мо́рфій, -ю, м.

Тое, што і марфін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мо́ршчыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак.

1. Збірацца ў маршчыны (пра скуру, часткі твару і пад.).

2. Моршчыць твар (ад болю, незадаволенасці і пад.).

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Пакрывацца маршчынамі, складкамі (пра адзежу, рэчы).

|| зак. намо́ршчыцца, -чуся, -чышся, -чыцца, памо́ршчыцца, -чуся, -чышся, -чыцца і змо́ршчыцца, -чуся, -чышся, -чыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мо́ршчыць, -чу, -чыш, -чыць; незак., што.

1. Збіраць у маршчыны (скуру, часткі твару).

М. лоб.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Утвараць складкі на гладкай паверхні.

Вецер моршчыць ваду.

|| зак. намо́ршчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 1 знач.) і змо́ршчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мостабудава́нне, -я, н.

Пабудова мастоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мостабудаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Спецыяліст па будаўніцтве мастоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мо́сцік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. мост.

2. Высокая абгароджаная пляцоўка, узвышэнне на караблях, вялікіх машынах, агрэгатах, прызначаныя для назірання, кіравання.

Капітанскі м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мота...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) маторны², напр.: мотабот, мотанарты, мотасані, мотаадсек;

2) матарызаваны, напр.: мотадывізія, мотамеханізаваны, мотапяхота, мотастралковы;

3) матацыклетны, напр.: мотагонкі, мотагоншчык, мотаралі, мотатурызм, мотаспорт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мотабалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца мотаболам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мотабо́л, -а, м.

Спартыўная камандная гульня: футбол на матацыклах.

|| прым. мотабо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мотаго́нкі, -нак, адз. мотаго́нка, -і, ж.

Гонкі на матацыклах.