Адлі́ў ’стрэшка ўнізе франтона’ (Інстр. I), отливчики ’пад акном коса прыбітыя дошчачкі для аховы ад атмасферных ападкаў’ (П. С., 141) да ліць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апо́весць. Укр. оповість, польск. opowieść (powieść ужываецца ў знач. ’раман’). Замацавалася да Кастрычніцкай рэвалюцыі (Красней, Веснік БДУ, 1969, 1, 61) пад польскім уплывам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вальнякі́ ’месца, дзе жылі людзі, якія мелі вольнасць ад прыгону’ (Яшк.). Ад вальняк ’вольны чалавек’. Магчыма, таксама па мадэлі тапонімаў (Сушнякі і пад.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́зорнуць ’вынырнуць’ (КТС). Літаратурная форма была б вызарыць, паралельная да вызірнуць, гл. зірну́ць ’глянуць’ з чаргаваннем галоснага; параўн. зоркі ’зоркі, пільны’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́тнуць ’ударыць’ (нараўл., Арх. ГУ). З вы́тнуць ’тс’ з характэрным для поўдня Беларусі пераходам ы пасля губных у у пад націскам. Гл. цяць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гламяну́ць ’адкусіць вялікі кусок’ (Нар. сл., 29). Паводле Трубачова (Эт. сл., 6, 137: пад *gloměti) > роднаснае са славен. glométi ’быць жадным, настойліва вымагаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каба́ська ’ласкальная назва кабана’ (Некр.). Да кабан (гл.); ‑с‑ суфіксальнае або пад уплывам іншай назвы парсюка і адпаведным з’яўленнем ‑с‑. Падрабязней гл. кабусік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лаху́дачка ’паношаная адзежына’ (пух., Сл. паўн.-зах.). З *лахута. Азванчэнне ‑т‑ > ‑д‑ пад уплывам лексемы лахудра (гл.). Параўн. укр. лахута, дан. лахун ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малойца ’хлопец’ (навагр., Сл. ПЗБ). Бел. рэгіяналізм. Да маладзец (гл.). Суфікс ‑ца пад уплывам польск. мовы (Карскі 2-3, 32). Гл. таксама малоец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Надбольшы ’найбольшы’ (ТС). Замена най- на над‑ пад уплывам кампаратыўнай функцыі прыназоўніка, які ўжываецца ў спалучэннях тыпу: нема над ліпка смашнейшой рыбы (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)