1. Змешванне дзвюх або некалькіх падзей пры іх апісанні (кніжн.).
2. У мовазнаўстве: узнікненне новага слова або выразу ў выніку змешвання частак двух розных слоў або выразаў, блізкіх па значэнні ці гучанні, а таксама слова або выраз, якія ўзніклі такім чынам; напр., няправільны выраз «іграць значэнне» з’яўляецца кантамінацыяй двух выразаў: «іграць ролю» і «мець значэнне».
|| прым.кантамінацы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пасля́.
1.прысл. Праз некаторы час, потым.
Гэта можна зрабіць п.
2.прыназ. з Р. Па заканчэнні, здзяйсненні чаго-н., адыходзе каго-н.
Сустрэнемся п. работы.
П.
Новага года.
Як мне не крыўдзіцца на яго п. такіх слоў.
Спадчына п. бацькоў.
◊
Пасля таго як (злуч. падпарадкавальны) — ужыв. ў даданых сказах часу.
Пасля таго як дзеці пад’елі, выхавальніцы павялі іх у батанічны сад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
каса́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Абскарджанне і перагляд судовага рашэння, якое яшчэ не ўступіла ў законную сілу, вышэйстаячай судовай інстанцыяй па скарзе бакоў або пратэсце пракурора (спец.).
К. прысуду.
Падаць на касацыю.
2. Заява з просьбай аб пераглядзе або адмене судовага рашэння (разм.).
Падаць касацыю.
3. Адмена выбараў або прызнанне іх несапраўднымі ў выніку парушэння выбарчага закона.
|| прым.касацы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
механі́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Унутраная частка машыны, прылады, апарата і пад., якая прыводзіць іх у дзеянне.
Гадзіннікавы м.
2.перан. Унутраная сістэма чаго-н., што вызначае парадак якога-н. віду дзеяння.
Дзяржаўны м.
Гаспадарчы м.
3.чаго. Сукупнасць працэсаў, з якіх складаецца якая-н. фізічная, хімічная, фізіялагічная і пад. з’ява.
М. хімічнай рэакцыі.
|| прым.механі́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэгенера́цыя, -і, ж. (спец.).
1. Ператварэнне шляхам пэўных аперацый адпрацаваных прадуктаў у зыходныя прадукты для паўторнага іх выкарыстання.
Р. адпрацаваных масел.
2. Награванне газу і паветра, што паступаюць у печ, адпрацаванымі прадуктамі гарэння.
3. Аднаўленне арганізмам страчаных або пашкоджаных органаў, тканак, клетак, а таксама аднаўленне цэлага арганізма з яго часткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тэрміна́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
1. У транспартных сетках: месца пасадкі або высадкі пасажыраў пагрузкі або выгрузкі грузаў і іх накаплення.
Мытны т.
Т. аэрапорта.
2. Канцавая частка сістэмы, якая забяспечвае сувязь сістэмы з навакольным асяроддзем.
Плацежны т.
Купіць білет праз т.
3. Прыстасаванне ў ЭВМ, прызначанае для ўводу і вываду інфармацыі.
Камп’ютарны т.
|| прым.тэрміна́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ша́хта, -ы, М -хце, мн. -ы, шахт і -аў, ж.
1. Вертыкальная ці нахіленая горная выпрацоўка, якая мае непасрэдны выхад на паверхню; шахтавы ствол.
Заваленая ш.
Спускацца ў шахту.
2. Горнапрамысловае прадпрыемства, якое вядзе падземную здабычу карысных выкапняў; месца здабычы іх.
Працаваць у шахтах.
3. Вертыкальная падоўжаная поласць у некаторых прамысловых канструкцыях (спец.).
Ліфтавая ш.
|| прым.ша́хтавы, -ая, -ае.
Шахтавая печ.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
=nerсуф. назоўнікаў м. р., утварае
1) назвы людзей паводле характару іх дзейнасці: Pförtner швейца́р, прыдво́рнік
2) назвы людзей, якія валодаюць пэўнай уласцівасцю: Lügner ілгу́н, хлус
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Куц-куц ’выгук, якім падзываюць авечак’ (Сл. паўн.-зах.). Адносіцца да вялікай і разнастайнай групы лексічных сродкаў падзьму. Параўн. куцу-куцу (гл.), ад іх утвараюцца экспрэсіўныя назвы свойскіх жывёл (ДАБМ, к. 304–307).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
благаро́ддзе, ‑я, н.
У дарэвалюцыйнай Расіі — тытулаванне, наданае афіцэрам да штабс-капітана і роўным па чыне цывільным чыноўнікам (ужывалася з займеннікамі «ваша», «яго», «іх»). Мікіта сядзеў і думаў пра дом. У гэты час да яго прыйшоў веставы ад ротнага .. — Іх благароддзе загадалі зараз жа прыйсці.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)