1) спартыўнае збудаванне для спаборніцтваў і трэніровак па вела- і мотаспорце. Дарожка Т. (з дрэва, бетону, асфальту) складаецца з 2 прамых адрэзкаў, злучаных нахіленымі паваротамі — віражамі.
2) У фізіцы след, што пакідае зараджаная часціца ў асяроддзі, у якім яна рухаецца. Від Т. залежыць ад прыроды і ўласцівасцей часціц. Т. назіраюць здапамогайпузырковай камеры, Вільсана камеры і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паліцэ́йскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да паліцыі, належыць паліцыі; які ажыццяўляецца паліцыяй. Паліцэйскі ўчастак. Паліцэйскі нагляд. □ Следам Сілцы наведалі паліцэйскія стражнікі. Пачаліся арышты, расправы, экзекуцыі.Гартны.Недалёка ад маста стаяла паліцэйская машына.Зуб.
2.узнач.наз.паліцэ́йскі, ‑ага, м. Чалавек, які служыць у паліцыі, ніжні чын паліцыі. Над нашымі галовамі ціўкалі кулі, чуваць былі крыкі паліцэйскіх.Анісаў.
3. Які апіраецца на паліцыю, ажыццяўляе ўладу здапамогай паліцыі. Паліцэйская дзяржава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Во́сыпка ’мука або атрубы, якімі пасыпаюць корм жывёле’ (БРС); ’высыпка на целе, прышчы’ (БРС, Шат.). Укр.о́сипка ’здробнены ячмень, які даюць баранам у час злучкі і маладым баранчыкам; плата мукой або просам пастуху’, польск.osypka ’мука, якой пасыпаюць корм жывёле’, чэш.osypka ’сып’. Ад восып (гл.) здапамогай суф. ‑ка. Параўн. высыпка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СУПЕРАРТЫКО́Н (ад супер... + артыкон),
перадавальная электронна-прамянёвая трубказ назапашваннем эл. зараду. Электронны відарыс з фотакатода пераносіцца хуткімі электронамі на двухбаковую мішэнь, дзе ствараецца патэнцыяльны рэльеф, адпаведны размеркаванню асветленасці аб’екта здымкі, счытваецца з другога боку мішэні павольнымі электронамі і атрыманы відэасігнал узмацняецца здапамогай другасна-электроннага памнажальніка. Да 1970-х г. С. — адна знайб. пашыраных перадавальных тэлевізійных трубак. Замяняецца больш дасканалымі разнавіднасцямі відыкона, а таксама цвердацельнымі трубкамі зПЗС-матрыцамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЗАДАРА́ЦЫЯ,
пазбаўленне ад непрыемнага паху цела чалавека, памяшканняў і хім. рэчываў здапамогайспец. саставаў (дэзадарантаў). Дасягаецца вентыляцыяй памяшканняў, выкарыстаннем дэзадарантаў (у ветэрынарыі — торф, драўняны вугаль, марганцавакіслы калій, фармалін, хлорная вапна, азон і інш.), своечасовай фіз. і хім. апрацоўкай адходаў і нечыстот. Да дэзадарантаў цела часта дабаўляюць касметычныя сродкі — ласьёны, крэмы, пасты і інш. Д. папярэднічае гігіенічная апрацоўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПІРАВА́ЛЬНА-РАЗМНАЖА́ЛЬНАЯ ТЭ́ХНІКА,
сукупнасць тэхн. сродкаў для капіравання і размнажэння невял. тыражамі дзелавых папер, даведак, артыкулаў, канструктарскай, тэхнал. і інш. дакументацыі. Да іх належаць сродкі аператыўнай паліграфіі (малафарматныя машыны афсетнага друку тыпу ратапрынта, сродкі электраграфіі) і рэпраграфіі. Найб. пашыраны тэхн. сродкі вырабу копій спосабамі ксераграфіі, дыязакапіравання, святлокапіравання, фотакапіравання, тэрмакапіравання. Раней тэксты і ілюстрацыі размнажалі здапамогайгектографа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАПЫЛЕ́ННЕ,
нанясенне ахоўных і дэкар. пакрыццяў распыленнем вадкага або здробненага цвёрдага рэчыва струменем сціснутага паветра. Шырока выкарыстоўваецца пры металізацыі лакафарбавых пакрыццяў, пры плазменным нанясенні гарачаўстойлівых метал. і неметал. матэрыялаў (тугаплаўкіх аксідаў, сіліцыдаў, барыдаў, карбідаў і інш.) на метал. вырабы. Некаторыя пакрыцці наносяць выпарэннем у вакууме, здапамогай лазера або наплаўкай метадамі газавай, дугавой, электрашлакавай і інш. зваркай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛЕНГА́ЦЫЯ,
вызначэнне напрамку на які-н. аб’ект праз вуглавыя каардынаты. Адрозніваюць пасіўную П. на аснове натуральнай кантрастнасці аб’екта на навакольным фоне і актыўную П., калі аб’ект апрамяняецца эл.-магн. ці акустычнымі хвалямі. Праводзіцца здапамогай аптычных (пры аптычнай лакацыі), радыётэхн. (пры радыёлакацыі), акустычных (пры гукавой лакацыі) ці інш. метадаў. У караблеваджэнні абмяжоўваюцца вызначэннем пеленга (працэс пеленгавання).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСТЭР’Е́Р ЖЫВЁЛ,
знешні выгляд і склад цела жывёлы. Паказвае характар яе прадукцыйнасці, канстытуцыі і здароўя. Вызначаюць Э. на вока ці здапамогай інструментаў (цыркуль, мерная стужка і інш.) па спец. шкалах, распрацаваных для кожнага віду і пароды жывёл. Асн. паказчыкі Э.: вышыня ў карку, вышыня ў крыжы, абхват, глыбіня і шырыня грудзей, даўжыня тулава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІЛЬС (Diels) Ота Паўль Герман (23.1.1876, г. Гамбург, Германія — 7.3.1954),
нямецкі хімік-арганік. Скончыў Берлінскі ун-т (1899), дзе і працаваў (з 1906 праф.). З 1916 у Кільскім ун-це. Навук. працы па структурнай арган. хіміі. Адкрыў важнейшую рэакцыю арган. хіміі — дыенавы сінтэз (1928, разам з К.Альдэрам), каталітычную рэакцыю селектыўнага дэгідрыравання здапамогай селену цыклагексенавага ці цыклагексанавага кольца ў малекулах поліцыклічных злучэнняў (1930). Нобелеўская прэмія 1950 (разам з Альдэрам).