мо́шчы, -аў.
Высахлыя астанкі святых людзей хрысціянскай царквы, якія шануюцца і лічацца цудатворнымі.
◊
Жывыя мошчы — пра вельмі худога, знясіленага чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мро́і, -яў, адз. мро́я, -і, ж.
Мары, летуценні.
М. пра шчасце.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мро́іва, -а, н.
Тое, што і марыва.
|| прым. мро́йны, -ая, -ае.
Мройная далеч.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мро́іцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., мро́іцца; незак., каму і без дап.
1. Уяўляцца ў думках, здавацца.
2. З’яўляцца ў снах, сніцца.
Мрояцца жахі.
|| зак. прымро́іцца, -о́юся, -о́ішся, -о́іцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мро́іць, мро́ю, мро́іш, мро́іць; незак., пра каго-што, аб кім-чым і без дап.
Уяўляць у думках, марыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мсці́вы, -ая, -ае.
Тое, што і помслівы.
|| наз. мсці́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
муа́р, -у, м.
Шаўковая тканіна з разводамі, якія пераліваюцца рознымі адценнямі.
|| прым. муа́равы, -ая, -ае.
Муаравая стужка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мудрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак. (разм.).
1. над чым і без дап. Рабіць што-н. складанае, незвычайнае.
2. Залішне ўскладняць якую-н. справу.
|| зак. намудрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й і змудрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й.
|| наз. мудрава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мудраге́лісты, -ая, -ае (разм.).
1. Цяжкі для разумення, выканання; складаны.
Мудрагелістае пытанне.
2. Замыславаты, вычварны.
М. ўзор.
|| наз. мудраге́лістасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мудраге́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак., над чым і без дап. (разм.).
Тое, што і мудраваць.
|| зак. змудраге́ліць, -лю, -ліш, -ліць.
|| наз. мудраге́льства, -а, н.