ВА́ШЧАНКА (Аляксей Ягоравіч) (каля 1920, в. Воската Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 5.9.1942),
герой Вял.Айч. вайны. Вызначыўся на Сталінградскім фронце. 5.9.1942 аўтаматчык Вашчанка ў крытычны момант бою, калі праціўнік адкрыў кулямётны агонь з замаскіраванага дзота, з воклічам «За Радзіму!» кінуўся на дзот і закрыў сваім целам амбразуру. Пасмяротна ўзнаг. ордэнам Леніна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНКУ́ВЕР (Vancouver),
востраў у Ціхім ак., самы вял. каля зах. берагоў Паўн. Амерыкі, у складзе Канады. Пл. 32,2 тыс.км². Рэльеф гарысты, выш. да 2200 м. Берагі фіёрдавыя. Клімат умераны марскі, вільготны. Хвойныя лясы. Лесанарыхтоўкі. Рыбалоўства. Здабыча вугалю і жал. руды. Нац. парк Пасіфік-Рым.Гал. горад і порт — Вікторыя. Названы ў гонар Дж.Ванкувера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРО́СЕЛЬ (ням. Drossel),
1) прыстасаванне, якое звужае паток вадкасці, пары ці газу ў трубаправодах. Выкарыстоўваецца для вымярэння і рэгулявання ціску і расходу гэтых рэчываў (дросельныя расходамеры, дыяфрагмы, соплы і інш.), а таксама для рэгулявання гаручай сумесі ў рухавіках унутр. згарання (дросельныя клапаны, засланкі).
2) Шпуля з вял. індуктыўным супраціўленнем (гл.Індуктыўнасці шпуля).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ВЕНСКАЯ ТЭКСТЫ́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1900—41. Знаходзілася за 7 км ад чыг. ст. Асінаўка (цяпер у Дубровенскім р-не). Выпускала баваўняныя, шаўковыя, джутавыя тканіны, пражу. У 1908—13 працавала 488 рабочых, былі паравыя рухавікі, 160 ткацкіх станкоў, 120 круцільных верацён. У Вял.Айч. вайну эвакуіравана ў Барнаул, увайшла ў склад Барнаульскага камвольнага камбіната.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗА́БХАН,
рака на З Манголіі. Даўж. 808 км, пл.бас. 71,2 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Хангай, сярэдняе цячэнне — па шырокай міжгорнай упадзіне, ніжняе — па пустынях Катлавіны Вял. азёр, упадае некалькімі рукавамі ў воз. Айраг-Нур. Сярэдні расход вады на выхадзе з гор 60 м³/с. Жыўленне снегава-дажджавое. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШАЛЁВА,
вёска ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Навагрудак—Наваельня. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на ПдЗ ад г. Навагрудак, 172 км ад Гродна, 13 км ад чыг. ст. Наваельня. 371 ж., 158 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАДРУПО́ЛЬ (ад лац. quadrum чатырохвугольнік + полюс),
сістэма з 4 эл. зарадаў, якая складаецца з 2 блізка размешчаных дыполяў, эл. моманты якіх роўныя па модулі і процілеглыя па арыентацыі. Патэнцыял К. на вял. адлегласцях r змяняецца як 1/r3. Пры змене значэння зарадаў ці адлегласці паміж імі К. выпрамяняе эл.-магн. хвалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́ТАРЫ,
вёска ў Бераставіцкім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Ваўкавыск — рабочы пас. Пагранічны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПдУ ад г.п.Вял. Бераставіца, 80 км ад Гродна, 7 км ад чыг. ст. Бераставіца. 518 ж., 204 двары (1998). Базавая школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Капліца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРПІЧО́Ў (Іларыён Паўлавіч) (н. 21.10.1914, в. Якаўлевічы Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў Арлоўскае танк. вучылішча (1941). У Чырв. Арміі з 1936. Камандзір танка старшына К. вызначыўся 22—23.2.1940 у сав.-фінл. вайну 1939—40. У Вял.Айч. вайну ўдзельнік абароны і вызвалення Паўн. Каўказа. Да 1960 у Сав. Арміі.