ЛО́ЎКІС (Зянон Валянцінавіч) (н. 5.10. 1946, в. Мажэйкі Пастаўскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Д тэхн. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў с.-г. вытв-сці (1971). З 1981 у Бел. аграрна-тэхн. ун-це, з 1997 — нач. Гал. ўпраўлення адукацыі і кадраў Мінсельгасхарча. Навук. працы па с.-г. машынах і тэхналогіі вырошчвання бульбы, гідрапрыводзе. Разам з інш. распрацаваў бульбаўборачны камбайн КПК-2-01.

Тв.:

Гидроприводы сельскохозяйственных машин. Мн., 1986;

Гидроприводы сельскохозяйственной техники: конструкция и расчет. М., 1990;

Гидравлика и гидравлические машины. М., 1995 (у сааўт.).

т. 9, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУТО́ХІНА-КУЖЭ́ЛЬНАЯ (Элеанора Аляксееўна) (н. 21.6.1932, С.-Пецярбург),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1982), праф. (1985). Скончыла Ленінградскі ун-т (1954). З 1982 нам. дырэктара Рэсп. ін-та вышэйшай школы БДУ, з 1993 заг. кафедры Бел. ін-та кіравання, фінансаў і эканомікі, з 1995 у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па мікраэканоміцы і асновах агульнай эканам. тэорыі. Даследуе праблемы размеркавальных адносін і заработнай платы, функцыянавання і тыпалогіі эканам. сістэм, пераходныя станы ў эканоміцы.

Тв.:

Заработная плата: закономерности и пробл. формирования. Мн., 1978;

Трудовая активность и заработная плата. Мн., 1992.

т. 9, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКАТУ́Н (Віктар Несцеравіч) (н. 10.6. 1941, в. Шунеўцы Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.),

бел. фізікахімік. Д хім. н. (1987). Скончыў БДУ (1964). З 1965 у Бел. тэхнал. ін-це. З 1974 у Ін-це фізіка-арган. хіміі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па хіміі цвёрдага цела, хіміі неарган. гідратаў, гетэрагенным каталізе, прыкладной спектраскапіі кандэнсаваных фаз. Выявіў групы гідратаў, у якіх можа адбывацца дысацыяцыя каардынаваных малекул вады ў цвёрдым стане. Распрацаваў канцэпцыю ролі дынамікі пратоннай падрашоткі цвёрдых кіслот у іх каталітычнай актыўнасці, актыўныя асяроддзі для электра- і магнітарэалагічных суспензій.

Тв.:

Химия неорганических гидратов. Мн., 1985.

т. 9, с. 531

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛЕ́ВІЧ (Канстанцін Іванавіч) (н. 23.3.1930, в. Замошша Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д мед. н. (1976), праф. (1977). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1953). З 1980 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (да 1997 заг. кафедры). Навук. працы па працяканні родаў пры генітальнай паталогіі, лячэнні і рэабілітацыі гінекалагічных хворых, лазератэрапіі.

Тв.:

Методы лазеротерапии в акушерстве и гинекологии. Мн., 1992 (разам з П.​С.​Русакевічам, Г.​І.​Герасімовічам);

Лечение и реабилитация при гинекологических заболеваниях. Мн., 1994 (разам з П.​С.​Русакевічам).

К.Малевіч. Супрэматызм (з сінім трохвугольнікам і чорным прамавугольнікам). 1915.

т. 10, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАТУСЕ́ВІЧ (Антон Уладзіміравіч) (н. 24.7.1954, Мінск),

бел. юрыст. Д юрыд. н. (1994). Скончыў БДУ (1976), працаваў у Ін-це філасофіі і права Нац. акадэміі навук Беларусі. З 1994 дырэктар Бел. ін-та дзярж. буд-ва і заканадаўства. З 1997 нам. старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Навук. працы па праблемах дзярж. права і кіравання, тэорыі дзяржавы і права, канстытуцыйнага права, паліталогіі, правоў чалавека.

Тв.:

Местные Советы: преобразование деревень. Мн., 1983;

Политическая система: Состояние и развитие. Кн. 1. Мн., 1992;

Личность. Общество. Государство. Мн., 1996 (у сааўт.);

Правотворческая деятельность в Республике Беларусь. Мн., 1997 (у сааўт.).

т. 10, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЗГА́ЙЛАЎ (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 24.9.1936, г.п. Суземка Бранскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Д фіз.-матэм. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Навазыбкаўскі пед. ін-т (1959), Казанскі авіяц. ін-т (1962). З 1974 у Гомельскім ун-це, з 1991 у Бел. ун-це транспарту. Навук. працы па стварэнні дыскрэтных слабанакіраваных антэнных сістэм лятальных апаратаў. Распрацаваў аўтаматызаваныя сродкі і спосабы пабудавання звычайных і галаграфічных выпрамяняльных прылад, прапанаваў спосаб змяншэння эфектыўнай паверхні рассейвання аб’ектаў.

Тв.:

Синтез дискретных антенных систем и неоднородных линий для широкополосного согласования с использованием экспериментальных данных. Ч. 1. Гомель, 1978.

т. 10, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІХЕЛЬСО́Н (Абрам Іосіфавіч) (4.3.1902, Мінск — 23.3.1971),

бел. вучоны ў галіне уралогіі. Д мед. н. (1956), праф. (1960). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў БДУ (1928). У 1931-41 і 1945—58 у Мінскім мед. ін-це, з 1958 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры). Навук. працы па хірургіі, уралогіі, нефралогіі. Аўтар аперацыі пузырна-кішачнага сувусця, якую ўкараніў у практыку лячэння хворых на прыроджаныя анамаліі мачавога пузыра.

Тв.:

Методика исследования урологических больных. 2 изд. Мн., 1955;

Оперативное лечение недержания мочи на почве врожденных аномалий мочевой системы. Мн., 1957.

Літ.:

Руководство по клинической урологии. М., 1970.

т. 10, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МРО́ЧАК (Жорж Адамавіч) (н. 6.4.1937, в.Рагозіна Лагойскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Д тэхн. н. (1990), праф. (1997). Скончыў Бел. ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1960), БПІ (1964). З 1969 у Фізіка-тэхн. ін-це Нац. АН Беларусі (у 1979—90 нам. дырэктара). Навук. працы па электрафіз. і электрахім. спосабах апрацоўкі матэрыялаў, плазменна-вакуумных метадах асаджэння пакрыццяў, ахове матэрыялаў ад карозіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.

Тв.:

Обработка износостойких покрытий. Мн., 1997 (у сааўт.);

Вакуумно-плазменные способы формирования защитных и упрочняющих покрытий. Мн., 1998 (разам з В.​А.​Емяльянавым, І.​А.​Івановым).

т. 10, с. 535

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУРЗЁНАК (Пётр Пятровіч) (н. 8.5.1951, в. Дунілавічы Пастаўскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д мед. н. (1991). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1974). З 1974 у Бел. НДІ пералівання крыві, з 1984 у Ін-це фізіялогіі Нац. АН Беларусі (у 1991—98 заг. лабараторыі). Навук. працы па імунафізіялогіі, нейраімуналогіі, экалагічнай фізіялогіі.

Тв.:

Особенности развития лихорадки, вызванной экзо- или эндогенным пирогеном на фоне иммуносупрессии или иммуностимуляции (разам з В.​М.​Гурыным) // Докл. АН БССР. 1991 Т. 35, № 2;

Роль иммунной системы в периферических механизмах лихорадки // Термофизиология: Информ. бюлл. 1994. Вып. 3.

т. 11, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯШКО́Ў (Уладзімір Валянцінавіч) (н. 16.5.1948, Масква),

бел. вучоны ў галіне трыбаматэрыялазнаўства. Д тэхн. н. (1988). Скончыў Калінінскі політэхн. ін-т (1971). З 1976 у Бел. ун-це транспарту (з 1989 заг. аддзела, з 1995 праф.). Навук. працы па тэхналогіі атрымання і саставу гібрыдных палімерных кампазітаў, мадэліраванні напружанага стану і цеплавога поля дэталей пры звышхуткасным слізганні. Прапанаваў тэарэт. апісанне зоны найб. напружанняў і дэфармацый метадамі канечных элементаў і канечных рознасцей; растлумачыў механізм біяхім. сінтэзу палімерных злучэнняў у паверхневых слаях валокнаў поліамідаў.

Тв.:

Триботехника электрических контактов. Мн., 1985 (разам з В.​В.​Кончыцам, М.​К.​Мышкіным).

т. 11, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)