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сэптэ́т
(ням. Septett, ад лац. septem = сем)
1) музычны твор для сямі інструментаў або спевакоў з асобнай партыяй для кожнага;
2) ансамбль з сямі выканаўцаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ту́ба
(лац. tuba = труба)
1) медны духавы музычны інструмент самага нізкага рэгістра, які складаецца з шматразова сагнутай трубкі і раструба;
2) тое, што і ’цюбік.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тымпа́н
(гр. tympanon = барабан)
1) старадаўні ўдарны музычны інструмент, род медных талерак або невялікай літаўры;
2) архіт. трохвугольнае поле франтона з жывапіснымі і скульптурнымі ўпрыгожаннямі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эцю́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. У выяўленчым мастацтве: твор, выкананы з натуры, які з’яўляецца першапачатковым накідам, эскізам, часткай будучага кампазіцыйнага цэлага.
2.мн. Маляванне фарбамі з натуры для практыкавання, загатоўкі эскізаў.
Пайсці на эцюды.
3. Невялікі твор навуковага, крытычнага і пад. характару, прысвечаны якому-н. асобнаму пытанню.
Лінгвістычныя эцюды.
4.Музычны твор віртуознага характару.
Эцюды Чэрні для цымбалаў.
5. Від задання (у музыцы, шахматнай гульні і пад.).
Зборнік эцюдаў для шахматыстаў.
6. Практыкаванне (звычайна імправізацыйнага характару), якое служыць для развіцця і ўдасканальвання тэхнікі артыстычнага майстэрства.
Паказаць э.
|| прым.эцю́дны, -ая, -ае (да 1, 3—5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бале́т, ‑а, М ‑леце, м.
1. Від тэатральнага мастацтва, у якім драматургічная задума раскрываецца ў танцавальна-музычных вобразах. Рускі балет.
2. Спектакль на пэўны сюжэт, змест якога даносіцца сродкамі танца, мімікі і музыкі. //Музычны твор, які ляжыць у аснове такога спектакля. Новы свой твор — балет «Князь-возера».. В. А. Залатароў прысвяціў слаўнаму 30‑годдзю Беларускай ССР.«Беларусь».
3. Калектыў артыстаў, якія выконваюць балет. Артысты балета.
•••
Балет на лёдзе — від харэаграфічнага мастацтва, у якім танцы выконваюцца на каньках.
[Фр. ballet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расстро́ены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад расстроіць.
2.узнач.прым. У якога парушаны музычны строй, лад. Расстроены раяль.
3.узнач.прым. Выведзены чым‑н. з добрага настрою; засмучаны. Вера Антонаўка пасля размовы з мужам выйшла да Юркі расстроеная і заплаканая.Карпаў.// Які суправаджае расстройства (у 5 знач.), засмучанасць. — Гэта ўсё вы нарабілі! — разгневаным і расстроеным голасам упікнула Раечка салдата.Лобан.Нават яснага вобраза Аўгіньчынага не мог .. [Віктар] адрадзіць у сваім расстроеным уяўленні.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
габо́й
(ням. Hoboe, ад фр. hautbois = высокае дрэва)
1) духавы язычковы музычны інструмент, па вышыні гуку сярэдні паміж кларнетам і флейтай;
2) арганны рэгістр язычковай групы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МАЖЭ́ЙКА (Зінаіда Якаўлеўна) (н. 6.12. 1933, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. этнамузыколаг. Засл. дз. маст. Беларусі (1987). Д-р мастацтвазнаўства (1992). Скончыла Бел. кансерваторыю (1961). Прадстаўнік навук. школы Я.Гіпіуса. З 1966 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Працуе ў галіне тэарэт. этнамузыкалогіі і практычнай фалькларыстыкі. Асн. даследаванні па сістэмнай тыпалогіі бел. песеннага фальклору, яго арэальным, сац. і экалагічным аспектах; муз. кампаратывістыцы, гісторыі этнамузыкалагічнай навукі. Вядзе праграму аўдыёвізуальнай антрапалогіі (сцэнарыст і палявы рэж. 7 муз.-этнагр. фільмаў, 1972—99; «Беларусьфільм»). Аўтар манаграфій «Песенная культура беларускага Палесся» (1971), «Песні беларускага Паазер’я» (1981), «Песні Беларускага Палесся» (вып. 1—2, 1983—84), «Каляндарна-песенная культура Беларусі» (1985), працы «Народна-песенная культура Беларусі ў агульнаславянскім кантэксце» (выд. 1998; матэрыялы 12-га Міжнар. з’езда славістаў, 1998). Адзін з аўтараў і рэдактар кн. «Беларуская этнамузыкалогія: Нарысы гісторыі (XIX—XX стст.)» (1997). Падрыхтавала грампласцінкі аўтэнтычнага фальклору, у т. л. «Музычны фальклор Беларускага Палесся» (Гран-пры ЮНЕСКА 1988). Чл. камісіі слав. фальклору пры Міжнар. к-це славістаў, Еўрап. семінару этнамузыколагаў, Міжнар. асацыяцыі па нар. творчасці і інш. Прэмія імя Б.Асаф’ева ў галіне музыказнаўства 1991 (Расія). Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.:
Проблемы методов сравнительных славяно-балканских исследований в современной этномузыкологии // Македонски фолклор. Година XIX, Cкoпje, 1986. Бpoj 37;
Белорусский песенный фольклор в европейском контексте // Weißrußland und der Westen. Dresden, 1998.
Літ.:
Мухарынская Л.С. Творчы шлях фалькларыста // Мастацтва Беларусі. 1984. № 11;
Якіменка Т. Песенная культура Беларусі ў ракурсах сістэмнай тыпалогіі і візуальнай культурнай антрапалогіі: Да пытання метаду накірункаў даследчай дзейнасці З.Я.Мажэйка // Музычная культура Беларусі: Дыялог часоў. Мн., 1997.