сімуля́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Чалавек, які сімулюе што‑н., прытвараецца. [Максім:] — Доктар гаворыць, што мы сімулянты і нам пара за працу брацца. Не трэба дарэмна прычыняць іншым клопаты. Машара.
[Ад лац. simulans, simulantis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спатайка́, прысл.
Разм. Тое, што і спотайку. Сям-там з хат пачалі выходзіць на вуліцу жанкі, спатайка глянуць, што за лямант. Пальчэўскі. Спатайка праціснуўся [Карпусь] каля печы да парога. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сто́льнік, ‑а, м.
У Рускай дзяржаве 13–17 стст. — прыдворны чын (пасада) рангам ніжэй баярскага. // Асоба, якая мела гэты чын (першапачаткова — прыдворны, які прыслужваў за княжацкім або царскім сталом).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцямна́, прысл.
Вельмі рана, зацемна. У страшэнным смутку .. [Тоня] перабыў дзень, а назаўтра, яшчэ сцямна, паклікаў перакупшчыка, прадаў шмат што з гаспадаркі і паехаў за дваццаць вёрст у горад. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
табаку́р, ‑а, м.
Разм. Той, хто курыць табаку (у 2 знач.); курэц. Раптам чамусьці ад кніг сын адбіўся І табакурам заўзятым зрабіўся. Панчанка. За паперай заняліся [вяскоўцы], асабліва табакуры. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увасла́ць, усцялю, усцелеш, усцеле; пр. уваслаў, ‑слала; заг. усцялі; зак., што.
Разм. Тое, што і услаць. То жоўтай саломкай, То лёгкім пяром За дзень Уваслаў ён [шпак] уважліва дом. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уле́гцы, прысл.
Разм. Без паклажы; паражняком. У суботу ідуць [вучні] ўлегцы — за тыдзень вучэння торбы і кошыкі спустошваюцца да апошняе скарыначкі. Васілевіч. Улегцы фурманкі не хадзілі, прывозілі крамныя тавары. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уро́скідку, прысл.
Разм.
1. Раскідаючы ногі. Ззаду за Андрэем калдыбаў уроскідку Юрка Даліна. Пташнікаў.
2. Паасобку, раскідана. Бярвенне ляжала ўроскідку. □ Неўзабаве паказаліся між дрэў уроскідку белыя камяніцы. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фён, ‑у, м.
Цёплы і сухі вецер, які дзьме з гор у даліну. Падзьмуў фён, і ў небе з-за гор выплыў ускудлачаны акраек хмары — хутка пасоўваўся дождж. Быкаў.
[Ням. Föhn ад лац. favonius — цёплы заходні вецер.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрэ́сьбінны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да хрэсьбін. Ці ж не такой цябе [песня] я ведаў: За шумным хрэсьбінным сталом Ты весяліла ўсю бяседу, Ажно звінеў, бы шклянка, дом. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)